Адукацыйны турызм як фактар павышэння эфектыўнасці працы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні вучняў

- 10:44Воспитательная работа, Работа по военно-патриотическому воспитанию

У матэрыяле аўтар дзеліцца вопытам мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў.

 

Лілія РАКУ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Рось» Ваўкавыскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

https://drive.google.com/file/d/1r-Qzx1rVjuWBnvZWeo49gJ0gcGbyFOtp/view?usp=sharing

Шырокія магчымасці ў выхаванні грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў дае арганізацыя адукацыйных экскурсій або адукацыйны турызм.

Пазнавальныя экскурсіі ажыццяўляюцца за межамі ўстановы адукацыі і здзяйсняюцца з мэтай выканання задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Яны арыентаваныя на станаўленне і развіццё кампетэнцый якога-небудзь адукацыйнага ўзроўню падрыхтоўкі. Як асабліва эфектыўная форма навучання адукацыйныя экскурсіі могуць разглядацца пры засваенні навучэнцамі навучальных праграм па геаграфіі, біялогіі, гісторыі, літаратуры, дапрызыўнай падрыхтоўцы, мастацтву і інш. Адукацыйныя экскурсіі дазваляюць звязваць навучальны матэрыял з жыццём, больш канкрэтна і эмацыйна выкласці яго, акунуцца ў гістарычную эпоху, што ў сваю чаргу спрыяе трываламу засваенню ведаў вучнямі. Акрамя гэтага яны валодаюць вялікім выхаваўчым патэнцыялам, які дазваляе фармаваць светапогляд падрастаючага пакалення, выхоўваць патрыятызм, любоў да Айчыны і яе гісторыі.

Пасля адукацыйнай экскурсіі па турыстычным маршруце «Ніхто не забыты, нішто не забыта» (мемарыяльны комплекс «Хатынь», «Курган Славы», Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны), пошукавы атрад «Пошук» нашай установы адукацыі правёў працу, накіраваную на пашырэнне ведаў аб дыверсійнай спецгрупе «Стойкія», якая дыслакавалася на акупаванай тэрыторыі Ваўкавыскага раёна ў 1943–1944 гадах, з мэтай аднаўлення прозвішчаў жыхароў Росі і Роскага сельсавета, якія ў гады вайны дапамагалі «Стойкім».

Вынікам праведзенай працы стала дзіцячая ініцыятыва «Вярнуць з забыцця», мэтай якой стала прывядзенне ў парадак месца пахавання мясцовага жыхара, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным дыверсійнай групы «Стойкія» і догляд за магілай у далейшым.

У рамках вывучэння прадмета “Мая Радзіма Беларусь” навучэнцы I ступені агульнай сярэдняй адукацыі наведалі Стары замак ХІ–ХІХ у г. Гродна, пасля экскурсіі вучням было прапанавана прыняць удзел у конкурсе малюнкаў і фатаграфій помнікаў архітэктуры і пейзажаў Гродзенскай вобласці; з лепшых работ навучэнцаў у холе 1-га паверха была аформлена выстава “Край родны, цябе я апяваю”.

Пры вывучэнні раздзела “Вайна – боль і памяць народа” па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” настаўнікамі філолагамі было арганізавана наведванне вучнямі мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”. Па выніках экскурсіі навучэнцамі быў створаны плейкаст «Памятаць, каб не паўтарыць», які дэманструецца на класных і інфармацыйных гадзінах патрыятычнай тэматыкі.

У мэтах удасканалення адукацыйнага працэсу, а таксама фарміравання павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцей моладзі ў 2021–2022 навучальным годзе атрымаў рэалізацыю пілотны праект па арганізацыі і правядзенні адукацыйных экскурсій для вучняў Х–ХІ класаў устаноў адукацыі. З мэтай рэалізацыі пілотнага праекта Міністэрствам адукацыі распрацаваны пералік экскурсійных аб’ектаў, якія рэкамендуюцца для абавязковага наведвання.

У рамках пілотнага праекта навучэнцы Х–ХІ класаў прынялі ўдзел у адукацыйных экскурсіях па маршрутах:

– «Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна» (в. Шаўлічы);
– Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр (г. Навагрудак);
– Косаўскі палацава-паркавы комплекс – Ружанскі палацава-паркавы комплекс роду Сапегаў.

Пасля вяртання з экскурсіі была створана старонка на сайце школы, прэзентацыі па тэме: “Гісторыя аднаго падарожжа”, віктарыны ў выглядзе медыяазбукі, апрацаваны атрыманы матэрыял і напісана даследчая праца “Таямніца музычных вобразаў паланэза “Развітанне з Радзімай” М.К.Агінскага” (прадстаўленая Бакун Ганнай на канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, II месца), падставай да напісання якой стала экскурсія ў музей-сядзібу Т.Касцюшкі.

Пасля наведвання Косаўскага замка, навучэнец Х «А» класа Апімах Андрэй падрыхтаваў пытанне, якое прагучала на адборачным туры інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», які праходзіў у г. Гродна:

“Адзін чалавек, не пазбаўлены пачуцця гумару, сфатаграфаваўся насупраць замка ў беларускім населеным пункце, лічачы, што гэта “тэрыторыя” павінна належаць менавіта гэтай дзяржаве. Са сцягам якой краіны на кадры стаіць чалавек?”

Самому спазнаць і адчуць свет – гэта выдатна! Але яшчэ больш значна падзяліцца сваімі адкрыццямі з іншымі людзьмі.

Такім чынам, адукацыйныя экскурсіі дазваляюць паставіць кожнага ўдзельніка, ва ўнікальныя з пункту гледжання выхавання ўмовы, калі абстрактныя ідэі набываюць канкрэтную рэальнасць. А значыць, падчас экскурсіі вучні па-новаму адкрываюць для сябе навакольны свет, вучацца бачыць тое, што раней не заўважалі, а самае галоўнае – яны вучацца любіць родную зямлю. Менавіта так выхоўваецца актыўная жыццёвая пазіцыя будучага грамадзяніна і патрыёта.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий