Крыжаванка дазваляе ўспомніць асноўныя этапы жыццёвага шляху знакамітай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Можна выкарыстоўваць як для замацавання ведаў на ўроку, так і ў пазакласнай дзейнасці.
Таццяна ШВАРЦ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Гімназія № 1 імя Ф.Я.Перца г. Пінска»,
Брэсцкая вобласць
Крыжаванка дазваляе ўспомніць асноўныя этапы жыццёвага шляху знакамітай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Можна выкарыстоўваць як для замацавання ведаў на ўроку, так і ў пазакласнай дзейнасці.
Па гарызанталі:
3. Школе, якая знаходзіцца ў гэтай вёсцы, прысвоена імя беларускай паэткі Я.Янішчыц.
4. Колькі зборнікаў паэзіі напісала Я.Янішчыц?
5. Назва часопіса, загадчыкам аддзела паэзіі якога працавала паэтка з 1983 года.
7. Назва першага зборніка лірыкі, які выйшаў у 1970 годзе.
8. Як звалі бацьку паэткі?
10. У якой газеце былі надрукаваны першыя творы Я.Янішчыц?
13. За гэтую кнігу Я.Янішчыц атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі.
14. Назва конкурсу, аб’яўленага радыёстанцыяй беларускага радыё, у якім перамагла Я.Янішчыц, калі яшчэ была вучаніцай 10-га класа?
16. Каму прысвяціла свой першы верш паэтэса?
17. Імя адзінага сына паэткі.
Па вертыкалі:
1. У якой краіне жыла пасля замужжа Я.Янішчыц?
2. Назва кінастужкі, якую зняў пра Я.Янішчыц рэжысёр А.Леўчык.
6. Прозвішча духоўнага настаўніка паэткі, якому яна прысвяціла шмат твораў.
9. Дзе працавалі бацькі Яўгеніі?
11. Як звалі маці паэткі?
12. У якую вёску перабралася сям’я Яўгеніі незадоўга да ад’езду дзяўчыны на вучобу ў Мінск?
15. У якой вёсцы нарадзілася Я.Янішчыц?
Адказы
Па гарызанталі. 3. Парэчча. 4. Сем. 5. «Маладосць». 7. «Снежныя грамніцы». 8. Іосіф. 10. «Палеская праўда». 13. «Дзень вечаровы». 14. «Арляняты». 16. Маці. 17. Андрэй.
Па вертыкалі. 1. Чэхаславакія. 2. «Небяспечны талент». 6. Цудзіла. 9. Калгас. 11. Марыя. 12. Велясніца. 15. Рудка.