Сцэнарый лінейкі, прысвечанай пачатку 2024/2025 навучальнага года

- 11:45Воспитательная работа, Сценарии

Сцэнарый урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню ведаў.

 

Таццяна АСТАПЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА “Поразаўская сярэдняя школа” Свіслацкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

Ход мерапрыемства

Вядучы 1. Добры дзень усім прысутным!

Вядучы 2. Добры вераснёўскі дзень!

Вядучы 1. Чарговы год родная школа ветліва расчыняе нам дзверы ў краіну ведаў, пазнання, творчасці і сяброўства!

Вядучы 2.

Пара канікулаў вясёлых
прайшла імкліва, і цяпер
сябры сышліся зноўку…
Школа, вітаем, родная, цябе!

Гучаць фанфары.

Вядучы 1. Прадаўжаецца год 2024-ты. Год якасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Вядучы 2. Няхай 2024/2025 навучальны год стане для нас годам якаснай рэалізацыі патрыятычных праектаў, годам засваення гістарычных ведаў, годам даследаванняў і краязнаўчых адкрыццяў!

Сёння асаблівы дзень для нашых першакласнікаў. Яны разам з класным кіраўніком (Імя настаўніка) хвалююцца і чакаюць свайго выхаду. Запрашаем!

Пад музыку выходзяць першакласнікі.

Вядучы 1. На нашым свяце як заўсёды прысутнічаюць ганаровыя госці:

(Імя, імя па бацьку, прозвішча) – намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкама, які курыруе пытанні развіцця сацыяльнай сферы;    
(Імя, імя па бацьку, прозвішча) – падпалкоўнік у адстаўцы, прадстаўнік Ваўкавыскай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане;
(Імя, імя па бацьку, прозвішча)
– старшыня Поразаўскага сельскага савета;     

(Імя, імя па бацьку, прозвішча) – ляснічы Поразаўскага лясніцтва;   
(Імя, імя па бацьку, прозвішча) – загадчык Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу;      (Імя, імя па бацьку, прозвішча) – старшыня бацькоўскага камітэту.     

 

Вядучы 2. Увага! Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь даецца вучню 11-га класа (Імя, імя па бацьку, прозвішча вучня) і вучаніцы 1-га класа (Імя, імя па бацьку, прозвішча вучаніцы).                  

Вядучы 1. Школа, смірна! Раўненне на сцяг!

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь.

Вядучы 1. Школа! Вольна!

Вядучы 2. Слова для віншавання ____________________________________.

Вядучы 1. Слова даецца (Імя, імя па бацьку, прозвішча дырэктара школы). ________________________________

Вядучы 2. Да віншаванняў далучаецца і (Імя, імя па бацьку, прозвішча завуча, або настаўнікаў).

Вядучы 1. А цяпер прыемны сюрпрыз для ўсіх прысутных: аўдыязварот выпускніка Поразаўскай школы 1966 года, прафесара, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук экалогіі, дырэктара Інстытута рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі Уладзіміра Юльянавіча Агейца (замяніць на ганаровага выпускніка).

Вядучы 2. Дзякуй за пажаданні. Узаемадзеянне з выпускнікамі розных гадоў – тое, чым мы ганарымся!

Вядучы 1. Усё складана ўпершыню… Хвалюешся, перажываеш, саромеешся…

Вядучы 2. Але пераадольваеш сябе і спраўляешся з задачай – так як справяцца са сваім першым выступленнем нашы першакласнікі! Ім слова!

Выступленне першакласнікаў

Вядучы 1. Увага! Урачысты момант! Паважаныя першакласнікі, атрымлівайце падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі (уручэнне кніг “Беларусь – наша Радзіма”).

Вядучы 1.

Сёння свеціць сонца з раніцы,
Промень ні адзін не згас.
Хто ў першы клас спяшаецца,
Ну, а хто – у апошні клас.

Вядучы 1. Адзінаццацікласнікі ў якасці навучэнцаў на вераснёўскай лінейцы – апошні раз. Які наказ яны нам дадуць? Што пажадаюць першакласнікам?

Вядучы 2. Вам слова, дарагія нашы старэйшыя сябры!

Выступленне 11-класнікаў з уручэннем падарункаў Прэзідэнта

Вядучы 1. Увага! Разам з падарункамі ад выпускнікоў першакласнікі атрымалі і падарункі ад Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Вядучы 2. Сёння хвалююцца і бацькі першакласнікаў  – яны ж таксама на парозе школьнага жыцця.

Вядучы 1.

Заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу,
Зразумець і ночы недаспаць,
Даць наказ на доўгую дарогу
І сардэчным словам падтрымаць.

Вядучы 2. Ад імя бацькоў першакласнікаў выступіць (Імя, імя па бацьку, прозвішча).

Вядучы 1. А зараз празвініць званок, які абвясціць пачатак 2024/2025 навучальнага года, і пачнецца адлік нашых дасягненняў!

Вядучы 2. Першы званок на першы ўрок даюць вучань 11-га класа (Імя, імя па бацьку, прозвішча) і вучаніца 1-га класа (Імя, імя па бацьку, прозвішча).

Вядучы 1. Школа, смірна! Раўненне на сцяг!

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь.

Вядучы 2. Школа! Вольна!

Вядучы 1. Наша лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, закончана, а радасць сустрэчы будзе бясконцай! Цяпер ва ўсіх класах пройдзе першы ўрок, які называецца “Нам ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць, што берагчы!”.

Вядучы 2. А нашых бацькоў запрашаем на агульнашкольны бацькоўскі сход у канферэнц-залу.

Вядучы 1. Да сустрэчы!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий