Інтэрактыўная стужка “Яўгенія Янішчыц”

- 11:08БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Аўтар прапануе інтэрактыўную стужку па біяграфіі беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц для выкарыстання на вучэбных занятках па беларускай літаратуры ў 5-х і 9-х класах. У распрацоўку таксама ўключаны тэсты для кантролю ведаў навучэнцаў па творчасці паэтэсы.

Яўгенія КАБЯРЭЦ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА
“Сярэдняя школа № 2 г. Нароўлі імя І.М.Шаўрэя”,
Гомельская вобласць

 

 

https://www.canva.com/design/DAFewmCnm7U/u8jupKkW120ZK5jqB640Cg/view?utm_content=DAFewmCnm7U&utm_campaign=designshare&utm_medium=link&utm_source=homepage_design_menu

 

“Стужка часу” – гэта звесткі біяграфіі і працы Яўгеніі Янішчыц з разметкай па гадах і падзеях у жыцці паэтэсы. Стужка ўключае не толькі тэкст, але і фотаматэрыялы. Гэта дазваляе візуалізаваць храналогію падзей, пры апісанні якіх вучань накіроўвае курсор на падзею і бачыць увесь матэрыял.

 

Інтэрактыўная стужка распрацавана для выкарыстання на ўроках беларускай літаратуры ў 5-х і 9-х класах.

Напрыклад, у 5-м класе пры вывучэнні тэмы “Яўгенія Янішчыц. “Мова” настаўнік можа паказаць фатаграфію аўтара, пазнаёміць дзяцей з месцам нараджэння і месцамі вучобы паэтэсы, адметнымі падзеямі ў жыцці, праслухаць верш “Мова” у выкананні артыстаў.

У 9-м класе стужку можна выкарыстоўваць на вучэбных занятках па тэмах: “Яўгенія Янішчыц. Слова пра паэтэсу. Тэма кахання ў лірыцы” і “Яўгенія Янішчыц. Тэматычная палітра лірыкі”.

На першым занятку настаўнік пры дапамозе інтэрактыўнай стужкі можа пазнаёміць з асноўнымі звесткамі з жыцця і творчасці паэтэсы, умовамі фарміравання яе творчай індывідуальнасці, звярнуць увагу на асаблівасці тэматычнай палітры паэзіі, тэму кахання ў лірыцы Я.Янішчыц. Акрамя гэтага на ўроку можна будзе праслухаць і асэнсаваць верш “Ты пакліч мяне. Пазаві…”.

На другім занятку дзеці разам с настаўнікам змогуць разгледзець увесь біяграфічны і творчы шлях беларускай пісьменніцы, пазнаёміцца не толькі з вершамі “Чаму ніколі не баюся я…”, “Не воблака, а проста аблачынка…”, “Любоў мая…”, але і іншымі вершамі – дамінантамі лірыкі Я.Янішчыц.

У дапамогу настаўніку падрыхтаваны тэсты для кантролю ведаў навучэнцаў па творчасці пісьменніцы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий