Моўны квест “Пуцявінамі роднай мовы”

- 13:55II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Сцэнарый гэтага мерапрыемства можна выкарыстаць падчас правядзення тыдня роднай мовы, на класнай гадзіне, а таксама ў дзіцячым аздараўленчым лагеры. Выкарыстанне QR-кодаў і інтэрактыўных заданняў дапамагае зацікавіць вучняў.

Тамара АНДРУШКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА
“Сярэдняя школа аг. Пагранічны”
Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

Задачы:

– сістэматызаваць вывучаны на ўроках беларускай мовы матэрыял;
– садзейнічаць пашырэнню лексічнага запасу і кругагляду вучняў;
– развіваць уменне дакладна, лагічна і паслядоўна фармуляваць свае думкі;
– выхоўваць любоў да роднай мовы.

Удзельнікі гульні: вучні 6–7-х класаў, якія складаюць каманду з 6 чалавек; кожная каманда павінна мець назву і капітана.

Абсталяванне: канверты з маршрутамі, лісты з заданнямі для кожнага прыпынку, наборы літар, мабільны тэлефон з магчымасцю чытаць QR-коды. На дзвярах кожнага кабінета, бібліятэкі – эмблема прыпынку.

 

Ход гульні

I Прывітанне каманд

 

II Аб’яўленне мэты гульні і яе правіл

Кожная каманда атрымлівае маршрут, у якім у пэўнай паслядоўнасці паказаны прыпынкі, што трэба прайсці. У кожным кабінеце камандзе будзе прапанавана заданне, якое яна павінна выканаць за кароткі час (ад 3 да 5  хвілін). Калі ўсё выканана правільна, каманда атрымлівае літару і рухаецца далей. Перамагае каманда, якая першая збярэ літары і адгадае слова.

 

III Моўны квест

Капітаны каманд атрымліваюць маршрутныя лісты, па адліку разгортваюць і рухаюцца па кабінетах (прыпынках).

Першы прыпынак. “Лексічны”

Заданне. Камандам неабходна адказаць на пытанні па тэме “Лексіка”.

1. Майстэрства пісаць выразным, прыгожым почыркам? (Каліграфія)
2. Якім слоўнікам трэба пакарыстацца, каб правільна напісаць слова? (Арфаграфічным)
3. Як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца структура слоў, шляхі і спосабы іх утварэння? (Словаўтварэнне)
4. Знайдзіце лішняе слова:

малы, добры, мініяцюрны, невялікі.
(Добры, астатнія словы – сінонімы)

5. Знайдзіце ў сказе фразеалагізм і растлумачце яго значэнне:

Рытвінскага вельмі злавала думка, што нейкі хлапчук колькі часу вадзіў яго за нос.
(Вадзіў за нос – падманваць)

6. Дадзены прыметнікі:

паверхавы, верхні, павярхоўны.

Як называюцца гэтыя прыметнікі? Які прыметнік мае значэнне “негрунтоўны, неглыбокі”? (Паронімы, павярхоўны)

7. Падбярыце з дадзеных сінанімічныя назвы адценняў колеру аранжавы: бэзавы, агнявы, ліловы. (Агнявы)
8. Як у народзе кажуць, калі просяць зрабіць паслугу па дабрыні, а не па абавязку?

А) не столькі работы, колькі турботы
Б) завіхайся, але не спяшайся
В) не ў службу, а ў дружбу

9. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі:

антракт, аргумент, галкіпер, аратар. (Перапынак, доказ, варатар, прамоўца)

10. Назоўнік гута з’яўляецца ўстарэлым. Падумайце, якое слова сёння ўжываецца замест яго?

А) фабрыка
Б) шклозавод
В) магазін

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “А”.

 

Другі прыпынак. “Арфаграфічны”

Заданне. Удзельнікам неабходна з дапамогай тэлефона адсканіраваць QR-код пад якім знаходзіцца інтэрактыўнае заданне.

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “А”.

 

Трэці прыпынак. “Сінтаксіс і пунктуацыя”

Заданне. Камандам неабходна адказаць на пытанні па тэме “Сінтаксіс і пунктуацыя”.

1. Ці з’яўляецца зваротак членам сказа? (Не)
2. Якая сінтаксічная роля лічэбнікаў у сказе:

Сем і тры – дзесяць? (Сем і тры – дзейнікі, дзесяць – выказнік)

3. Знайдзіце словазлучэнне:

“дубы і бярозы”, “самае галоўнае”, “дом з цэглы”? (Дом з цэглы)

4. Падлічыце, колькі слоў у дадзеным сказе:

Заазёраміпаднебамсветлымнесціхаептушакзвонкіхор? (За азёрамі пад небам светлым не сціхае птушак звонкі хор. 10 слоў)

5. Дадзены сказы:

1. Шуміць бярозавы гай. 2. Шамаціць лісце. 3. Прыгожа ападаюць лісты на сцежку.

Назавіце неразвітыя сказы. (Шамаціць лісце.)

6. Вызначце з дадзеных словазлучэнне, у якім правільна пазначана галоўнае слова:

пісьмо ад сябра; жаданне маляваць, мастацтва слова.  (Пісьмо ад сябра)

7. Вучань не паспеў напісаць увесь сказ:

Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў 1898 годзе ў горадзе

Якую назву горада не напісаў вучань? (Віцебск)

8. У якіх сказах з дадзеных злучнік звязвае часткі складанага сказа?

1. Зацвіў у лесе і чабор, і верас. 2. Прыйшла вясёлая вясна, і ўся прырода закрасавалася. 3. За акном прыгожа кружыліся і падалі на зямлю сняжынкі. (Прыйшла вясёлая вясна, і ўся прырода закрасавалася)

9. Якія знакі прыпынку трэба паставіць замест пропускаў у сказе?

Снуючыся высока ў небе_ раняла птушка мяккія_ ласкавыя мелодыі_ сатканыя са звону срэбраных струн_ з булькання лясных ручайкоў_ з зумкання пчаліных крыльцаў_ шолаху красак (Я.Колас).

А) два працяжнікі, двукроп’е, тры коскі;
Б) чатыры коскі, два працяжнікі;
В) шэсць косак

10. У якім сказе няправільна вызначаны дзейнік?

А) Снягі вакол.
Б) Маша прыйшла на заняткі гуртка.
В) Крупнік здаўна гатавалі ў печы.

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “А”.

 

Чацвёрты прыпынак. “Марфалагічны”

Заданне. Удзельнікам неабходна з дапамогай тэлефона адсканіраваць QR-код, пад якім знаходзіцца інтэрактыўнае заданне.

1. Якога скланення назоўнікі “гусь”, “ноч”? (Трэцяга)
2. Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках. (Спражэнне)
3. Адушаўлёным ці неадушаўлёным з’яўляецца назоўнік “нябожчык”? (Адушаўлёны)
4. Назоўны склон прамы, а ўсе астатнія… (ускосныя)
5. На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі? (Чый? чыя? чые? чыё?)
6. Які па складзе лічэбнік трыццаць чатыры? (Састаўны)
7. Якога часу дзеясловы намалюю, наведаю? (Будучага)
8. Колькі прыналежных займеннікаў ужыта ў вершаваных радках Ю.Свіркі:

Я люблю ката Мурлыку.
Ён вусаты, невялікі.
Не сярдзіты ён зусім,
Пагуляць люблю я з ім. (Тут няма прыналежных займеннікаў)

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “С”

 

Пяты прыпынак. “Фанетычны”

Заданне. Камандам неабходна адказаць на пытанні па тэме “Фанетыка”.

1. Колькі гукаў у беларускай мове? (45)
2. Прыдумайце тры словы, у якіх усе зычныя зацвярдзелыя. Напрыклад, ружа…
3. Знайдзіце слова, вымаўленне якога не супадае з напісаннем

“размясціць”, “схіліцца”, “змрок”.  (Размясціць)

4. Вучні зрабілі гукавы запіс слоў: [йод] ;[ в’ас] ; [с’амйа]. У запісе якога слова яны дапусцілі памылку? ([йот] – правільна)
5. У якім з слоў

вакзал, маліны, ручны вымаўляюцца тры санорныя гукі? (Маліны)

6. Якая з літар К, Ц, Ф, Р, С рэдка сустракаецца ў тэкстах? (ф)
7. Падлічыце, колькі разоў сустракаецца гук [з] у вершаваных радках А.Дзеружынскага. (1)

Закружыліся сняжынкі
Нізка, нізка над зямлёй.
Ціха лётаюць пушынкі
Незлічонай чарадой.

8. Колькі слоў можна ўтварыць з гукаў [г], [ш], [д], [ч], [к]? (0)
9. У якім з дадзеных слоў усе зычныя мяккія:

дарога, дзень, плынь? (Дзень)

10. Колькі разоў паўтараецца [а] у словах сказа?

Аднойчы, калі моцна разгулялася мяцеліца, нехта пастукаў у акно. (13)

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “Б”

 

Шосты прыпынак. “Фразеалагічны”

Заданне. Камандам неабходна расшыфраваць фразеалагізмы, якія запісаны з дапамогай смайлікаў-эмодзі.

1

Купляць ката ў мяшку

2

Нагаварыць з тры корабы

3

Трапіць у яблычак

4

Ні рыба ні мяса

5

Сем пятніц на тыдні

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “Л”.

 

Сёмы прыпынак. “Рэбусны”

Заданне. Камандам неабходна расшыфраваць тры рэбусы.

    Дрэва

    Аўторак

    Вандроўка

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “І”.

 

Восьмы прыпынак. “Веру – не веру” (конкурс капітанаў)

Заданне. Капітанам неабходна адказаць на пытанні “веру” альбо “не веру”. Калі “не веру”, даць правільны адказ.

1. Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў. (Веру)
2. У беларускім алфавіце 33 літары. (Не веру, 32 літары)
3. Паводле ЮНЕСКА, наша мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. (Веру)
4. Па даных апошняга перапісу насельніцтва носьбітамі беларускай мовы ў краіне з’яўляюцца каля 6 340 000 яе жыхароў. Па гэтым крытэрыі наша мова займае 69 месца ў сусветным рэйтынгу. (Веру)
5. Сумесь беларускай і рускай мовы называецца “бялянкай”. (Не веру, “трасянкай”)

За працу на станцыі капітан атрымоўвае літару “Я”.

 

Дзявяты прыпынак. “Давай карацей!”

Заданне. Камандам неабходна адказаць, як назваць адным словам апісаныя рэчы.

1. Гутарка карэспандэнта з якім-небудзь вядомым дзеячам па пытаннях, якія цікавяць усю грамадскасць. (Інтэрв’ю)
2. Ліст паперы з часткова надрукаваным тэкстам і пропускамі для дапісвання патрэбных звестак. (Бланк)
3. Калекцыя засушаных траў, раслін. (Гербарый)
4. Першы снег, мароз, пачатак зімы. (Зазімак)
5. Невялікі абгароджаны кветнік перад домам. (Палісаднік)
6. Свята заканчэння жніва. (Дажынкі)
7. Трапічныя непраходныя балоцістыя лясы. (Джунглі)
8. Прафесійны наезнік на конных скачках. (Жакей)
9. Чалавек, які ведае шмат моў. (Паліглот)
10. Пералічыце пры дапамозе прыслоўяў 5 дзён тыдня па парадку. (Пазаўчора, учора, сёння, заўтра, паслязаўтра)

За працу на станцыі каманда атрымоўвае літару “В”.

 

Пасля ўсіх прыпынкаў каманды вяртаюцца ў адпраўную кропку, складаюць з літар слова “АСАБЛІВАЯ”.

 

IV Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне каманд

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)

 

 

Дадатак

МАРШРУТНЫ ЛІСТ КАМАНДЫ______________________

Назва прыпынку

Колькасць балаў

ПРЫПЫНАК “ЛЕКСІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “АРФАГРАФІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ”

 

ПРЫПЫНАК “МАРФАЛАГІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “ФАНЕТЫЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “РЭБУСНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “ВЕРУ – НЕ ВЕРУ” (конкурс капітанаў)

 

ПРЫПЫНАК “ДАВАЙ КАРАЦЕЙ”

 

 

МАРШРУТНЫ ЛІСТ КАМАНДЫ______________________

Назва прыпынку

Колькасць балаў

ПРЫПЫНАК “ДАВАЙ КАРАЦЕЙ”

 

ПРЫПЫНАК “ВЕРУ – НЕ ВЕРУ” (конкурс капітанаў)

 

ПРЫПЫНАК “РЭБУСНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “ФРАЗЕАЛАГІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “ФАНЕТЫЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “МАРФАЛАГІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ”

 

ПРЫПЫНАК “АРФАГРАФІЧНЫ”

 

ПРЫПЫНАК “ЛЕКСІЧНЫ”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий