“Зімовыя забавы” ў шосты школьны дзень

- 13:59После уроков, Фоторепортаж

З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна. Зіма заўсёды вельмі радуе марозікам, іскрыстым снегам і святамі. Немагчыма ўседзець! Хутчэй на свежае паветра, дзе зачакаліся санкі і лыжы, снегавікі і крэпасці, снежкі і іншыя зімовыя забавы!

У гэту суботу зіма нас парадавала. На вуліцы сонечна, хоць і марозна. Тыя, хто не спалохаўся “мінус дзесяць”, вырашылі пазабаўляцца на свежым паветры. “Зімовыя забавы” – пад такой назвай прайшоў шосты школьны дзень у нашай школе. Разам з настаўнікамі і бацькамі дзеці каталіся на лыжах, гулялі ў даганялкі, папоўнілі прысмакамі птушыную сталоўку. Моцны мароз адмяніў “Чэмпіянат па лепцы снегавікоў”, аднак школьны двор упрыгожыў вялікі снежны дракон.

Усе ўдзельнікі зарадзіліся энергіяй і аптымізмам. Зімовыя забавы не толькі даставілі дзецям і дарослым незвычайную радасць, але і прынеслі карысць для здароўя. Гэтыя гульні не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх пэўных уменняў.

Дзень зімовых забаў быў напоўнены радасцю, усмешкамі, добрым настроем і ружовымі шчочкамі ад гульняў на свежым паветры. А потым – духмяны чай з самавара, матуліна выпечка і варэнне па старадаўніх рэцэптах, пасядзелі за кветкавым абрусам. Увогуле, душэўна!

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар

Пятрэвіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна
Гродзенскай вобласц
і

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий