Свая гульня 2: “Гісторыя беларускіх зямель з XVI па XIX стст.”

- 13:11История Беларуси (9-й класс). Подготовка к экзамену

Серыя гульняў “Свая гульня” (на беларускай і рускай мовах) накіравана на падрыхтоўку навучэнцаў да выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі ў 9-м класе. Уключае пытанні білетаў (1–25).

Сяргей СТРАЛЬЧУК, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
ДУА “Вярбовіцкая базавая школа” Нараўлянскага раёна,
Гомельская вобласць.
Раман ЖЫГАЛАЎ, настаўнік гісторыі
ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Гомеля”

 

 

Мэты і задачы гульні:

– выяўленне і падтрымка інтэлектуальна адораных навучэнцаў;
– развіццё пазнавальных інтарэсаў школьнікаў да паглыбленага вывучэння гісторыі Беларусі;
– стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей вучняў;
– фарміраванне ўмення навучэнцаў працаваць у камандзе.

Удзельнікі гульні: удзельнікамі інтэлектуальнай гульні з’яўляюцца навучэнцы 5–9-х класаў, падзеленыя на дзве каманды.

 

Парадак арганізацыі і правядзенні гульні

Гульня праводзіцца ў некалькі тураў, кожны з якіх прадугледжвае веды па гісторыі Беларусі са старажытнасці да XV ст. і ўменне выкарыстоўваць гэтыя веды ў нестандартнай сітуацыі.

Камандная гульня прадугледжвае выкананне заданняў у абмежаваны прамежак часу. Кожная каманда пры выкананні заданняў пэўнага тура атрымлівае балы ад 10 да 80. Складанасць пытання залежыць ад намінацыі і колькасці балаў.

 

Кіраўніцтва гульнёй: кіраўніцтва гульнёй ажыццяўляе вядучы і журы.

 

Падвядзенне вынікаў

Падвядзенне вынікаў і выяўленне пераможцаў праводзіцца па выніках максімальна набраных камандамі балаў. Атрыманыя вынікі падсумоўваюцца. Каманды-пераможцы і прызёры інтэлектуальнай гульні ўзнагароджваюцца граматамі. Усім удзельнікам гульні выдаюцца сертыфікаты.

 

1. Францыск Скарына – беларускі першадрукар, гуманіст, асветнік

10

20

30

40

50

60

70

80

2. Люблінская унія

10

20

30

40

50

60

70

80

3. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV–XVIII стст.

10

20

30

40

50

60

70

80

4. Беларусь у перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

10

20

30

40

50

60

70

80

5. Аграрная рэформа 1861 г., Сталыпінская рэформа на беларускіх землях

10

20

30

40

50

60

70

80

Інтэрактыўная гульня:
https://docs.google.com/presentation/d/1n9SlkfSiDctkftfv0xmf0EVVkkdeKs1G/edit?usp=sharing&ouid=118248151997275522254&rtpof=true&sd=true

1. Францыск Скарына – беларускі першадрукар, гуманіст, асветнік

10 балаў. Перыяд паміж Сярэднімі вякамі і Новым часам, у якім адраджалі традыцыі, культуру і г.д. Старажытных Грэцыі і Рыма. Адказ: Адраджэнне (Рэнесанс).

20 балаў. Сістэма поглядаў, у якой чалавек з’яўляўся найвышэйшай каштоўнасцю, – гэта … ? Адказ: гуманізм.

30 балаў. Даведайцеся асобу: “Усходнеславянскі і беларускі гуманіст, асветнік і першадрукар, вучоны і пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і купца. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у Полацку і Вільні. Скончыў Кракаўскі і Падуанскі ўніверсітэты”. Адказ: Францыск Скарына.

40 балаў. Пералічыце найбольш вядомых прадстаўнікоў еўрапейскага Адраджэння. Адказ: Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Мікалай Капернік.

50 балаў. Якія ўстановы Рэспублікі Беларусь носяць імя Францыска Скарыны? Назавіце іх. Адказ: універсітэт у Гомелі, бібліятэка, педагагічнае вучылішча, гімназія № 1 у Полацку, гімназія № 1 у Мінску.

60 балаў. У якім годзе Францыск Скарына засноўвае ў Празе друкарню і выдае “Псалтыр”? Адказ: 1517.

70 балаў. Назавіце кнігі, якія Францыск Скарына выдаў у 1522 г. і 1525 г. Адказ: “Малая падарожная кніжка”, “Апостал”.

80 балаў. Пералічыце паслядоўнікаў Францыска Скарыны і напісаныя імі працы (кнігі). Адказ: 1. С.Будны (“Катэхізіс”); 2. В.Цяпінскі (“Евангелле”); 3. І.Фёдараў (“Апостал”); 4. П.Мсціславец (“Евангелле” і “Псалтыр”).

 

2. Люблінская унія

10 балаў. Калі была заключана Крэўская унія, па якой Ягайла стаў каралём Польшчы і ВКЛ? Адказ: 1385 г.

20 балаў. Калі будзе заключана Люблінская унія? Паміж якімі краінамі? Адказ: 1569; паміж Польшчай і ВКЛ.

30 балаў. Якая канфедэратыўная дзяржава была створана па выніках Люблінскай уніі 1569 года? Адказ: Рэч Паспалітая.

40 балаў. Вядома, што на Люблінскім сойме польскі бок выступаў за ІНКАРПАРАЦЫЮ тэрыторыі ВКЛ. Што гэта значыць? Адказ: уключыць тэрыторыю ВКЛ у склад Польшчы.

50 балаў. Вызначыце караля Польшчы і Літвы ў перыяд Люблінскай уніі 1569 года. Адказ: Жыгімонт II Аўгуст.

60 балаў. Пералічыце асноўныя прычыны заключэння Люблінскай уніі. Адказ: 1. Паражэнне ў бітвах Лівонскай вайны; 2. Жаданне “шляхецкіх вольнасцяў” шляхціцамі ВКЛ; 3. Тэрытарыяльныя інтарэсы польскіх шляхцічаў і распаўсюджванне каталіцтва на тэрыторыі ВКЛ.

70 балаў. Вызначыце АГУЛЬНАЕ і АСОБНАЕ краін у Рэчы Паспалітай. Адказ: АГУЛЬНАЕ – сейм, кароль і знешняя палітыка; АСОБНАЕ – заканадаўства, суд, друк, армія, тытул і мова.

80 балаў. Вызначыце заканадаўчы дакумент караля Рэчы Паспалітай Генрыха Валуа аб абмежаванні каралеўскіх паўнамоцтваў. Калі ён быў прыняты? Адказ: “Генрыхавыя артыкулы”; 1573 г.

 

3. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV–XVIII стст.

10 балаў. Асноўнымі заняткамі ў гаспадарчым жыцці на тэрыторыі беларускіх зямель былі…? Адказ: жывёлагадоўля і земляробства.

20 балаў. Пералічыце асноўныя прыкметы народнасці. Адказ: мова, культура, побыт, самасвядомасць, тэрыторыя пражывання.

30 балаў. Першымі формамі беларускай дзяржаўнасці былі…? Адказ: Полацкае і Тураўскае княствы.

40 балаў. Назавіце дзяржаву, якая была крыніцай цэнтралізацыі і аб’яднання беларускіх зямель. Адказ: ВКЛ.

50 балаў. Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Адказ: старабеларуская мова.

60 балаў. Колькі ўсіх Статутаў ВКЛ было створана? Назавіце іх даты. Адказ: тры; 1529 г.,1566 г.,1588 г.

70 балаў. Дайце азначэнне паняцця “народнасць”. Адказ: супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і характарызуецца адзінствам паходжання, адзінай мовай, тэрыторыяй, матэрыяльнай і духоўнай культурай, псіхічным складам, этнічнай самасвядомасцю.

80 балаў. Закончыце сказ: “Найбольш распаўсюджанымі жанрамі фальклору ў беларусаў былі …”. Адказ: песні, казкі, загадкі, выслоўі, прыказкі і прымаўкі.

 

4. Беларусь у перыяд Айчыннай вайны 1812 года

10 балаў. Паміж якімі краінамі праходзіла Айчынная вайна 1812 гада? Хто ўзначальваў гэтыя краіны? Адказ: Францыя і Расійская імперыя; Напалеон і Аляксандр I.

20 балаў. Як называецца план па аднаўленні ВКЛ (як аўтаноміі), які быў прапанаваны царскаму ўраду да пачатку вайны? Хто ягоны аўтар? Адказ: “План Агінскага” Міхаіл Клеафас Агінскі.

30 балаў. Вызначыце дату пачатку баявых дзеянняў Айчыннай вайны 1812 г. Адказ: 12 (24) чэрвеня.

40 балаў. Пералічыце населеныя пункты, дзе праходзілі асноўныя бітвы падчас Айчыннай вайны 1812 г. Адказ: бітвы пад Салтанаўкай, Кобрынам, Клясціцамі.

50 балаў. Што ставіла сабе мэтай беларуская шляхта ў Айчыннай вайне 1812 г.? Адказ: аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

60 балаў. Назавіце вёску, жыхары якой у гады Айчыннай вайны 1812 г. не толькі аказалі супраціўленне французскім войскам, але і ўдзельнічалі ў вызваленні Полацка? Адказ: Жарцы.

70 балаў. Якую стратэгію барацьбы выбрала рускае войска ў Айчыннай вайне 1812 г.? Адказ: адступленне, вываз правіянту, спаленне населеных пунктаў, надзея на маразы.

80 балаў. Пералічыце асноўныя вынікі Айчыннай вайны 1812 г. Адказ: 1. Французскае войска адступіла; 2. Заняпад гарадоў і гаспадарак; 3. Не адменена прыгоннае права; 4. Хто падтрымаў Напалеона атрымаў дараванне

 

5. Аграрная рэформа 1861 года. Сталыпінская рэформа на беларускіх землях

10 балаў. Імператар Расійскай імперыі, які ажыццявіў сялянскую рэформу. Адказ: Аляксандр II Вызваліцель.

20 балаў. Калі быў падпісаны маніфест аб адмене прыгоннага права? Адказ: 19 лютага 1861 г.

30 балаў. Калі была праведзена Сталыпінская рэформа на беларускіх землях? Адказ: 1906 год.

40 балаў. Пералічыце асноўныя ўмовы адмены прыгоннага права ў Расіі. Адказ: 1. Сяляне сталі свабоднымі; 2. Сяляне былі павінны выкупляць зямлю 49 гадоў пад 6 %; 3. Сяляне заставаліся ў статусе часоваабавязаных на працягу 9 гадоў.

50 балаў. Асноўнымі прычынамі адмены прыгоннага права ў Расіі былі…? Адказ: цяжкае становішча сялян і эканамічная адсталасць Расіі.

60 балаў. Пералічыце асноўныя прычыны аграрнай рэформы П.Сталыпіна ў 1906 годзе. Адказ: 1. Недахоп зямлі ў сялян; 2. Эканамічная адсталасць краіны; 3. Захаванне феадальных перажыткаў.

70 балаў. У выніку якой падзеі царскі ўрад змякчыў шэраг умоў адмены прыгоннага права для беларускіх зямель? Адказ: паўстанне 1863–1864 г.

80 балаў. Якія мэты аграрнай рэформы меў на ўвазе П.Сталыпін? Адказ: разбурыць абшчыну, увесці капіталістычныя адносіны ў гаспадарцы, раскалоць вёску на бедных і багатых сялян, замацаваць за сялянамі больш зямлі.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий