Трэніровачныя заданні па лексіцы і фразеалогіі

- 11:50Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Заданні па лексіцы і фразеалогіі выклікаюць пэўную цяжкасць у абітурыентаў пры здачы ЦЭ па беларускай мове, што абумоўлена абмежаваным слоўнікавым запасам выпускнікоў школы. Прапанаваныя трэніровачныя заданні распрацаваны з мэтай абагульнення і сістэматызацыі ведаў па лексіцы і фразеалогіі. Заданні ўтрымліваюць у сабе як заданні закрытага тыпу, так і заданні адкрытага тыпу.

Наталля ЗЯТКІНА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Магілёва імя М.Ф.Сафонава”

 

 

Блок 1. Уступны тэст па тэме “Лексіка”

 

А1. Адзначце канструкцыі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) востры язык                              4) сохнуць па хлопцу
2) пахне ружа                                5) дуплаватае дрэва
3) поле дзейнасці

 

А2. Адзначце антонім да слова моцны:

1) стомлены                                   4) цягавіты
2) магутны                                     5) слабы
3) дужы

 

А3. Адзначце сінонім да слова ветлівы:

1) радасны                                     4) далікатны
2) задаволены                                5) даверлівы
3) праўдзівы

 

А4. Адзначце амонімы:

1) калоў дровы – хвойнік калоў рукі 
2) кардонная служба – кардонная папера
3) гаспадарскі пакой – гаспадарскі тон
4) дыктаваць тэкст – дыктаваць волю
5) ідзе чалавек – ідзе гадзіннік

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх  характарыстыкай:

АА. Рухавая гульня – марудлівая дзяўчынка
Б. На першы погляд – ласкавы погляд
В. Пад’ёмны кран – кран з гарачай вадой

1. Амонімы
2. Мнагазначнае слова
3. Сінонімы
4. Антонімы

 

 

В2. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх характарыстыкай:

А. Абавязкова прыедуць – безумоўна прыедуць
Б. Падкрэсліць акалічнасць спосабу дзеяння – жыццёвыя акалічнасці
В. Расхваляваць бацьку – супакоіць дзіця
Г. Сохнуць без дажджу – сохнуць па хлопцу

1. Мнагазначныя словы
2. Антонімы
3. Сінонімы
4. Амонімы
5. Паронімы

 

Блок 2. Паронімы

Трэніровачнае практыкаванне 1. З двух слоў, прапанаваных у дужках, вызначце тое, што адпавядае сэнсу сказа. Запішыце гэта слова ў той граматычнай форме, у якой яно прапанавана.

1. (Лясныя, лясістыя) азёры вельмі прыгожыя.
2.  Мой брат любіць чытаць (прыгодныя, прыгодніцкія) раманы.
3.  У Стасіка быў (рэалістычны, рэальны) погляд на жыццё.
4. (Бурныя, бурлівыя) хвалі білі аб бераг.
5. На акне віселі (узорыстыя, узорныя) фіранкі.
6. Гэты (верасовы, вераснёвы) дзень быў надзвычай цёплы.
7. (Брыльянтавыя, брыльянцістыя) завушніцы былі дарагія.
8. Брыгада датэрмінова закончыла (паверхневае, паверхавае) перакрыцце.
9. Увесь панылы настрой развеяўся, як (ранні, ранішні) туман перад гарачым летнім днём.
10. У (чытацкай, чытальнай) зале было многа людзей.

 

Трэніровачнае практыкаванне 2. З двух прыметнікаў выберыце той, які спалучаецца з падкрэсленым словам. Запішыце гэты прыметнік у патрэбнай форме.

1. (Гаспадарлівы, гаспадарчы) чалавек
2. (Духоўнае, душэўнае) жыццё
3. (Балотная, балоцістая) трава
4. (Дажджавы, дажджлівы) дзень

5. (Галаўная, галоўная) роля
6. (Цікавы, цікаўны) прыклад
7. (Галасавая, галасістая) птушка
8. (Адукацыйныя, адукаваныя) людзі
9. (Прамяністае, прамянёвае) сонца
10. (Цярплівыя, цярпімыя) умовы жыцця
11. (Аптэчны, аптэкарскі) халат
12. (Паваротная, паваротлівая) гаспадыня
13. (Далікатныя, далікатэсныя) кансервы
14. (Каменны, камяністы) выраз твару
15. (Гандлярскія, гандлёвыя) рады
16. (Пясчаны, пясочны) бераг
17. (Ледзяны, лядовы) вецер
18. (Гліністы, гліняны) збан
19. (Канвертная, канвеерная) вытворчасць сталі
20. (Палатачны, палатны) урач
21. (Ігольчастая, іголачная)  елачка
22. (Інжынерны, інжынерскі) факультэт

 

А1. Адзначце сказы з памылковым ужываннем паронімаў:

1) Верш перакладзены на іншую мову.
2) Гэты верш перакладзены на музыку.
3) У лузе ўвесь дзень гудуць працоўныя пчолы.
4) Наш народ вельмі працавіты.
5) У 30-я гады пачалася драматычная творчасць Кандрата Крапівы.

 

А2. Адзначце сказы з моўнымі памылкамі:

1) Швейцары – гэта жыхары Швейцарыі.
2) Адрасат атрымаў пісьмо своечасова.
3) Мама сёння зварыла рыбацкі суп.
4) Складаныя сказы падзяляюцца на складаназлучнікавыя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя і складаныя сказы з рознымі відамі сувязі.
5) На сайце была размешчана інфармацыя для турысцкіх груп.

 

Блок 3. Пошук збыткоўна (немэтазгодна)  выкарыстанага слова

Трэніровачнае практыкаванне. Знайдзіце ў сказах збыткоўна (немэтазгодна) выкарыстанае слова.

1. Прыём вяла дзіцячы педыятр Вольга Сямёнаўна Іванова.
2. Далонню рукі мама гладзіла сына па галаве.
3. Дзеці тапталі нагамі сухое лісце.
4. Турысты пакупалі ў краме памятныя сувеніры.
5. Сёння ўсе атрымаюць бясплатныя падарункі.
6. Маша была высокай бландзінкай са светлымі доўгімі валасамі.
7. Мы з сябрам хутка паднімаліся па лесвіцы ўверх.
8. Мама сказала, што, калі мы прыйдзем своечасова на абед, нас чакае нечаканы сюрпрыз.
9. Мы спяшаліся на цягнік, але калі выбеглі на пасадачны перон, то цягнік ужо ад’ехаў.
10. Сцяпан умеў пісаць тэматычныя рэфераты як па гуманітарных, так і па дакладных навуках.

А1. Адзначце сказы з моўнымі памылкамі:

1) У галаве ў мяне быў поўны каламбур.
2) Маўленне чалавека павінна быць лагічным.
3) Нашы спартсмены выйгралі турнір.
4) Турысты сядзелі каля кастра і глядзелі на вогненнае полымя.
5) На ўроку біялогіі мы вывучалі багатую раслінную флору Беларусі.

 

Блок 4. Фразеалагізмы

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі, якія ў іх прапушчаны.

А. …. ветру ў полі
Б. куды вецер …
В. вецер у галаве …
Г. вецер … ў кішэнях

1. свішча
2. шукай
3. прыносіць
4. дзьме
5. гуляе

         

В2. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі, якія ў іх прапушчаны.

А. … варона
Б. … птушка
В. … певень
Г. … верабей
Д. … ластаўка

1. першая
2. шэрая
3. вольная
4. стрэляны
5. белая
6. чырвоны

 

В3. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі з левага слупка і фразеалагізмамі з антанімічнымі значэннямі.

А. абрэзаць крылы
Б. журавель у небе
В. аж пяткі блішчаць
Г. лавіць варон
Д. куры не клююць

1. сініца ў руках
2. падняць на крыло
3. як мокрае гарыць
4. няма за што рукі зачапіць
5. куры будуць смяяцца
6. трымаць вуха востра

 

В4. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.

А. варона ў паўлінавых пёрах
Б. з вышыні птушынага палёту
В. важная птушка
Г. варона загумення
Д. на птушыных правах

1. чалавек з высокім становішчам, званнем
2. з такой вышыні, што ўсё відаць
3. разявака, нерастаропны чалавек
4. вельмі пасрэдны чалавек
5. незаконна ці не маючы трывалага забеспячэння
6. чалавек, які марна імкнецца паказаць сябе лепшым, больш значным, чым ён ёсць на самай справе

 

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі.

А. глядзець як гусь на бліскавіцу
Б. дражніць гусей
В. як курыца лапай
Г. хадзіць гогалем

1. вельмі неразборліва і неахайна
2. нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена
3. злаваць каго-небудзь, выклікаць злосць
4. мець бравы, незалежны выгляд, трымацца зухавата
5. рабіць старанна

 

Блок 5. Комплексная работа

(1)У прыродзе ўсё больш адчуваецца восень. (2)Лісце на дрэвах пажоўкла. (3)Парывы ветру лёгка зрываюць з дрэў лісты, усцілаючы зямлю чырвона-жоўтым дываном.  (4)Надвор’е псуецца. (5)Павялічваецца колькасць пахмурных дзён, часта цярушыць дождж. (6)Але і ў кастрычніку бывае часам добрае сонечнае надвор’е. (7)У такія дні ў ясным і празрыстым паветры плывуць тонкія ніці павуцінак з маленькімі павучкамі-вандроўнікамі. (8)Лагодна свеціць сонца. (9)Зноў расцвітаюць некаторыя расліны. (10)З-пад кары дрэў вылазяць днём насякомыя, якія схаваліся на зіму. (11) Дзе-нідзе лятаюць на сонцы матылькі і стракозы. (12)“Бабіна лета,” – так называюць у народзе гэтыя цудоўныя дні залатой восені (Паводле В. Вольскага).

 

В1. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону  адзіночнага ліку.

 

В2. Вызначце тып тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону  адзіночнага ліку.

 

В3. Адзначце, на якія пытанні ў тэксце ёсць адказы.

1) Лісце на дрэвах стала чырвона-жоўтым.
2) У верасні часта бывае добрае надвор’е.
3) Павучкі-вандроўнікі падарожнічаюць на тонкіх ніцях павуцінак.
4) У кастрычніку ноччу вылазяць з-пад кары насякомыя.
5) У кастрычніку можна ўбачыць хрушчоў, конікаў, матылькоў.

 

В4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць тэксту.

1) Стыль тэксту – навуковы.
2) Тып тэксту ў 1-5 сказах – апісанне.
3) Сродак сувязі 5-га і 6-га сказаў – лексічны паўтор.
4) Выдзеленае слова ў 7-м сказе – прыметнік.
5) Выдзеленае слова ў 11-м сказе – прыслоўе.

 

В5. Вызначце від сувязі сказаў у тэксце. Адказ запішыце ў форме жаночага роду назоўнага склону  адзіночнага ліку.

 

В6. Знайдзіце ў 3-м сказе антонім да слова “цяжка”, запішыце слова ў той форме, як яно пададзена ў тэксце.

 

В7. Знайдзіце ў 1-4 сказах дзеепрыслоўе, ужытае ў пераносным значэнні. Запішыце яго так, як яно пададзена ў тэксце.

 

В8. Знайдзіце ў 8-10 сказах слова, якое мае значэнне “дабрадушна, ласкава, прыемна”. Запішыце яго так, як яно пададзена ў тэксце.

 

В9. Знайдзіце ў 4-7 сказах слова, якое мае значэнне “які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло”. Запішыце гэта слова ў пачатковай форме.

 

 

В10. Вызначце, у якім значэнні ўжыта падкрэсленае слова ў 7-м сказе. Запішыце нумар адказу.

1) Невялікі ў папярочным сячэнні, у абхваце.
2) Невялікі па шырыні, вузкі.
3) Не грубы, прыгожа абрысаваны.
4) Выкананы з вялікай увагай, умела, па-мастацку.

 

 

Адказы

Блок 1. Уступны тэст па тэме “Лексіка”
А1.
1, 3, 4

А2. 5
А3. 4
А4. 1, 2
В1. А4Б2В1
В2. А3Б4В2Г1

Блок 2. Паронімы
Трэніровачнае практыкаванне 1
1. Лясныя

2. Прыгодніцкія
3. Рэалістычны
4. Бурлівыя
5. Узорыстыя
6. Вераснёвы
7. Брыльянтавыя
8. Паверхавае
9. Ранішні
10. Чытальнай

Трэніровачнае практыкаванне 2
1. Гаспадарлівы

2. Духоўнае
3. Балотная
4. Дажджлівы
5. Галоўная
6. Цікавы
7. Галасістая
8. Адукаваныя
9. Прамяністае
10. Цярпімыя
11. Аптэкарскі
12. Паваротлівая
13. Далікатэсныя
14. Каменны
15. Гандлёвыя
16. Пясчаны
17. Ледзяны
18. Гліняны
19. Канвеерная
20. Палатны
21. Ігольчастая
22. Інжынерны

А1. 2, 3, 5
А2. 1, 3, 4

Блок 3. Пошук збыткоўна (немэтазгодна)  выкарыстанага слова
Трэніровачнае практыкаванне
1. Дзіцячы

2. Рукі
3. Нагамі
4. Памятныя
5. Бясплатныя
6. Светлымі
7. Ўверх
8. Нечаканы
9. Пасадачны
10. Тэматычныя

А1. 1, 4, 5

Блок 4. Фразеалагізмы
В1.
А2Б4В5Г1

В2. А5Б3В6Г4Д1
В3. А2Б1В3Г6Д4
В4. А6Б2В1Г3Д5
В5. А2Б3В1Г4

Блок 5. Комплексная работа
В1.
Мастацкі

В2. Апісанне
В3. 1, 3
В4. 2,5
В5. Паралельная
В6. Лёгка
В7. Усцілаючы
В8. Лагодна
В9. Празрысты
В10. 1

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий