В.Жуковіч “Сям’я”. План-канспект урока па беларускай літаратуры ў 2-м класе (трэці год навучання па праграме для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні)

- 9:35КОРРЕКЦИОННАЯ ПЕДАГОГИКА, Коррекционная педагогика. Сценарии коррекционных уроков, Методичка

 

Наталля ЯЗУБЕЦ
настаўнік-дэфектолаг,
ДУА “Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”,
Гродзенская вобласць

 

 

Тэма: В.Жуковіч “Сям’я”.

Задачы:

– фарміраваць уменне арыентавацца ў змесце твора па пытаннях настаўніка; выказваць свае адносіны да прачытанага;

– развіваць навыкі правільнага, свядомага чытання;

– выхоўваць пачуццё павагі і любові да маці, да сваіх бацькоў, да Радзімы.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: падручнік, лінеечка для самаацэнкі, фотаздымак сям’і, аўдыязапіс.

 

Ход урока

І Арганізацыйна-матывацыйны этап

– Добры дзень! Я вельмі рада цябе сёння бачыць. Паглядзі на мяне падары мне ўсмешку.Сядай, калі ласка.

– У цябе на стале знаходзяцца каляровыя аркушы паперы. Я прапаную табе выбраць аркуш таго колеру, што адпавядае твайму настрою на пачатку ўрока (чырвоны колер – бадзёры настрой, зялёны – гатовы да працы, жоўты – яшчэ не прачнуўся).

 

ІІ Моўная, артыкуляцыйная і дыхальная размінка

– А каб тваё чытанне было сапраўды прыгожым і правільным, пачнём наш урок як заўсёды з дыхальнай гімнастыкі, якая таксама ўмацоўвае тваё здароўе.

Практыкаванні, якія развіваюць дыханне

1. “Надувайся, шарык”.Складзі з кулачкоў трубачку і дуй ў яе, як быццам ты надуваеш шарык.

2. “Шарык, здувайся!”Набяры праз нос паветра і паўтары гук шарыка, які здуваецца, – “С-с-с-с”.

3. “Рэха”. Рукі складзі трубачкай і пакліч заблукаўшага ў лесе –“А-у-у-у”.

 Артыкуляцыйная гімнастыка

– Зараз праспяваваем песеньку галосных.

“Песенька галосных”.

Праспявайце спачатку расцягнута, а потым коратка:

і – э – а – о – у – ы
э – а – о – у – ы – і
о – у – і – ы –э – а

 

ІІІ Праверка дамашнягя задання. Актуалізацыя ведаў

Выразнае чытанне верша В.Лукшы “Мая працоўная сям’я”

– Чаму аўтар называе сям’ю “працоўнай”?

– Якая галоўная праца ў дзяцей-школьнікаў?

 

IV Новая тэма

Гучыць музыка (мелодыя Франца Шуберта “AveMaria”)

– Ці спадабалася табе мелодыя? Якія пачуцці яна выклікае?

– Ці ведаеш ты, каму яна прысвечана?

– Музыка, сапраўды, зачароўвае, даносіць да сэрца замілаванасць, душэўнасць, чысціню. Інакш і быць не можа, бо яна прысвечана маці.

Любоў і павага да маці, да бацькоў, да Радзімы – ёсць пачуццё святое. Няма больш дарагога, роднага і светлага слова, чым маці, мама, матуля! Мама для кожнага з нас і самы дарагі, і самы ласкавы, і самы лепшы, і самы-самы чалавек на свеце. Ніхто не можа параіць, дапамагчы ў бядзе, як маці. Нічыё сэрца не баліць так за сваё дзіця, як матуліна. І вядома, ніхто не ўмее так любіць, як маці. Сваю Радзіму мы таксама называем маці. Можа ведаеш чаму? (Таму што наша Радзіма, дзяржава клапоціцца аб кожным з нас, як родная маці).

– Адгадай загадку і ты даведаешся, аб чым мы сёння будзем весці гаворку

Жывуць у кватэры дарослыя з дзецьмі,
Тут кожны – адзіны, найлепшы ў свеце!
Я ўсіх вас люблю, цвёрда ведаю я:
Галоўнае самае – гэта… (сям’я).

– Сёння мы з табой будзем чытаць верш В.Жуковіч “Сям’я”, а перад гэтым выканаем маўленчую размінку.

Маўленчая размінка

– Спачатку паўтараем разам павольна. Потым у хутчэйшым тэмпе.

Па-жы-вае                Шчы-ру-ем
Та-ла-кою                 Спраў-ляю-чы

Слоўнікавая работа

На дошцы запісаны незразумелыя словы. Настаўнік тлумачыць іх значэнне.

Талака
Шчыраваць
Штодня
Панаваць

Чытанне тэкста настаўнікам

Настаўнік чытае тэкст, а вучань ўважліва слухае. Потым адказвае на пастаўленае пытанне.

– Колькі чалавек у сям’і?

Чытанне тэкста вучнем услых

– Якой паказана сям’я ў вершы?

Самастойнае чытанне тэксту

 

V Фізкультхвілінка для вачэй

 

VІ Аналіз верша па пытаннях

– Ці дружная сям’я паказана ў творы?

– Што значыць “ працавіты, як пчала”, “працуе, як мурашка”?

– Што робіць сям’я на святы?

Чытанне верша

– Як ты разумееш апошнія радкі верша?

 

V Фізкультхвілінка  

Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць–
Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Сядзем зноў займацца.

 

Работа з тэкстам (прыём “Закладка”)

– Чытанне хорам.

– Чытанне па ланцужку.

– Чытанне з рознай сілай голасу.

– Выбарачнае чытанне.

– Выразнае чытанне.

Ажыццяўляецца самаацэнка.

Работа з малюнкам

– Якімі сказамі з тэксту можна падпісаць малюнак? Чаму?

 

VI Падвядзенне вынікаў

Прыём “Мікрафон”

Настаўнік прапануе адказаць на пытанні ў цацачны мікрафон.

– Як называецца верш, з якім мы пазнаёміліся?

– Колькі чалавек у сям’і?

– Ці дружная сям’я паказана ў вершы?

– Што робіць сям’я на святы?

 

VIІ Рэфлексія

– Я прасіла цябе прынесці фотаздымкі тваёй сям’і. Ты прынёс многа фотаздымкаў сваёй матулі. Па ўсім бачна, што гэта самы дарагі для цябе чалавек, самы блізкі, самы добры на зямлі.

– У цябе ёсць невялічкі сімвал любві – сардэчка. Напішы на ім адно слова, з якім у цябе асацыіруецца вобраз маці.

– Ацані, калі ласка, сваю работу на працягу ўсяго ўрока з дапамогай “Лесвічкі поспеху”.

 

VІІІ Падвядзенне выніку ўрока

– Скажы, які верш мы с табой чыталі?

– Чаму навучыў нас гэты твор?

– Што карыснага ты для сябе ўзяў з нашага ўрока? 

Адносся з любоўю і павагай да сваіх бацькоў і Радзімы.

 

IX Дамашняе заданне

Выразнае чытанне верша.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий