Наталля ЯЗУБЕЦ
настаўнік-дэфектолаг,
ДУА “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”,
Гродзенская вобласць
Тэма: В.Жуковіч “Сям’я”.
Задачы:
– фарміраваць уменне арыентавацца ў змесце твора па пытаннях настаўніка; выказваць свае адносіны да прачытанага;
– развіваць навыкі правільнага, свядомага чытання;
– выхоўваць пачуццё павагі і любові да маці, да сваіх бацькоў, да Радзімы.
Тып урока: камбінаваны.
Абсталяванне: падручнік, лінеечка для самаацэнкі, фотаздымак сям’і, аўдыязапіс.
Ход урока
І Арганізацыйна-матывацыйны этап
– Добры дзень! Я вельмі рада цябе сёння бачыць. Паглядзі на мяне падары мне ўсмешку.Сядай, калі ласка.
– У цябе на стале знаходзяцца каляровыя аркушы паперы. Я прапаную табе выбраць аркуш таго колеру, што адпавядае твайму настрою на пачатку ўрока (чырвоны колер – бадзёры настрой, зялёны – гатовы да працы, жоўты – яшчэ не прачнуўся).
ІІ Моўная, артыкуляцыйная і дыхальная размінка
– А каб тваё чытанне было сапраўды прыгожым і правільным, пачнём наш урок як заўсёды з дыхальнай гімнастыкі, якая таксама ўмацоўвае тваё здароўе.
Практыкаванні, якія развіваюць дыханне
1. “Надувайся, шарык”.Складзі з кулачкоў трубачку і дуй ў яе, як быццам ты надуваеш шарык.
2. “Шарык, здувайся!”Набяры праз нос паветра і паўтары гук шарыка, які здуваецца, – “С-с-с-с”.
3. “Рэха”. Рукі складзі трубачкай і пакліч заблукаўшага ў лесе –“А-у-у-у”.
Артыкуляцыйная гімнастыка
– Зараз праспяваваем песеньку галосных.
“Песенька галосных”.
Праспявайце спачатку расцягнута, а потым коратка:
і – э – а – о – у – ы
э – а – о – у – ы – і
о – у – і – ы –э – а
ІІІ Праверка дамашнягя задання. Актуалізацыя ведаў
Выразнае чытанне верша В.Лукшы “Мая працоўная сям’я”
– Чаму аўтар называе сям’ю “працоўнай”?
– Якая галоўная праца ў дзяцей-школьнікаў?
IV Новая тэма
Гучыць музыка (мелодыя Франца Шуберта “AveMaria”)
– Ці спадабалася табе мелодыя? Якія пачуцці яна выклікае?
– Ці ведаеш ты, каму яна прысвечана?
– Музыка, сапраўды, зачароўвае, даносіць да сэрца замілаванасць, душэўнасць, чысціню. Інакш і быць не можа, бо яна прысвечана маці.
Любоў і павага да маці, да бацькоў, да Радзімы – ёсць пачуццё святое. Няма больш дарагога, роднага і светлага слова, чым маці, мама, матуля! Мама для кожнага з нас і самы дарагі, і самы ласкавы, і самы лепшы, і самы-самы чалавек на свеце. Ніхто не можа параіць, дапамагчы ў бядзе, як маці. Нічыё сэрца не баліць так за сваё дзіця, як матуліна. І вядома, ніхто не ўмее так любіць, як маці. Сваю Радзіму мы таксама называем маці. Можа ведаеш чаму? (Таму што наша Радзіма, дзяржава клапоціцца аб кожным з нас, як родная маці).
– Адгадай загадку і ты даведаешся, аб чым мы сёння будзем весці гаворку
Жывуць у кватэры дарослыя з дзецьмі,
Тут кожны – адзіны, найлепшы ў свеце!
Я ўсіх вас люблю, цвёрда ведаю я:
Галоўнае самае – гэта… (сям’я).
– Сёння мы з табой будзем чытаць верш В.Жуковіч “Сям’я”, а перад гэтым выканаем маўленчую размінку.
Маўленчая размінка
– Спачатку паўтараем разам павольна. Потым у хутчэйшым тэмпе.
Па-жы-вае Шчы-ру-ем
Та-ла-кою Спраў-ляю-чы
Слоўнікавая работа
На дошцы запісаны незразумелыя словы. Настаўнік тлумачыць іх значэнне.
Талака
Шчыраваць
Штодня
Панаваць
Чытанне тэкста настаўнікам
Настаўнік чытае тэкст, а вучань ўважліва слухае. Потым адказвае на пастаўленае пытанне.
– Колькі чалавек у сям’і?
Чытанне тэкста вучнем услых
– Якой паказана сям’я ў вершы?
Самастойнае чытанне тэксту
V Фізкультхвілінка для вачэй
VІ Аналіз верша па пытаннях
– Ці дружная сям’я паказана ў творы?
– Што значыць “ працавіты, як пчала”, “працуе, як мурашка”?
– Што робіць сям’я на святы?
Чытанне верша
– Як ты разумееш апошнія радкі верша?
V Фізкультхвілінка
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць–
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў займацца.
Работа з тэкстам (прыём “Закладка”)
– Чытанне хорам.
– Чытанне па ланцужку.
– Чытанне з рознай сілай голасу.
– Выбарачнае чытанне.
– Выразнае чытанне.
Ажыццяўляецца самаацэнка.
Работа з малюнкам
– Якімі сказамі з тэксту можна падпісаць малюнак? Чаму?
VI Падвядзенне вынікаў
Прыём “Мікрафон”
Настаўнік прапануе адказаць на пытанні ў цацачны мікрафон.
– Як называецца верш, з якім мы пазнаёміліся?
– Колькі чалавек у сям’і?
– Ці дружная сям’я паказана ў вершы?
– Што робіць сям’я на святы?
VIІ Рэфлексія
– Я прасіла цябе прынесці фотаздымкі тваёй сям’і. Ты прынёс многа фотаздымкаў сваёй матулі. Па ўсім бачна, што гэта самы дарагі для цябе чалавек, самы блізкі, самы добры на зямлі.
– У цябе ёсць невялічкі сімвал любві – сардэчка. Напішы на ім адно слова, з якім у цябе асацыіруецца вобраз маці.
– Ацані, калі ласка, сваю работу на працягу ўсяго ўрока з дапамогай “Лесвічкі поспеху”.
VІІІ Падвядзенне выніку ўрока
– Скажы, які верш мы с табой чыталі?
– Чаму навучыў нас гэты твор?
– Што карыснага ты для сябе ўзяў з нашага ўрока?
Адносся з любоўю і павагай да сваіх бацькоў і Радзімы.
IX Дамашняе заданне
Выразнае чытанне верша.