Метады развіцця пазнавальнай актыўнасці ў дзяцей з АПФР на ўроках беларускай мовы

- 13:45БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Ідэі, Методичка

Матэрыял будзе карысным для настаўнікаў, якія працуюць ва ўстановах агульная сярэдняй адукацыі з дзецьмі з АПФР.

Тарэса ПЕТРАШЭВІЧ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Надзея ЦЫДЗІК, настаўнік-дэфектолаг,
ДУА “Раціцкая сярэдняя школа” Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Сучасны педагог, як і стагоддзі назад, шукае адказ на пытанне: як вучыць дзяцей? Гэта пытанне стаіць асабліва востра перад тымі настаўнікамі, якія працуюць у класах, дзе займаюцца дзеці з АПФР.

У нашай краіне ў сітуацыі двухмоўя ўсе вучні павінны вывучаць як рускую, так і беларускія мовы. І калі методыка выкладання рускай мовы ў такіх класах дастаткова добра распрацавана, то методыка выкладання беларускай мовы – недастаткова.

Вопыт работы дазваляе зрабіць вывад, што важная праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў з асаблівасцямі развіцця можа выражацца шляхам замены малаэфектыўных славесных сродкаў перадачы ведаў на асабліва арыентаваныя творчыя метады.

Для развіцця пазнавальнай актыўнасці, моўнага аналізу і сінтэзу на ўроках беларускай мовы ў дзяцей з АПФР у Раціцкай сярэдняй школе праводзяцца сумесныя ўрокі настаўніка-дэфектолага і настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Выкарыстоўваючы інавацыйны падыход да навучання, удаецца так арганізаваць навучальны працэс, што дзецям з АПФР урок прыносіць і радасць, і карысць, не ператвараючыся проста ў забаўку ці гульню.

Адзін з метадаў – “Сухі басейн” – выкарыстоўваецца для замацавання гукаў мовы. Вучням прапаноўваецца закрыты прадмет, у нашым выпадку выкарыстоўваецца сэнсарны куб, напоўнены шарыкамі. Калі вучань дастае чырвоны шарык, называе слова, якое пачынаецца на галосны гук, калі блакітны – на цвёрды зычны, зялёны – на мяккі зычны, і выкладвае гэта слова з прапанаваных літар

Наступны метад, які выкарыстоўваецца для замацавання слоў з літарамі О, Э-А (аканне), Е, Ё-Я (яканне) – называецца “Літарная табліца”. Сутнасць гэтага метаду ў тым, што вучні павінны правільна знайсці літару з шэрагу прапанаваных і закрэсліць у літарнай табліцы. Пры правільным размеркаванні літар павінен атрымацца адпаведны малюнак.

 

Гэты метад выпрацоўвае ўменне арыентавацца ў гука-літарнай сістэме беларускай мовы.

Для ўдасканалення навыкаў гука-літарнага аналізу слова (фанетычны разбор) выкарыстоўваецца канструктар Лега. Вучні размяркоўваюць гукі згодна адпаведнаму колеру.

Напрыклад, слова “домік – лічым літары і адначасова будуем вежу. Пачынаем знізу і ідзём уверх:

– літара Д – гук [д] – зычны, цвёрды, бяром сіні кубік;
– літара О – гук [о] – галосны, націскны, бяром чырвоны кубік;
– літара М – гук [м’] – зычны, мяккі, бяром зялёны кубік;
– літара І – гук [і] – галосны, ненаціскны, бяром чырвоны кубік;
– літара К – гук [к] – зычны, цвёрды, бяром сіні кубік.

 

Падчас такога ўрока настаўнік беларускай мовы выконвае функцыю кансультанта, рулявога, а настаўнік-дэфектолаг – карэктара.

Сумесная праца настаўнікаў дае магчымасць вучням с цяжкасцямі ў навучанні вывучаць беларускую мову з лёгкасцю і цікавасцю.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий