Метад “Малюнкавы слоўнік” вучыць працаваць са слоўнікам, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей, кампетэнцый самастойнага пошуку і падбору інфармацыі.
Арына АУТКА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 22 імя І.П.Бохана г. Гродна”
На жаль, усё часцей сучасныя дзеці чуюць родную мову толькі ў школе. Таму праблема беднага слоўнікавага запасу вучняў вельмі распаўсюджана. У такім выпадку задача настаўніка – развіваць мову і пашыраць слоўнікавы запас вучняў не толькі на ўроках, а і на пазакласных мерапрыемствах.
Слоўнікавую работу мы пераўтварылі ў творчы працэс, які заключаецца ў тым, што дзеці складаюць свой яркі, маляўнічы слоўнік.
Работа прадугледжвае некалькі этапаў.
Спачатку настаўнік аналізуе, якія словы, выразы на ўроках беларускай мовы і літаратуры выклікаюць цяжкасці ў разуменні вучняў. Напрыклад, калі ідзе работа над апавяданнем, дзеці могуць і самі вызначыць незразумелыя словы.
Далей вучні атрымліваюць інструкцыю: праца заключаецца ў тым, што на альбомным лістку кожны піша сваё слова і яго тлумачэнне, або перакладае на рускую мову. Пасля гэтага вучань “малюе” гэтае слова. Ілюстрацыя павінна перадаваць яго лексічнае значэнне.
Першы раз працу лепш правесці разам з дзецьмі, падзяліўшы клас на пары ці групы. Калі заданне было дамашнім, то на наступным уроку праходзіць творчая прэзентацыя работ, якую можна зрабіць у электронным варыянце.
Раздзелы слоўніка ўключаюць словы, выразы, прыказкі і прымаўкі.
Метад “Малюнкавы слоўнік” вучыць працаваць са слоўнікам, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей, кампетэнцый самастойнага пошуку і падбору інфармацыі. Раскрыць усе гранi роднай мовы, неабходнай ў нашым жыцці, беражлівая адносіны да яе – усё гэта магчыма, дзякуючы творчаму падыходу.
Прыклады: