Турнір знаўцаў беларускай літаратуры “У краіне прыгожага пісьменства”: заданні для падрыхтоўкі да алімпіяды (5-ы клас)

- 15:24II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка, Подготовка к олимпиадам

Беларуская літаратура – прадмет, які фарміруе чалавека, грамадзяніна, патрыёта, асобу з высокімі маральнымі ідэаламі. Нетрадыцыйнай формай падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды з’яўляецца турнір. Ён дапамагае абагуліць усё, што вучні чыталі на ўроках, вучыць быць уважлівымі, удумлівымі, павышае цікавасць да прадмета і выхоўвае спаборніцкі дух.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

Мэта: падагульненне і сістэматызацыя ведаў вучняў па беларускай літаратуры падчас падрыхтоўкі да алімпіяды.

Задачы: стымуляваць пазнавальную актыўнасць вучняў, садзейнічаць развіццю іх інтэлектуальных здольнасцей; спрыяць выхаванню паважлівых і каштоўнасных адносін да беларускай літаратурнай спадчыны.

Абсталяванне: заданні на картках; шарыкавыя ручкі, карткі з адказамі.

Удзельнікі: вучні 5-га класа, вядучы (настаўнік).

Умовы гульні: вучні (дзве каманды) атрымоўваюць 9 заданняў; пасля выканання заданняў настаўнік раздае карткі з адказамі, і ўдзельнікі ажыццяўляюць праверку. У выніку мерапрыемства вызначаюцца лепшыя знаўцы беларускай літаратуры.

 

Ход турніру

Уступнае слова настаўніка. Паважаныя пяцікласнікі, перад вамі – сапраўдны сябар і дарадца. (Паказвае на падручнік па беларускай літаратуры). З яго дапамогай вы пазнаёміліся з цікавымі таленавітымі людзьмі – пісьменнікамі, якія ўзбагацілі вас ведамі пра беларуса і яго родную зямлю. Турнір знаўцаў беларускай літаратуры “У краіне прыгожага пісьменства” дапаможа выявіць сярод вас самых удумлівых і таленавітых чытачоў, дапаможа добра падрыхтавацца да алімпіяды.

Аб’яўляюцца ўмовы турніру.

 

Заданне “Героі літаратурных твораў”

Запоўніце пустыя графы табліцы:    

Вобраз

Факт пра вобраз

Назва твора

Аўтар

Цытата з твора

Факт
пра аўтара

 

Плод  з сакавітым смакам і водарам, які збіраюць у канцы верасня

 

Анатоль Кудравец

 

 

 

Алегарычны вобраз, пад якім маецца на ўвазе непаслухмянае дзіця

 

 

 Яе беражкі –  аксамітныя межы,
з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў.

 

Курган

 

 

 

Да кургана пясчанага,              што нас
Разлучыць назаўжды, – Прыйдзі, мой сын.

Паэт, наш сучаснік. Жыве ў Мінску

 

Верны чатырохлапы сямейнік

 

Максім Лужанін

 

Сапраўднае прозвішча Каратай. Пражыў 92 гады

 

 

 

Якуб Колас

Базыль і Грышка – найлепшыя дружа́кі. Даўно ўжо цягнецца іх дружба – як запамятаюць. 

У дзяцінстве верыў у тое, што разумее мову жаўранкаў

 

Гэта буйная свойская жывёліна за дзень можа выпіваць 90 літраў  вады

“Зімой”

 

 

Пясняр чыстай красы, аўтар зборніка “Вянок”

 

Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна, якая нараджаецца вельмі маленькай і малака п’е з напарстак

 

Уладзімір Караткевіч

Шчанюк быў велічынёю з рукавічку, маленькі-маленькі, светлы. І вочкі былі ці то сінія, ці то проста з блакітнай каламуццю, як то бывае ў шчанюкоў.

 

 

Буйная жвачная жывёліна, якую часам называюць “сахатым”, што азначае з галінастымі рагамі

“Дрымотна ціснуцца кусты…”

 

 

Нарадзіўся ў верасні, пра што напісаў у аднаіменным вершы

Бусел

 

 

Міхась Лынькоў

 

 

 

Нaзвa гэтай кветкі пaйшлa з гpэчacкaй мoвы i aзнaчae “жaмчyжыны”

“Падслуханая казка”

 

 

Належыць выказванне: “Вёска ўратуе свет”.

 

Крыжаванка

Разгадайце крыжаванку:

Па гарызанталі: 1. Ліпавы кошык. 2. Прыстаўная лесвіца. 4. Невялікая лодка. 6. Луг у пойме ракі. 8. Неапрацаваная зямля. 9. Вялікая дарога. 11. Палац пана. 12. Смалістая частка дрэва. 14. Пачатак світання. 16. Дзікарослая расліна. 18. Дугападобны паварот ракі. 20. Шаўковая тканіна з мяккім ворсам. 21. Балотная расліна. 22. Халодная будыніна для захоўвання збожжа і прыладаў працы. 24. Водарасці ў выглядзе маленькіх круглых пласцінак.

Па вертыкалі: 3. Падвода, запрэжаная коньмі. 5. Сінонім да слова палеткі. 7. Званочкі. 8. Невялікі касцёр. 10. Тонкая шчэпка для асвятлення сялянскай хаты. 13. Дэталь у ткацкім станку. 15. Выбеленае палатно. 17. Дудачка. 19. Свежае смажанае сала. 23. Узвышаны ўчастак у бары. 25. Месяц на зыходзе.

 

Заданне “Чый прадмет?”

Адгадайце, чый прадмет:

Малюнак

Назва прадмета

Гаспадар прадмета

Назва твора і аўтар

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне “Поры года”

Размяжуйце лірычныя творы ў адпаведнасці з умовай табліцы, назавіце іх аўтараў і тэму твора. Па магчымасці, запішыце радкі твора, у якіх гаворыцца пра адпаведную пару года:

“На рэчцы”, “Кропля”, “Калі ласка”, “Дарэктар”, “Лісце”, “На рэчцы”.

Творы, у якіх гаворыцца
пра вясну

Творы, у якіх гаворыцца
пра лета

Творы, у якіх гаворыцца
пра восень

Творы, у якіх гаворыцца пра зіму

Назва твора:
Аўтар:
Тэма:
Радок з твора:

Назва твора:
Аўтар:
Тэма:
Радок з твора:

Назва твора:
Аўтар:
Тэма:
Радок з твора:

Назва твора:
Аўтар:
Тэма:
Радок з твора:

 

Заданне “Расліны ў творы”

Упісаць назвы раслін у неабходныя ўрыўкі твораў. Назваць аўтараў, назвы  і жанры твораў:

Каліна, лён,  жыта, хвоі, раска, авёс.  

1. Ціха цмокае ў сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
…, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.

2. Узяў ён [пан] тры сцяблінкі …, падаў бедняку:
– Скажы дачцы, каб яна да заўтра гэты … сцерла, спрала і выткала і пашыла мне з яго кашулю.

3.  Пачало ўжо красаваць, пачало весяліцца …, калі аднойчы з’явілася над гаем вялікая галава. Ішоў Велікан. Не з добрых волатаў, а з тых, што народу ў шкоду. 

4. І аскубае Мішка …, поўнымі жменямі заціскае ў рот, а калі прытаміўся хадзіць на задніх лапах, калі наеўся, тады прылёг і, прымяўшы лапай колькі сцяблінак, ляніва перабіраў іх губамі, смакаваў кожны колас.

5. Немітусліва
Промні аж да дна
Прасвечваюць азёрныя глыбіні.
I гронкі ацяжэлыя …
Насыціліся сокамі спаўна.

6. На адным канцы дугі стаялі кучаравы пышныя …, звесіўшы над вадою махрыстыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смалянога карэння.

 

Заданне “Літаратурны калейдаскоп”

Пытанне

Адказ

Які мастацкі сродак ужыты ў радках:      
Мароз гуляў, як гаспадар.
Амаль не грэла сонца з хмар?
У. Дубоўка “Як сінячок да сонца лётаў”

 

Хто такі сінячок з твора У. Дубоўкі “Як сінячок да сонца лётаў”?

 

У якім месяцы адбываецца дзеянне ў творы Міхася Зарэмбы “Арэхавы Спас”?

 

У што, паводле легенды Уладзіміра Караткевіча“Кацёл з каменьчыкамі”, чараўнік ператварыў  камяні?

 

Пра якія два святы гаворыцца ў казцы Пятра Сіняўскага “Зачараваная гаспадарка”: “…ад свята сонца да свята марозу: з дня ў дзень, з году ў год працай славіў свой род”?

 

Якая дзіцячая пісьменніца напісала твор “Таямніцы закінутай хаты”?

 

Якая птушка дапамагала Ганначцы з казкі Георгія Марчука “Чужое багацце” пазбавіцца нячыстай сілы: глынула жабу, у якой хавалася смерць Кадука?

 

“Вы не бачылi Мiколкавай хаты? Яна вунь у самым тупiку, дзе канчаюцца станцыённыя лiнii, дзе безлiч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнулiся, пабеглi блiскучыя рэйкi”.
З якога твора гэты ўрывак? Хто яго аўтар? Якую мянушку меў Міколка?

 

 

Заданне “Дзяцінства пісьменніка”

Адгадайце, пра дзяцінства якога пісьменніка апавядаецца:

1. У дзяцінстве гэты пісьменнік вельмі рваўся ў школу, думаў, што з пераездам у Альбуць патрапіць туды. Але бацькі нанялі хатняга настаўніка.

2. У дзяцінстве будучы пісьменнік даведаўся ад свайго дзеда Васіля шмат паданняў і легенд.

3. У дзяцінстве перачытаў усю бацькаву бібліятэку. За гэта яго называлі Максім Кніжнік.

4. Дзяцінства пісьменніка прыпала на час Першай сусветнай вайны, пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег.

5. Гэты пісьменнік дзяцінства правёў у найпрыгажэйшых мясцінах Нарачанскага краю.

6. Гэты пісьменнік нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка.  

 

Бліцапытанне “Адзін з двух”

Выберыце адзін правільны адказ:

1. У вершы Петруся Броўкі “Калі ласка” паэт раскрывае рысы беларускага нацыянальнага характару ці разважае на тэму сяброўства?

2. Якім эпітэтам – “жаўруковая музыка” ці “мурожная песня” – называе Яўгенія Янішчыц родную мову?

3. У вершы Анатоля Грачанікава “Дрымотна ціснуцца кусты…” слова “Пера-вя-зі-це-е” крычаў лірычны герой ці зямляк?

4. Якія насякомыя – цвыркуны ці светлякі – мігцелі ў вершы Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына”?

5. Каго пажадала ўзяць з панскага маёнтка дзяўчынка з казкі “Разумная дачка” – пана ці кабылу?

6. Што вырасла ў бацькоўскім садзе – залатыя яблыкі ці слівы – у казцы “Залаты птах”?

7. За што выгналі гаспадары з хаты ката, сабаку і пеўня з казкі “Музыкі” – бо яны з’елі стравы са святочнага стала ці за тое, што пастарэлі?

8. Як распудзілі людзі ваўкоў з легенды “Пестунь” – разбурылі іх логава ці глядзелі на малых ваўчанят?

9. Пра ўтварэнне якога возера – Свіцязь або Нарач – распавядаецца ў творы Максіма Танка “Ля вогнішч начлежных”?

10. Якая птушка – бусел ці жаваранак – паведаміла маці-гары з казкі Якуба Коласа “Крыніца” пра вяртанне крынічкі ў выглядзе кропель расы?

11. Адкуль стары бацька параіў узяць зерне – са страхі ці са свірана?

12. Якое заданне атрымала Марыйка з казкі Андрэя Федарэнкі “Падслуханая казка” – назбіраць кветак ці намаляваць якую-небудзь кветку?

13. У вершы Максіма Багдановіча “як мары” стаялі бярозы ці лозы?

14. “Нябесным хорам” Анатоль Грачанікаў назваў зоркі ці планеты?

15. Над якой ракой – над Нёманам ці над Дзвіной – звінела песня жаваранка ва ўрыўку Якуба Коласа?

16. Каго Якуб Колас называе мастаком ва ўрыўку “На рэчцы” – мароз або лёд?

17. Якая пара года вандруе па свеце ў вершы Уладзіміра Караткевіча “Лісце” – вясна ці восень?

18. Як звалі хатняга настаўніка з урыўка Якуба Коласа “Дарэктар” – Яська ці Костусь?

19. На чым трымалася сяброўства Базыля і Грышкі з апавядання Якуба Коласа “У старых дубах” – пасвілі разам кароў ці лавілі летнікоў?

20. Дзе быў бацька Міколкі з апавядання Міхася Лынькова “Васількі” – на фронце ці ў партызанах?

21. Як звалі дзеда з апавядання Анатоля Кудраўца “Цітаўкі” – Нупрэй ці Агей?

22. Як звалі хлопчыка з апавядання Генрыха Далідовіча “Страта”, які пакінуў след у поглядах Стасіка на жыццё і людзей, – Янка або Міця?

23. Якую мянушку – Брэх ці Бас – спачатку меў сабака Дзік з аповесці Максіма Лужаніна?

24. Што скраў Дзік з аповесці Максіма Лужаніна ў Іны – аладкі або хвост шчупака?

25. Хто перамог у бойцы – мядзведзь Бурык або бугай Гром з апавядання Уладзіміра Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”?

26. Каго Мішка з аповесці Міхася Лынькова “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” спачатку лічыў самым хітрым сваім ворагам – чмяля або чалавека?

27. Як назвалі чырвонаармейцы Мішку за яго геройскі ўчынак – Міхайла Іванавіч Таптыгін ці Іван Патапавіч?

 

Заданне-рэфлексія “Сактэтная прыказка-запавет”

Упішыце ў сярэдзіну кожнай фігуры літары так, каб чыталіся два словы, звязаныя беларускай літаратурай (6 падказак на малюнках). Зачытайце ўстаўленыя словы па парадку і растлумачце прыказку:____________________________________

 

Падвядзенне вынікаў турніра

Лепшыя каманды ўзнагароджваюцца медалямі “Знаўцы беларускай літаратуры”.

 

 

АДКАЗЫ

Заданне “Героі літаратурных твораў”

Вобраз

Факт пра вобраз

Назва твора

Аўтар

Цытата з твора

Факт
пра аўтара

Яблык

Плод  з сакавітым смакам і водарам, які збіраюць у канцы верасня

“Цітаўкі”

Анатоль Кудравец

У самым кутку Кастусь знайшоў яблыкі. Гэта былі “ціты” – вялікія, чырвона-малінавыя. Яны, відаць, даўно ляжалі, бо былі халодныя і мяккія.

Прапануючы сваім героям свабоду маральнага выбару, аўтар паказвае працэс іх духоўнага ўзвышэння

Крынічка

Алегарычны вобраз, пад якім маецца на ўвазе непаслухмянае дзіця

“Крыніца”

Якуб Колас

Яе беражкі – аксамітныя межы,
з-пад гэтых аксамітаў ззяе золата жоўтых пяскоў.

У горадзе сеяў жыта

Курган

Насыпаюць у гонар подзвігу савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны

“Прыйдзі аднойчы…”

Васіль Зуёнак

Да кургана пясчанага, што нас
Разлучыць назаўжды, – Прыйдзі, мой сын.

Паэт, наш сучаснік. Жыве ў Мінску

Сабака

Верны чатырохлапы сямейнік

“Добры хлопец Дзік”

Максім Лужанін

Хлопцам назваў яго адзін малы чалавек з нашага двара. А быў гэта звычайны дваровы сабака.

Сапраўднае прозвішча Каратай. Пражыў 92 гады

Дуб

У 50 год дуб яшчэ малады

“У старых дубах”

Якуб Колас

Базыль і Грышка – найлепшыя дружа́кі. Даўно ўжо цягнецца іх дружба – як запамятаюць. 

У дзяцінстве верыў у тое, што разумее мову жаўранкаў

Конь

Гэта буйная свойская жывёліна за дзень можа выпіваць 90 літраў вады 

“Зімой”

Максім Багдановіч

Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Пясняр чыстай красы, аўтар зборніка “Вянок”

Мядзведзь

Вялікая драпежная млекакормячая жывёліна, якая нараджаецца вельмі маленькай і малака п’е з напарстак

“Былі ў мяне мядзведзі”

Уладзімір Караткевіч

Шчанюк быў велічынёю з рукавічку, маленькі-маленькі, светлы. І вочкі былі ці то сінія, ці то проста з блакітнай каламуццю, як то бывае ў шчанюкоў.

Сябры прывезлі на кватэру пісьменніку сапраўднага мядзведзя

Лось

Буйная жвачная жывёліна, якую часам называюць “сахатым”, што азначае з галінастымі рагамі

“Дрымотна ціснуцца кусты…”

Анатоль Грачанікаў

Дрымотна ціснуцца кусты
Пад цёплы бок дубровы ціхай.
I ў цішыні за тры вярсты
Чуваць, як п’е ваду ласіха.

Нарадзіўся ў верасні, пра што напісаў у аднаіменным вершы

Бусел

Сімвал Беларусі, які вяртаецца з выраю на Дабравешчанне

“Васількі”

Міхась Лынькоў

Вот бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Хочаш сесці на хвою, сеў на хвою, на дуба – на дуба, а то і на хату высокую можна сесці.

У час вайны жонку і сына пісьменніка расстралялі фашысты

Маргарытка

Нaзвa гэтай кветкі пaйшлa з гpэчacкaй мoвы i aзнaчae “жaмчyжыны”

“Падслуха-ная казка”

Андрэй Федарэнка

Mapыйкa пpaчнyлacя. Яшчэ нeйкi чac y яe вyшax aдгaлocкaм звiнeлi цixiя кpыштaлёвыя гaлacы, a пepaд вaчымa cтaялi бeлa-pyжoвыя зopaчкi з жoўтымi пячaткaмi пacяpэдзiнe.

Належыць выказванне: “Вёска ўратуе свет”.

 

Крыжаванка

Па гарызанталі: 1. Ліпаўка. 2. Драбіны. 4. Човен. 6. Поплаў. 8. Цаліна. 9. Бальшак. 11. Маёнтак. 12. Смаляк. 14. Золак. 16. Пустазелле. 18. Лука. 20. Аксаміт. 21. Чарот. 22. Свіран. 24. Раска.

Па вертыкалі: 3. Фурманка. 5. Гоні. 7. Бомы. 8. Цяпельца. 10. Лучына. 13. Чаўнок. 15. Кужаль. 17. Жалейка. 19.Смажаніна. 23. Баравіна. 25. Ветах.

 

Заданне “Чый прадмет?”

1. Халат, Яська Базылёў, “Дарэктар”, Я. Колас. 2. Кошык, Міколка, “Васількі”, М. Лынькоў. 3. Пенал, Міця, Г. Далідовіч “Страта”. 4. Люстэрка, Галіна, “Ля вогнішч начлежных”, М. Танк. 5. Паліто, Алесь, “Добры хлопец Дзік”, М. Лужанін.

 

Заданне “Поры года”

Творы, у якіх гаворыцца
пра вясну

Творы, у якіх гаворыцца
пра лета

Творы, у якіх гаворыцца
пра восень

Творы, у якіх гаворыцца пра зіму

“Калі ласка”
П. Броўка
Тэма: паказ любові і замілавання да  беларукага слова “калі  ласка”. 
Радок з твора:
Гром грыміць. З нябёсамі размова:
– Калі ласка, цёплы дождж вясновы!

“Кропля”
П. Броўка
Тэма: паказ прыгажосці прыроды падчас летняга дажджу.
Радок з твора:
Дождж прарваўся з ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам…

“Дарэктар”
1. Я. Колас.
Тэма: аповед пра вучобу хлопчыка Костуся і яго братоў з хатнім настаўнікам.
Радок з твора:
На ніцях белай павуціны 
Прывозяць восень павучкі. 
2. “Лісце”
У. Караткевіч
Тэма: паэтычнае апісанне восеньскай прыроды.
Радок з твора:
Восень прайшла пералескамі, Па няголеным ржышчы ніў,

“На рэчцы”
Я.Колас
Тэма: зімовыя забавы Костуся на рэчцы.
Радок з твора:
Марозік крэпіць, лёд таўшчэе,
І рэчка вольная нямее.

 

Заданне “Расліны ў творы”

1. Раска. У.Караткевіч. “Бацькаўшчына”. Верш. 2. Лён. Аўтар – народ. “Разумная дачка”. Беларуская народная казка. 3. Жыта. У.Караткевіч. “Нямоглы бацька”. Літаратурная казка. 4. Авёс. М.Лынькоў. “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”. Аповесць. 5. Каліна. А.Грачанікаў. “Верасень”. Верш. 6. Хвоі. “Песня ляснога жаваранка”. Я.Колас. Урывак з рамана “На ростанях”.

 

Заданне “Літаратурны калейдаскоп”

Пытанне

Адказ

Які мастацкі сродак ужыты ў радках:      
Мароз гуляў, як гаспадар.
Амаль не грэла сонца з хмар?
У. Дубоўка “Як сінячок да сонца лётаў”

Параўнанне

Хто такі сінячок з твора У. Дубоўкі “Як сінячок да сонца лётаў”?

Птушка

У якім месяцы адбываецца дзеянне ў творы Міхася Зарэмбы “Арэхавы Спас”?

Жнівень

У што, паводле легенды Уладзіміра Караткевіча“Кацёл з каменьчыкамі”, чараўнік ператварыў  камяні?

У бульбу

Пра якія два святы гаворыцца ў казцы Пятра Сіняўскага “Зачараваная гаспадарка”: “…ад свята сонца да свята марозу: з дня ў дзень, з году ў год працай славіў свой род”?

Свята сонца – Купалле 
Свята марозу – Каляды

Якая дзіцячая пісьменніца напісала твор “Таямніцы закінутай хаты”?

Алена Масла

Якая птушка дапамагала Ганначцы з казкі Георгія Марчука “Чужое багацце” пазбавіцца нячыстай сілы: глынула жабу, у якой хавалася смерць Кадука?

Бусел

“Вы не бачылi Мiколкавай хаты?
Яна вунь у самым тупiку, дзе канчаюцца станцыённыя лiнii, дзе безлiч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнулiся, пабеглi блiскучыя рэйкi”. З якога твора гэты ўрывак? Хто яго аўтар? Якую мянушку меў Міколка?

Аповесць “Міколка-паравоз”, М. Лынькоў, мянушка Паравоз

 

Заданне “Дзяцінства пісьменніка”

1. Я.Колас. 2. У.Караткевіч. 3. М.Багдановіч. 4. П.Броўка. 5. М.Танк. 6. М.Лынькоў.

 

Бліцапытанне “Адзін з двух”

1. Паэт раскрывае рысы беларускага нацыянальнага характару (ветлівасць, гасціннасць, працавітасць). 2. “Жаўруковая музыка”. 3. Зямляк. 4. Светлякі. 5. Пана. 6. Залатыя яблыкі. 7. За тое, што пастарэлі. 8. Глядзелі на малых ваўчанят. 9. Нарач. 10. Жаваранак. 11. Са страхі. 12. Намаляваць якую-небудзь кветку. 13. Бярозы. 14. Зоркі. 15. Над Нёманам. 16. Мароз. 17. Восень. 18. Яська. 19. Пасвілі разам кароў. 20. У партызанах. 21. Агей. 22. Міця. 23. Брэх. 24. Аладкі. 25. Бурык. 26. Чалавека. 27. Міхайла Іванавіч Таптыгін.

 

Заданне-рэфлексія “Сактэтная прыказка-запавет”

Любі чытаць – будзеш усё знаць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий