Занятак накіраваны на развіццё ўяўленняў дзяцей пра гісторыю малой радзімы, выхаванне пачуцця любві да роднага краю і гонару за яго.
Вольга ЛЕГЕЗА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад № 3 г.п. Зэльва”,
Гродзенская вобласць
Тэма: “Мы ведаем родны пасёлак”.
Праграмныя задачы:
– фарміраваць уяўленні дзяцей пра гісторыю пасёлка, яго славутасці;
– развіваць усведамленне сваёй прыналежнасці да грамадства ў цэлым;
– выхоўваць у дашкольнікаў пачуццё любві да роднага краю і гонару за яго, эмацыйнай спагадлівасці на падзеі грамадскага жыцця.
Абсталяванне: мультымедыйны праектар; камп’ютар; экран; прэзентацыя “Мой родны пасёлак Зэльва”, фатаграфіі відаў Зэльвы, карта Беларусі; герб Зэльвы; рознакаляровыя стужкі.
Ход занятку
– Дзеці, у кожнага чалавека ёсць словы, якія выклікаюць моцныя пачуцці. Як вы думаеце, якія? (Адказы дзяцей). Гэта словы “мама” і “Радзіма”. Усе мы вельмі любім нашых мам. Не пражыць чалавеку і без Радзімы. Ёсць радзіма вялікая і малая. Як называецца наша вялікая Радзіма? (Адказы дзяцей). А як называецца наша малая радзіма? (Адказы дзяцей).
Малая радзіма – гэта месца, дзе мы нарадзіліся і жывём. Зэльва – наш родны пасёлак.
Край мой Зэльвенскі – край мой любімы,
Край, у якім нарадзіўся і рос,
Край, які даў мне сілы,
Край, што ў сэрцы па жыцці я нёс.
Паглядзіце на карту нашай Беларусі, давайце знойдзем наш пасёлак. (Паказ на карце)
– У кожнага горада ёсць свой герб, які адлюстроўвае яго асаблівасці. Ёсць ён і ў нашага пасёлка. Дзеці, можа вы выведаеце, з чаго складаецца герб наша пасёлка. (Адказы дзяцей)
Слайд 2 з выявай герба Зэльва.
– Герб Зэльвы ўяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны ўзыходзячы з залатых варот з чырвоным дахам чорны конь з залатой грывай, капытамі і вуздэчкай. Чорны конь увасабляе сілу, жыццярадаснасць і імкненне да перамогі, адкрытыя вароты – шчодрасць, гасціннасць і ветлівасць, чырвоны дах кажа аб паўнаце, дастатку і яднанні людзей.
– А цяпер мы з вамі паспрабуем выкласці герб нашага пасёлка (выкладванне). Што абазначае чорны конь? (вароты, чырвоны дах)
Слайд 2 з выявай сцяга Зэльвы.
Сцяг Зэльвы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана выява герба гарадскога пасёлка Зэльва.
– Памяць гартае былога старонкі, нас пераносіць у трынаццатае стагоддзе…
Наша Зэльва ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах у XIII стагоддзі. У тыя далёкія часы жылі славяне. Сяліліся яны ўздоўж рэк, таму што зямля там была больш урадлівыя і побач была вада. Тут, ля ракі Зальвянка, узнікла маленькае паселішча. Назвалі яго Зэльва.
– Дзеці, як вы думаеце чаму яно атрымала такую назву? (Адказы дзяцей)
Гэтыя два словы вельмі падобныя. Таму ад назвы нашай ракі паходзіць назва нашага пасёлка.
– Людзі займаліся рознымі рамёствамі, гандлявалі, лавілі рыбу, разводзілі жывёлу, вырошчвалі розную агародніну. Сёння я запрашаю ў падарожжа па нашай сучаснай Зэльве і пачнём мы яго з плошчы. Да яе прылягае прыгожы сквер.
Слайд 3 з выявай плошчы, слайд 4 – сквера.
– Дзеці, якія вуліцы знаходзяцца побач з нашай плошчай? (Адказы дзяцей). Паглядзіце, на якой вуліцы мы з вамі апынуліся? (Адказы дзяцей).
Слайд 5 – вуліца Перамогі
– Правільна. Вуліца Перамогі злучае наш цэнтр з паркавай зонай каля ракі Зяльвянка.
Слайд 6–7 з выявай парку
Як добра тут пагуляць па алеі і палюбавацца кветкамі. Усю гэтую прыгажосць пачынаем любіць і цаніць яшчэ больш, калі погляду адкрываецца помнік загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Слайд 8 – помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
– Дзеці, як мы шануем памяць аб воінах, якія аддалі сваё жыццё? (Адказы дзяцей). Ці ёсць яшчэ ў нас у Зэльве памятныя мясціны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной? (адказы дзяцей).
Слайд 9
– Свята Дзень Перамогі ў нас у пасёлку святкуецца кожны год (Слайд 10). У гонар Перамогі вячэрняе неба Зэльвы азараецца салютам. Хочаце паспрабаваць зрабіць салют самі? (Дзеці з дапамогай каляровых стужак імітуюць салют).
– Дзеці, вам падабаецца падарожнічаць? Тады прадоўжым.
Фізкультхвілінка “Па пасёлку мы ідзём”
Дзеці хорам гавораць словы, суправаджаючы іх рухамі
Па пасёлку мы ідзём, (Крочаць)
Вышэй ногі падымаем, (Высока калені, маршыруюць)
Праз лужыны не пойдзем, (Жэст рукой)
Лужыну мы пераскочым, (Крок у бок)
Дождж стукае па даху так: (Сагнуць калені, пляскаць рукамі)
Кап-кап-кап, кап-кап-кап! (Тры пляскі справа, тры злева)
Не прамокнем я і ты: (Жэст паказваюць на сябе, потым рукі наперад)
Адкрываюцца занты (Рукі ўгору)
Дожджык хутка спыніўся, (Паступова апускаюцца рукі)
У вясёлку ператварыўся, (Рукі ўгору, устаць на пальчыкі)
Мы на лаўку прыселі, (Прысесці)
І цукерак паелі, (Імітацыя рукамі)
А калі сяброў сустракалі, (Устаць)
Мы рукамі ім махалі! (Махаюць рукой)
Вось як слаўна пагулялі: (Крочаць)
Адзін за адным мы шагалі! (Павярнуліся направа, крочаць за выхавальнікам)
На другую вуліцу папалі! (Падыходзяць да экрана)
Слайд 11 – вуліца Савецкая
– На якую вуліцу мы прыйшлі? (Адказы дзяцей).
Што гэта за будынак? (Адказы дзяцей)
Слайд 12 Свята-Троіцкая царква
– Свята-Троіцкая царква пабудавана ў 1815 годзе на падмурку разбуранага храма. Зусім нядаўна былі ўсталяваныя званы, якія сваім звонам клічуць людзей у храм.
– А навошта людзі ідуць у храм? (Адказы дзяцей). На тэрыторыі царквы ўстаноўлены помнік.
Слайд 13 помнік Ларысе Геніюш.
– У гонар каго пастаўлены гэты помнік? (Адказы дзяцей). Побач з храмам размешчаны маленькі драўляны домік, у якім жыла Ларыса Геніюш.
Слайд 13 – дом, у якім жыла Ларыса Геніюш
– Мы з вамі вучылі яе вершы, давайце з вамі раскажам і пакажам яе верш “Унукі” (Дзеці драматызуюць верш Л.Геніюш “Унукі”).
– Наша падарожжа заканчваецца, але мы будзем падарожнічаць яшчэ не раз.
Дыдактычная гульня “Букет прыгожых слоў”
– Дзеці, вам падабаецца наш пасёлак? (Адказы дзяцей). Давайце станем у кола і скажам прыгожыя, добрыя словы нашаму роднаму пасёлку.
– Сёння мы з вамі шмат гаварылі аб малой радзіме – аб Зэльве. Што вам запомнілася? (Адказы дзяцей). Што спадабалася? Што б вы хацелі паглядзець яшчэ раз? (Адказы дзяцей).
– Я прапаную вам вярнуцца ў наш любімы сад, а потым зробім калаж “Наша Зэльва” (Слайд 14).