У інтэрактыўным плакаце прадстаўлена біяграфія, творы, фотаздымкі Міхася Лынькова і кінафільмы па творах пісьменніка.
Марына ГРЫНЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска”
Сёлета адзначаецца 125-годдзе з дня нараджэння Міхася Лынькова – беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, рэдактара, перакладчыка. Разам з вучнямі мы падрыхтавалі інтэрактыўны плакат, прысвечаны дзейнасці пісьменніка.
Тэматычны кірунак: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне;.
Праблемнае поле: пазнаёміць з біяграфіяй, творамі, фотаздымкамі і кінафільмамі па творах пісьменніка.
Мэта: фарміраванне патрыятычных пачуццяў пры знаёмстве з біяграфіяй і творамі Міхася Лынькова, пры праглядзе кінафільмаў па творах пісьменніка праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.
Інтэрактыўны плакат створаны з дапамогай сэрвісу Genially. Яго можна апублікаваць на сайце, у сацыяльных сетках ці проста падзяліцца спасылкай на рэсурс. Інтэрактыўны плакат “Міхась Лынькоў – 125 гадоў з дня нараджэння” мае адукацыйнае значэнне, яго можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай літаратуры і пазакласных мерапрыемствах.
https://view.genially.com/66af61cd90de6739ec30a19c/interactive-content-mihas-lynko