Лінгвістычнае краязнаўства: вопыт работы па выхаванні школьнікаў на аснове духоўнай і культурна-гістарычнай спадчыны

- 15:32Исследовательская деятельность, Методичка, Стиль работы

Створаны лінгвакраязнаўчы клуб “СЛОВА.ВY” стаў цэнтрам і каардынатарам усёй даследчай працы па лінгвакраязнаўстве ў школе.

Валянціна КВЕЦЕНЬ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Жырмунская сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

Школьнае краязнаўства мае шэраг напрамкаў, адным з якіх з’яўляецца лінгвістычнае краязнаўства. Немалы вопыт педагагічнай дзейнасці паказаў, што лінгвакраязнаўчая праца з навучэнцамі можа быць пабудавана па-рознаму, з ужываннем розных метадычных прыёмаў. Але на працягу ўжо доўгага часу ў нашай сельскай школе апраўдвае сябе даследчая накіраванасць такой дзейнасці, карані якой непасрэдна звязаны з утварэннем ва ўстанове адукацыі лінгвакраязнаўчага клуба “СЛОВА.ВY”. Клуб стаў цэнтрам і каардынатарам усёй даследчай працы па лінгвакраязнаўстве ў школе. Змест работы клуба – даследаванне гісторыі малой радзімы на аснове мясцовых назваў (антрапонімаў, тапонімаў, мікратапонімаў, гідронімаў, эклезіонімаў (назваў культавых збудаванняў) і інш.).

На працягу многіх гадоў пераважная большасць даследчых прац, прадстаўленых на рэспубліканскіх конкурсах работ даследчага характару (канферэнцыях) навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, была ўдастоена дыпломаў І, ІІ і ІІІ ступеней Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013–2023).

Тэматыка прац адлюстроўвае шырокі спектр даследаванняў у сферы лінгакраязнаўства:

– “Батанічная лексіка ў міфах, легендах, паданнях”;

– “Назвы раслін у гаворках жыхароў в.Жырмуны і яе наваколля”;

– “Прозвішчы жыхароў Жырмунскага сельскага Савета: лексіка-семантычны і структурна-граматычны аналіз паходжання”;

– “Айконімы на тэрыторыі Жырмунскага сельскага Савета Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці”;

– “Гідранімія басейна Нёмана на тэрыторыі Гродзенскай вобласці”;

– “Назвы праваслаўных і каталіцкіх культавых пабудоў Гродзеншчыны: семантычны аспект”;

– “Гісторыя Жырмунскага сельскага Савета на аснове мікратапонімаў”;

– “З’ява бінарнай апазіцыі ў рэгіянальнай айканімічнай лексіцы (на прыкладзе назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці);

– “Канфесіянальная лексіка: асаблівасці лексіка-семантычнага паходжання і функцыянавання”;

– “Метрычныя кнігі як крыніца па рэпрэзентацыі штодзённага жыцця насельніцтва ў другой палове ХІХ стагоддзя (па матэрыялах архіва рымска-каталіцкага касцёла Адшукання Святога Крыжа аг. Жырмуны Воранаўскага раёна);

– “Назвы старажытных абразоў як крыніца сакральнай анамастычнай спадчыны беларусаў: лінгвакультуралагічны аспект”.

З тэзісамі даследчых прац, з аўдыязапісамі выступленняў навучэнцаў у праграмах радыёперадач “Воранаўскага весніка”, з карыснымі парадамі і рэкамендацыямі, як падрыхтаваць тэкст абароны даследчай працы, з асаблівасцямі арганізацыі лінгвакраязнаўчай дзейнасці ва ўстанове адукацыі і інш. можна пазнаёміцца, наведаўшы наш сайт “Даследаваць, каб захаваць” па спасылцы: Лінгвакраязнаўчыя даследаванні.

Праца клуба “СЛОВА.ВY” – невялікае звяно ў агульным ланцужку лінгвакраязнаўчых пошукаў, аднак такая праца мае свой плён, сваю карысць для тых, хто неабыякава ставіцца да захавання роднай мовы, гісторыі малой радзімы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий