Беларускі лён: традыцыі і сучаснасць. Экскурсія ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі

- 17:05Воспитательная работа

Мерапрыемства накіравана на выхаванне цікавасці да мінулага роднага краю, павагі да працы на зямлі, традыцый беларускага народа, дзяржаўнай сімволікі; садзейнічае развіццю камунікатыўных здольнасцей, увагі, уменняў працаваць у групе, прымяняць атрыманыя веды на практыцы, выказваць свае думкі, аргументаваць свой выбар.

 

Вольга ДАРОШЫК,
настаўнік хіміі і біялогіі
ДУА “Малабераставіцкая сярэдняя школа”
Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

Тэма: “Беларускі лён: традыцыі і сучаснасць”.

Узроставая катэгорыя вучняў: 12–13 гадоў.

Форма правядзення: экскурсія ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”.

Мэта: азнаямленне вучняў з ільнаводствам на тэрыторыі Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе.

Задачы:

– садзейнічаць паглыбленню ведаў пра лён, пра яго выкарыстанне, прылады працы для апрацоўкі лёну, пра ільнаводства на тэрыторыі Беларусі на сучасным этапе;
– развіваць пазнавальную актыўнасць дзяцей, камунікатыўныя здольнасці, уменні працаваць у групе, увагу, уменні прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
– выхоўваць цікавасць да мінулага роднага краю, павагу да працы на зямлі, традыцый беларускага народа, дзяржаўнай сімволікі.

Абсталяванне: герб Беларусі, кветкі настрою, семя льну, прыказкі пра лён, пранік, церніца, трапло, грэбень, кросны, калаўрот, гульня “лато”, фатаграфіі, якія адлюстроўваюць этапы апрацоўкі лёну і этапы яго вырошчвання, геаграфічная карта (прадпрыемствы па перапрацоўцы лёну).

 

Для стварэння спрыяльнага псіхалагічнага клімату вучням было прапанавана ахарактарызаваць свой эмацыянальны стан пры дапамозе пэўнага колеру, растлумачыць свой выбар; у ходзе экскурсіі быў арганізаваны дыялог паміж настаўнікам і вучнямі, вучні мелі магчымасць выказаць свае меркаванні, праявіць свае камунікатыўныя здольнасці, уменні працаваць у групе.

 

Ход экскурсіі

1 Арганізацыйны момант (5 хвілін)

Мэта этапа: забеспячэнне ўмоў для псіхалагічнай гатоўнасці класа да экскурсіі. Арганізацыя ўвагі ўсіх вучняў.

Педагагічная задача: падрыхтаваць вучняў да зносін на экскурсіі.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Добры дзень! Шчыра вітаю вас у нашым народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”.
Сёння наш занятак пройдзе ў пакоі краязнаўства, экспанаты гэтага пакоя дапамогуць нам адправіцца ў мінулае, каб не забываць нашу гісторыю і культуру, даведацца шмат цікавага, адкрыць для сябе новыя веды.
Для таго каб наша падарожжа было ўдалым, нам з вамі патрэбна ўзяць з сабой добры настой.
А з якім настроем вы адпраўляецеся ў наша падарожжа, мы зараз даведаемся:
Перад вамі ляжаць рознакаляровыя кветкі, вам патрэбна выбраць кветку, колер якой адпавядае вашаму індывідуальнаму эмацыянальнаму настрою.
Кветка жоўтага колеру – радасць
Кветка сіняга колеру – спакой
Кветка белага колеру – абыякавасць
Настаўнік таксама выбірае кветку, тлумачыць свой выбар.
Праз адну хвіліну настаўнік прапануе вучням растлумачыць свой выбар.
У канцы настаўнік ацэньвае агульны індывідуальны эмацыянальны фон вучняў

Арганізуюцца на працу




















Тлумачаць свой выбар

 

Этап 2 Арыентацыйна-матывацыйны (10 хвілін)

Мэта этапа: арганізацыя дзейнасці вучняў па вызначэнні мэты экскурсіі. Арганізацыя ўвагі ўсіх вучняў.

Педагагічная задача: забеспячэнне ўключэння дзейнасці вучняў у сумесную дзейнасць па вызначэнню мэты экскурсіі.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Аб чым пойдзе размова на нашай экскурсіі мы даведаемся з наступнага верша.

На сцяблінцы кожнай –
Сіненькі званочак:
Хораша на ранку
Лён расцвіў, ляночак.
Мама сцежкай крочыць.
Сонцам ззяюць вочы:
Добры ў нашай мамы
Вырас лён-ляночак.
Ветрык павявае,
Шэпчацца з ляночкам.
Мама нам ляночку
Падпляла ў вяночкі. –
Расцвітайце, дзеці,
Нібы лён-ляночак –
Будзе светла ў свеце
Ад блакітных вочак!
Актуалізацыя ведаў вучняў
Якой расліне прысвечаны верш?
Што вы ўжо ведаеце пра лён?
Дзе мы можам убачыць кветкі лёну?
Калі сеялі лён?
Як вырошчвалі лён нашы продкі?
Якімі прыладамі працы апрацоўвалі лён нашы продкі?
Ці вырошчваюць лён у Беларусі ў цяперашні час?
Для таго каб прадоўжыць наша падарожжа, нам патрэбна вызначыць мэту нашай экскурсіі, бо калі мы не будзем ведаць мэту, мы не зможам рухацца наперад.
Тэма нашай экскурсіі: “Беларускі лён: традыцыі і сучаснасць”.
Давайце паспрабуем паставіць мэты нашай экскурсіі, зыходзячы з нашай тэмы

Слухаюць верш




















Адказваюць на пытанні настаўніка

 

Этап 3. Аперацыйна-пазнавальны (15 хвілін)

Мэта этапа: арганізацыя дзейнасці вучняў па засваенні новых ведаў.

Педагагічная задача: арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Адказаць на пытанне, калі сеялі лён і як яго вырошчвалі нам дапамогуць наступныя фотаздымкі.
Нашы продкі сеялі лён 21 мая. У гэты дзень адзначалася свята святой Алены. Нашы продкі гаварылі “На Алену лён сей”
Насенне сеялі ў цёплую і вільготную глебу (дэманструе насенне)
Як толькі з’яўляліся ўсходы, трэба было пачынаць праполку. Пасля праполкі лён лёгка выпрамляецца і хутка расце.
Калі лён зацвітаў, прыгажосць была такая, што словамі не перадаць! Здаецца, што на зямлю апускаецца сама сінь нябёс.
У народнай прымеце сказана “Лён два тыдні цвіце, чатыры тыдні спее, а на сёмы насенне ляціць”.
З цягам часу блакітныя кветачкі ператвараліся ў каробачкі з насеннем.
І тады лён рвалі з коранем, вязалі ў маленькія снапкі і ставілі па некалькі ў большыя снапы, пакідалі стаяць на працягу некалькіх тыдняў. Затым прывозілі і на таку малацілі.
Колькі разоў патрэбна было пакланіцца ільну, каб яго вырасціць?

Вучні разглядаюць фатаграфіі і насенне лёну.


























Адказы вучняў

Цяпер уявіце сябе селянінам таго часу, які сабраў добры ўраджай і гатовы апрацаваць лён для атрымання тканіны.
Настаўнік прапануе вучням выцягнуць карткі са словамі (пранік, церніца, трапала, грэбень, шчотка, калаўрот, кросны), прачытаць назвы прылад працы і іх выкарыстанне. Знайсці іх сярод экспанатаў музея і паспрабаваць прадэманстраваць этапы працы з гэтымі прыладамі.
Ці бачылі вы такія прылады працы ў сваім доме? А чаму мы іх бачым толькі ў музеі?
Ці лёгкай была праца селяніна?
Ці доўгі шлях праходзіў лён ад расліны да кашулі?

Вучні выцягваюць карткі са словамі (пранік, церніца, трапала, грэбень, шчотка, калаўрот, кросны). Чытаюць назвы прылад працы і іх выкарыстанне, спрабуюць прадэманстраваць этапы працы з гэтымі прыладамі.






Адказы вучняў

Фізкультурная хвілінка (1 хвіліна)
Білі лён, білі (пастукаць кулачком па стале)
Калацілі, калацілі (пахлопаць)

Трапалі, трапалі (патрэсці за плечы)
Белыя абрусы ткалі (прамыя рукі уверх і ўніз)
На стол накрывалі (пагладзіць далонямі льняную тканіну)

Паўтараюць за настаўнікам

Каб адказаць на пытанне, ці сеюць лён у сучаснай Беларусі, я прапаную паглядзець на карту. Сіняй кветачкай адзначаны прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай лёну.

Вучні разглядаюць карту Беларусі, знаходзяць прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай лёну; называюць назвы прадпрыемстваў, іх месца знаходжання.

 

Этап 4. Замацаванне ведаў (10 хвілін)

Мэта этапа: выяўленне ўзроўню засваення новых ведаў.

Педагагічная задача: стварэнне ўмоў для самаацэнкі сваіх ведаў і ўменняў.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Цяпер я прапаную нам даведацца, хто быў самым уважлівым на нашым занятку. Для гэтага мы з вамі падзелімся на дзве каманды. Кожнай камандзе будуць прапанаваны заданні. Адказ на заданне ацэньваецца ў адзін бал. Выйграе каманда, якая набярэ найбольшую колькасць балаў.
Час абмеркавання задання – адна хвіліна.
Для таго каб вызначыць склад будучых каманд, я прапаную вам злучыць разам канец і пачатак прыказак пра лён. Тыя вучні, ў каго будуць аднолькавыя прыказкі належаць да адной каманды.
     – Хто пасее лён … пажне золата.
     – Лён усіх … апранае.

Заданне № 1. Растлумачыць сэнс прыказак
Хто пасее лён – пажне золата.
Чым лён даўжэйшы – тым гаспадар багацейшы.
Хто лен апранае – да ста год дажывае.
Лён – кашуля ў полі.

Заданне № 2. Лаві памылку
Камандам прапанавана паслядоўнасць апрацоўкі ільну. Вучням патрэбна знайсці памылку ў паслядоўнасці і выправіць яе. Перамагае каманда, якая першая правільна выканае заданне.

Заданне № 3. “Лато”
Злучыце назву прылады працы, якой раней апрацоўвалі лён, і фатаграфію прылады працы.
Перамагае каманда, якая першая правільна выканае заданне.

Заданне № 4 “Хто больш”
Назавіце, што маглі атрымаць нашы продкі з ільну, акрамя адзення.

Заданне № 5
Назавіце прадпрыемствы ў Гродзенскай вобласці, якія займаюцца перапрацоўкай ільну.
У канцы гульні настаўнік падлічвае колькасць балаў і аб’яўляе каманду, якая перамагла.

Вучні абмяркоўваюць назву каманды.

Вучні злучаюць канец і пачатак прыказак.

















Вучні тлумачаць сэнс прыказак







Выпраўляюць памылкі







Гуляюць у “лато”






Называюць прадметы



Называюць прадпрыемствы

 

Этап 5 Рэфлексія (4 хвіліны)

Мэта этапа: падвядзенне вынікаў экскурсіі.

Педагагічная задача: ініцыяцыя рэфлексіі вучняў, іх псіхаэмацыянальнага стану і вынікаў сваёй дзейнасці.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Ацаніце свой настрой у канцы нашай экскурсіі.
Перад вамі ляжаць рознакаляровыя кветкі, вам патрэбна выбраць кветку колер якой, адпавядае вашаму індывідуальнаму эмацыянальнаму настрою (кветка жоўтага колеру – радасць; сіняга колеру – спакой; белага – абыякавасць).
Настаўнік таксама выбірае кветку, тлумачыць свой выбар
У канцы настаўнік ацэньвае агульны індывідуальны эмацыянальны фон вучняў.
Ці дасягнулі мы з вамі мэт, якія ставілі перад сабой у пачатку экскурсіі?
Калі сеялі лён?
Як вырошчвалі лён?
Якімі прыладамі працы апрацоўвалі лён?
Ці вырошчваюць лён у Беларусі ў цяперашні час?
Ці было вам цікава на экскурсіі?
Што вас асабліва зацікавіла?
Што ў вас выклікала цяжкасці?

Праз адну хвіліну настаўнік прапануе вучням растлумачыць свой выбар.
У канцы настаўнік ацэньвае агульны індывідуальны эмацыянальны фон вучняў









Адказы вучняў

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий