Гульня можа быць выкарыстана як мерапрыемства, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства, пры правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры, а таксама ў пазакласнай рабоце па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Вольга КАШКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія № 31 г. Мінска імя К.Т.Мазурава”
Мэты гульні: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў.
Задачы: стварыць кожнаму вучню ўмовы для праяўлення сваіх здольнасцей, інтэлектуальных умення; развіваць такія якасці, як уменне слухаць іншага чалавека, працаваць у групах.
Форма правядзення: інтэлектуальная гульня.
Узрост: вучні 7-8-х класаў.
Да ўдзелу ў гульні дапускаецца любая колькасць каманд. Склад – 6 чалавек. Каманда выбірае сабе капітана і прыдумвае назву.
Абсталяванне: прэзентацыя.
Правілы гульні
Вядучы зачытвае пытанне і дае адну мінуту для абмеркавання ўсім камандам. Па заканчэнні мінуты гучыць гукавы сігнал, пасля якога на працягу 20 секунд каманды павінны здаць у пісьмовым выглядзе свае адказы вядучаму. Па заканчэнні 20 секунд гучыць другі гукавы сігнал, пасля якога адказы ад каманд больш не прымаюцца. Вядучы хутка праглядае лісткі з адказамі каманд і зачытвае, не называючы пры гэтым каманды, «арыгінальныя адказы». Затым ён прамаўляе правільны адказ, а вынікі першага пытання фіксуюцца на табло. Пры правільным адказе на пытанне каманда атрымлівае адзін бал. У дужках запісваецца рэйтынг пытання – колькасць каманд, якія не адказалі на пытанне. Гульня працягваецца, задаецца наступнае пытанне.
У перапынках паміж пытаннямі можна ўключаць музычную застаўку, якая доўжыцца каля пяці секунд.
Пасля праходжання паловы гульні для разрадкі і зняцця напружання арганізуецца музычная паўза. Гэта можа быць які-небудзь музычны нумар, выкананы вучнямі. Пасля музычнай паўзы ігра аднаўляецца. Каманда, якая перамагла ў гульні (якая набрала большую колькасць ачкоў), узнагароджваецца памятнымі медалямі пераможцаў, імяннымі дыпломамі чэмпіёнаў гульні «Што? Дзе? Калі?», а таксама прызамі.
У выпадку, калі аднолькавую колькасць балаў набралі дзве каманды, для выяўлення пераможцы ўлічваецца сумарны рэйтынг усіх пытанняў. У якой каманды ён большы, тая і перамагла ў гульні. Каманды, якія не сталі пераможцамі, атрымліваюць заахвочвальныя прызы. Калі ўдзельнічае вялікая колькасць каманд, магчыма прысуджэнне некалькіх прызавых месцаў (з 1 па 3).