Азотная кіслата. Урок хіміі ў 11-м класе

- 16:06Методичка, ХИМИЯ, Химия. Сценарии

Метады навучання: тлумачальна-ілюстрацыйны, праблемна-пошукавы, рэпрадуктыўны, дэманстрацыйныя і лабараторныя доследы (эксперыментальны).

Вольга ЯНЧУК,
настаўнік хіміі і біялогіі
ДУА “Уселюбская сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Тэма: Азотная кіслата.

Мэты:

– развіваць веды пра кіслоты на прыкладзе азотнай кіслаты;
– акцэнтаваць увагу на асаблівасцях узаемадзеяння азотнай кіслаты з металамі;
– вывучыць асновы прамысловага атрымання азотнай кіслаты, рэакцыі тэрмічнага раскладання нітратаў;
– сфарміраваць уяўленне пра прымяненне азотнай кіслаты і нітратаў;
– развіваць эксперыментальныя ўменні і навуковае мысленне вучняў у працэсе ўстанаўлення прычынна-выніковых сувязей, параўнання і назірання аб’ектаў і працэсаў, прымянення ведаў і ўменняў у новых сітуацыях;
– выхоўваць патрыятызм, каштоўнасныя адносіны да свайго здароўя.

Тып урока: камбінаваны.

Метады навучання:

– тлумачальна-ілюстрацыйны
– праблемна-пошукавы
– рэпрадуктыўны
– дэманстрацыйныя і лабараторныя доследы (эксперыментальны)

Прыёмы навучання:

– пастаноўка праблемных пытанняў
– эксперымент

Формы работы: індывідуальная, франтальная.

Абсталяванне: на сталах – наборы рэактываў для індывідуальнай работы, праверачныя заданні.

Эпіграф урока: “Страх перад магчымасцю памылкі не павінен адхіляць нас ад пошукаў ісціны”, – К.А.Гельвецый.

 

 Ход урока

1 Арганізацыйны момант

Мэта: стварыць пазітыўны настрой.

 

2 Актуалізацыя ведаў

2.1 Праверка дамашняга задання

Мэта: праверыць узровень засваення матэрыялу па тэме “Аміяк”.

1. Аміяк – гэта лятучае вадароднае злучэнне азоту.

а) дакладнае сцвярджэнне;
б) няправільнае сцвярджэнне;

2. Высокая тэмпература кіпення і растваральнасць аміяку ў вадзе абумоўлена ўтварэннем ______________ сувязей паміж малекуламі.

3. Выберыце сцвярджэнні, якія характарызуюць уласцівасці аміяку:

а) выкарыстоўваецца пры вытворчасці ўгнаенняў;
б) рэагуе з солямі;
в) змяняе афарбоўку фенолфталеіну на малінавы колер;
г) pH раствору менш за 7;
д) у прамысловасці атрымліваюць эндатэрмічнай рэакцыяй;
е) рэагуе з кіслотамі.

4. Соль амонію ўтворыцца пры ўзаемадзеянні:

а) нітрату амонію з водным растворам гідраксіду калію;
б) аміяку з водным растворам хлоравадароду;
в) хларыду амонію з растворам нітрату срэбра (I);
г) воднага раствору аміяку з сульфатам калію.

5. Разлічыце малекулярную масу сумесі газаў, якая складаецца з 33,6 г азоту і 13,6 г аміяку.

Адказ: ___________________

Ключ адказаў: 1 – а; 2 – вадародных; 3 – а, в, е; 4 – б, в; 5 – 23.

 

2.2 Матывацыя

Мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вызначэнні тэмы ўрока і пастаноўкі мэтаў.

Праблемнае пытанне: Манах-алхімік Банавентура ў 1270 годзе ў пошуках універсальнага растваральніка “алкагеста” вырашыў нагрэць сумесь жалезнага купарвасу з салетрай. Пасудзіна, у якой была сумесь, неўзабаве напоўнілася чырвона-бурым “дымам”. Манах у здзіўленні застыў, затым прыняў агонь і ўбачыў, як у колбу-прыёмнік стала капаць жаўтаватая вадкасць. Яна дзейнічала на ўсе металы, нават на серабро і ртуць. Алхімікі думалі, што рыжы дым, які сядзіць у вадкасці, з’яўляецца дэманам, які кіруе адной са стыхій прыроды – вадой. Таму вадкасць звалі “моцнай гарэлкай”. Гэта назва захавалася да часоў М.В.Ламаносава.

– Як зараз называюць гэта рэчыва? (Адказ на пытанне падводзіць да тэмы ўрока). Вучні называюць тэму ўрока – “Азотная кіслата”.

Пастаноўка праблемы: Ці праўдзівае меркаванне, што пры ўзаемадзеянні азотнай кіслаты з металамі ўтвараюцца наступныя прадукты: NH3; N2; N2O; NO; NO2?

Вучні ставяць задачы ўрока: пазнаёміцца з фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі, спосабам атрымання і прымянення азотнай кіслаты.

 

3 Тлумачэнне новага матэрыялу

Мэта: арганізаваць пазнаваўчую дзейнасць вучняў. (Вучні самі здабываюць веды. Настаўнік карэкціруе).

Будова азотнай кіслаты

Атрыманне

– А хто і калі ўпершыню атрымаў азотную кіслату? Глаўбер Ёган Рудольф (1604–1670), нямецкі хімік і лекар. Атрымаў чыстую азотную кіслату ў 1650–годзе дзеяннем канцэнтраванай сернай кіслаты на нітрат натрыю. Гэта быў лабараторны спосаб атрымання азотнай кіслаты.

– Запішыце ўраўненне рэакцыі.

NaNO3(цв) + H2SO4(к) = NaHSO4 + HNO3

– А як жа атрымліваюць азотную кіслату ў прамысловасці? Раскрыць гэта вы зможаце, расшыфраваўшы яшчэ адно пасланне. Тэкст яго такі.

Пры каталітычным акісленні бясколернага, атрутнага газу А з характэрным рэзкім пахам утворыцца рэчыва Б. Рэчыва Б лёгка акісляецца кіслародам паветра пры звычайных умовах і ператвараецца ў рэчыва В бурага колеру. Пры растварэнні ў вадзе і лішку кіслароду рэчыва В утвараецца толькі рэчыва Г. Вызначце рэчывы А, Б, В, Г. Састаўце ланцужок ператварэнняў з удзелам гэтых рэчываў і ажыццявіце яго. (А – NH3; Б – NO; В – NO2; Г – HNO3)

Вучні павінны запісаць ператварэнні:

Фізічныя ўласцівасці

– Канцэнтраваная азотная кіслата HNO3 (60–65 %) – бясколерная вадкасць, якая “дыхае на паветры”, з едкім пахам. Канцэнтраваная 100 % HNO3 часам афарбаваная ў жаўтлявы колер, паколькі яна лятучая і няўстойлівая, і пры пакаёвай тэмпературы раскладаецца з вылучэннем аксіду азоту (IV) або “бурага” газу (менавіта таму яе захоўваюць у бутэльках з цёмнага шкла).

Запісваю ўраўненне хімічнай рэакцыі раскладання азотнай кіслаты:

– Азотная кіслата гіграскапічная, змешваецца з вадой у любых адносінах. У водных растворах – моцны электраліт, пры тэмпературы –41,6°С дубянее. На практыцы прымяняецца 65 % азотная кіслата, яна не дыміць, у адрозненне ад 100 %.

Хімічныя ўласцівасці

– Вам вядома, што ўсе раней вывучаныя намі кіслоты праяўлялі агульныя хімічныя ўласцівасці. Якія гэта былі кіслоты? А з чым яны ўзаемадзейнічалі?

– Тады ў мяне да вас такое пытанне: а ці характэрны для азотнай кіслаты агульныя ўласцівасці кіслот? Каб гэта высветліць, я прапаную правесці хімічны эксперымент.

Пасля паўтарэння тэхнікі бяспекі на ўроках хіміі:

1. Дысацыяцыя ў водным растворы:

HNO3 = H+ + NO3

2. Узаемадзеянне з асноўнымі аксідамі:

HNO3 + СuO = Cu(NO3)2 + H2O

3. Узаемадзеянне з асновамі

HNO3 + Fe(OH)2 = Fe(NO3)2 + H2O

4. Узаемадзеянне з солямі больш слабых і больш лятучых кіслот:

HNO3 + Na2CO3 = NaNO3 + H2O + CO2

5. Раскладанне пры награванні і/або на святле:

4 HNO3 = 2H2O + 4NO2 + O2

– А рэакцыю з якімі рэчывамі мы не правялі ў хімічным эксперыменце? (З металамі.)

– Вядома, азотная кіслата рэагуе з металамі, але не так, як іншыя кіслоты. Давайце паглядзім відэадослед рэакцый узаемадзеяння азотнай кіслаты з рознымі металамі (Відэадослед).

– Чаму азотная кіслата незвычайная ва ўзаемадзеянні з металамі? Разабрацца нам у гэтым дапаможа памятка “Узаемадзеянне азотнай кіслаты з металамі”. Яна ў вас ёсць на партах, вазьміце яе і ўважліва вывучым.

6. Узаемадзеянне з металамі

– Канцэнтраваная HNO3 пры награванні ўзаемадзейнічае з Fe, Al, Cr з вылучэннем NO2.

– Канцэнтраваная HNO3 на холадзе не рэагуе з Al, Co, Fe, Pb, Cr.

– І разбаўленая, і канцэнтраваная азотная кіслоты не рэагуюць з Au, Pt, Os, Ta, Ir ні пры якіх умовах.

 

7. Узаемадзеянне з неметаламі:

6HNO3(k) + S = H2SO4 + 6NO2 + 2H2O

5HNO3(p)  + 3P + 2H2O = 3H3PO4 + 5NO

– Азотная кіслата здольная акісляць як складаныя неарганічныя рэчывы, так і арганічныя.

– Ксантапратэінавая рэакцыя. Праводзяць для выяўлення бялкоў, якія змяшчаюць у сваім складзе араматычныя амінакіслоты. Да раствору бялку дадаём канцэнтраваную азотную кіслату. Структура бялку разбураецца. Пры награванні афарбоўка становіцца жоўтага колеру (матэрыял 10-га класа, біялогія)

Солі азотнай кіслаты

– Нітраты – белыя крышталічныя рэчывы. Моцныя электраліты, у растворах цалкам дысацыіруюць на іоны. Уступаюць у рэакцыі абмену. Пры награванні ўсе нітраты разбураюцца, але састаў прадуктаў раскладання залежыць ад становішча металу солі ў радзе актыўнасці металаў.

– Якія прамысловыя прадпрыемствы накіраваны на вытворчасць нітратаў і азотнай кіслаты?

Работа з падручнікам на с. 211.

 

4 Фізкультхвілінка (гімнастыка для вачэй)

 

5 Кантрольна-карэкцыйны этап

Мэта: садзейнічаць усведамленню вучнямі ўласнага ўзроўню засваення ведаў.

Практыкаванні на замацаванне

Праверачны тэст

Варыянт 1

1. Толькі несолеўтваральныя аксіды размешчаны ў радзе:

а) N2O, N2O5;
б) N2O, NO;
в) N2O3, NO;
г) N2O, NO2.

2. Ацаніце справядлівасць сцвярджэнняў:

А. Аксід азоту (IV) – буры атрутны газ.
Б. Аксід азоту (IV) – несолеўтваральны аксід, які не рэагуе з вадой.

а) правільнае толькі А;
б) правільнае толькі Б;
в) правільныя абодва сцвярджэнні;
г) абодва сцвярджэнні няправільныя.

3. Разбаўленая азотная кіслата ўзаемадзейнічае з кожным з трох рэчываў:

а) золата, фосфар, медзь;
б) серабро, карбанат натрыю, кальцый;
в) серабро, плаціна, цынк;
г) золата, гідраксід калію, жалеза.

4. Газ, які ўтвараецца пры ўзаемадзеянні магнію з разбаўленай азотнай кіслатой:

а) H2;
б) N2O;
в) NO;
г) NO2.

5. Устанавіце адпаведнасць:

 

Варыянт 2

1. Толькі солеўтваральныя аксіды размешчаны ў радзе:

а) NO2, N2O5;
б) N2O, NO;
в) N2O3, NO;
г) N2O, NO2.

2. Ацаніце справядлівасць сцвярджэнняў:

А. Аксід азоту (II) – буры атрутны газ.
Б. Аксід азоту (II) – несолеўтваральны аксід, які не рэагуе з вадой.

а) правільнае толькі А;
б) правільнае толькі Б;
в) правільныя абодва сцвярджэнні;
г) абодва сцвярджэнні няправільныя.

3. Канцэнтраваная азотная кіслата ўзаемадзейнічае на холадзе з кожным з трох рэчываў:

а) золата, фосфар, медзь;
б) алюміній, золата, жалеза;
в) серабро, плаціна, цынк;
г) магній, аксід кальцыю, гідраксід натрыю.

4. Газ, які ўтвараецца пры ўзаемадзеянні ртуці з канцэнтраванай азотнай кіслатой:

а) H2;
б) N2O;
в) NO;
г) NO2.

5. Устанавіце адпаведнасць:

Ключ адказаў

Самакантроль, карэкцыя і самаацэнка ведаў і ўменняў.

 

Заданні

1. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях рэакцый з удзелам азотнай кіслаты:

S + HNO3(канц.) = H2SO4 + NO2↑ + H2O;
Mg + HNO3(канц) = Mg(NO3)2 + N2 + H2O.

2. Рашыце задачу.

Разлічыце хімічную колькасць, масу і аб’ём(н.у.) кіслароду, што вылучыцца пры тэрмічным раскладанні нітрату калію хімічнай колькасцю 5 моль.

 

6 Дамашняе заданне
§ 38, выканаць заданні 4–7.

 

7 Рэфлексія

Мэта: усведамленне значнасці вучэбнай дзейнасці і сітуацыі поспеху.

– У ходзе ўрока вы спрабавалі авалодаць самым галоўным у працэсе пазнання – уменнем знаходзіць ісціну з дапамогай доказаў, гэта значыць праводзіць даследаванні. Многія навукоўцы мінулых стагоддзяў абапіраліся ў сваіх пошуках толькі на інтуіцыю і ў выніку нярэдка памыляліся. Вы ж з дапамогай доследаў знайшлі сваю ісціну.

– Ці дасягнулі мы пастаўленых задач?

– Над якім матэрыялам яшчэ неабходна працаваць?

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий