Рабочы ліст па беларускай мове па тэме “Максім Багдановіч – зорка беларускай паэзіі”. Комплекс практыкаванняў для працы над пераказам пры падрыхтоўцы да выніковай атэстацыі па беларускай мове ў 9-м класе

- 9:18II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Прапанаваныя аўтарам практыкаванні дапамогуць настаўніку эфектыўна арганізаваць работу вучняў з экзаменацыйнымі тэкстамі і паспрыяюць развіццю чытацкай граматнасці вучняў.

Алена ЮШКЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41
імя А.М. Кузняцова г. Гродна”

 

 

Пры падрыхтоўцы вучняў 9-х класаў да выпускнога экзамену ў форме пераказу важна захоўваць сістэмнасць і рэгулярнасць падрыхтоўкі. У якасці рабочага матэрыялу варта выкарыстоўваць зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны тэкст рэкамендавана прапрацаваць на ўзроўні разумення сэнсу і яго інтэрпрэтацыі, лексікі, арфаграфіі, сінтаксісу і пунктуацыі.

Прапануем разгледзець комплекс практыкаванняў для падрыхтоўкі да пераказу на прыкладзе экзаменацыйнага тэксту “Максім Багдановіч” (с. 28–29).

1. Практыкаванне “Свядомы чытач” (уважліва прачытайце тэкст).

Максім Багдановіч

Максім (б/Б)агдановіч з’яўляе(цц/ц)а зоркай беларускай паэзіі. Ён памёр зусім яшчэ маладым, на два(цц/ц)аць шостым годзе сва(я/й)го жыцця не паспе(ў/у)шы сказаць у літаратуры пра многае (з/с) таго што яго хвалявала. Але за сваё кароткае жы(цц/ц)ё вельмі шмат зрабіў паэт для развіцця і ўдасканалення беларускай літаратуры. Творчасць яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры нашага народ(а/у). Усё сваё кароткае жыццё ён аддаў служэ(н/нн)ю сва(я/й)му народу.

Рос Максім у сям’і дзе многа ўвагі а(т/д)давалася выхаванню дзяцей. Бацька развіваў назіральнасць прывіваў жывую цікавасць да прыроды любоў да мастацтва і прыгожага пісьмен(с/ц)тва. Таму н(е/я)дзіўна што (у/ў) Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання кніг. У школьныя гады ён амаль не ра(сс/с/зс)таваўся (з/с) кнігамі, за што бацька называў яго Максім Кніжнік. Кнігі Максім браў з бацькавай біблі(а/я)тэкі дзе былі выданні пра Беларусь яе гісторыю зборнікі белару(сс/с)кіх песень і казак.

Вельмі рана праявіліся ў Максіма творчыя здольнасці. Ужо ў дзесяць гадоў ён пачаў пісаць вершы. Гады вучобы ў Нясві(ж/с)скай му(ж/ш)чынскай гімназіі, а пасля ў Яраслаўскім юрыдычным ліц(э/е)і былі надзвычай важным этапам у духо(у/ў)ным і творчым развіцці беларускага паэта. Гэта былі гады настойлівай працы на(т/д) сабой, сур(’/ъ)ёзнай вучобы, паглыблення ведаў. Усе сілы, вольны час ён аддаваў літаратуры. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў.

Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне “Музы́ка” надрукава(н/нн)ае на старонках газеты “Наша ніва” (ў/у) тыс(я/е)ча дз(я/е)вя(цц/ць)сот сёмым годзе. А пра(з/с) ш(э/е)сць гадоў выходзіць з друку першы і на жаль апошні прыжыццёвы зборнік вершаў “Вянок” – бе(сс/с)мяротны помнік паэтычнаму таленту Максіма Багдановіча, помнік яго грамадзянскага по(дзь/дз)вігу. (250 слоў)

2. Практыкаванне “Пытанне – адказ” (адкажыце на пытанні да тэксту).

1. Колькі гадоў пражыў Максім Багдановіч? Як вы думаеце, чаму паэта называюць зоркай беларускай паэзіі?
2. Як бацька называў Максіма Багдановіча за любоў да чытання кніг?
3. У колькі гадоў паэт пачаў пісаць свае першыя вершы?
4. У якіх навучальных установах Максім Багдановіч атрымліваў адукацыю?
5. Узгадайце назву першага і апошняга прыжыццёвага зборнікаў вершаў Максіма Багдановіча. Пастарайцеся растлумачыць назву.

3. Практыкаванне “Латкі” (запоўніце пропускі ў тэксце).

1. Максім Багдановіч з’яўляецца зоркай беларускай __________ .
2. Усё сваё кароткае жыццё ён аддаў служэнню свайму _________ .
3. Паэт самастойна вывучыў некалькі ___________ моў, каб у арыгінале чытаць творы ____________ і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў.
4. Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне _________ .

4. “Вузельчык на памяць”.

Творчасць. У беларускай мове фармант –асць указвае на тое, што слова ўжыта са значэннем абстрактнай прыметы ці стану: назіральнасць, цікавасць, здольнасць.

5. Практыкаванне “Тлумачальны слоўнік” (знайдзіце ў прапанаваным тэксце словы, якія адпавядаюць прыведзеным лексічным значэнням).

1. ? – сукупнасць дасягненняў грамадства ў вытворчым, грамадскім і культурным жыцці.
2. ? – агульнае развіццё, культура чалавека.
3. ? – установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачам.
4. ? – невялікі мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе.
5. ? – надзвычайныя прыродныя здольнасці; здольнасць, уменне.

6. Практыкаванне “План тэксту” (для кожнай структурнай часткі прапанаванага тэксту прыдумайце назву і складзіце план).

1. _____________________ .
2. _____________________ .
3. _____________________ .
4. _____________________.

7. Практыкаванне “Арфаграфічная пільнасць” (запомніце напісанне прапанаваных слоў).

Дваццаць, жыццё, у сям’і, мастацтва, пісьменства, песень, надзвычай, сур’ёзнай, заходнееўрапейскіх, дзевяцьсот, на жаль.

8. Практыкаванне “Арфаграфічная задача” (раскрыйце дужкі і растлумачце напісанне зычных і галосных літар).

9. Практыкаванне “Паўза і інтанацыя” (расстаўце неабходныя знакі прыпынку ў сказах, растлумачце).

10. Практыкаванне “Пераказчыкі” (падрыхтуйце вусны/пісьмовы пераказ тэксту).

Прапанаваныя практыкаванні дапамогуць настаўніку эфектыўна арганізаваць работу вучняў з экзаменацыйнымі тэкстамі і паспрыяюць развіццю чытацкай граматнасці вучняў.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий