Квест-гульня «Беларуская скарбонка». Сцэнарый занятку, прысвечанага Дню роднай мовы, для вучняў 3–4-х класаў

- 11:53Воспитательная работа, Сценарии

Мерапрыемства разлічана на вучняў 3–4-х класаў. Можа быць выкарыстана класнымі кіраўнікамі, настаўнікамі беларускай мовы на класных гадзінах, для правядзення мерапрыемстваў у межах тыдня роднай мовы.

Адна з задач сучаснай адукацыйнага працэсу – выхаванне ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове.

 

Алена ДУБОВІК,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа аг.Пагранічны” Бераставіцкага раёна
Гродзенская вобласць

 

Мэта: далучаць вучняў да культурнай спадчыны свайго народа, садзейнічаць іх духоўнаму развіццю.

Задачы:

– фарміраваць цікавасць да гісторыі і культуры беларускага народа;
– выхоўваць пачуццё гонару за старажытнае паходжанне славянскай пісьменнасці;
– выхоўваць павагу да роднай мовы, захоўваць духоўную спадчыну краіны, садзейнічаць развіццю беларускай культуры, заснаванай на нацыянальных традыцыях.

Удзельнікі: вучні 3–4-х класаў

Абсталяванне: маршрутныя лісты, заданні на картках, эмблемы лакацый.

 

Ход мерапрыемства

 

1 Арганізацыйна-матывацыйны этап

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
                                (У.Дубоўка)

Настаўнік. Рoднaя мoвa ўвaxoдзiць y нaшa жыццё з вycнaў мaцi. Пpыгoжae гyчaннe poднaгa cлoвa мы пaчынaeм ycпpымaць з мaтчыныx пeceнь, цyдoўныx бeлapycкix кaзaк, лeгeндaў, пaдaнняў. З poднaй мoвaй мы пaкiдaeм бaцькoўcкi пapoг, выпpaўляючыcя ў дaлёкiя вaндpaвaннi.

Мoвa – дyшa нapoдa, вeкaвaя пpaцa мнoгix пaкaлeнняў, люcтэpкa дyxoўнaгa жыцця i твopчacцi гpaмaдcтвa, нaш гaлoўны i нeaцэнны cкapб. I cёння гoнap i aбaвязaк ycix нac – шaнaвaць poднyю мoвy, caдзeйнiчaць яe paзвiццю i pocквiтy

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.

У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.

Сёння ў свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па даных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў.

Мы жывём у краіне, якая называецца Рэспубліка Беларусь. Кожны чалавек павінен ведаць і памятаць адкуль ён родам, хто яго продкі.

Дзень роднай мовы – гэта сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі. Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы – гэта скарб, які ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее. Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. 

Вучні чытаюць верш П.Панчанкі «Беларуская мова».
1-ы вучань.

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.

2-і вучань.

Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалі, здзекваліся, мучылі…
Ты жыла і ў працы, і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва,
I Купала, ды і ўсе мы снілі сны…

Вучань чытае верш А.Грачанікава “Мова”

3-і вучань.

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваючы гукі ў словы
І ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора цякуць,
І думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.

Настаўнік. Мы зноў раскрыем скарбонку беларускай мовы. I высветлім, хто з вас лепш за ўсіх ведае яе сакрэты.

Пачынаецца квэст-гульня. Выдача камандам маршрутных лістоў (Дадатак).

 

2 Аперацыйна-дзейнасны этап

Лакацыя 1. «Назаві адным словам»

Заданне: даць агульную назву прапанаваным словам. За правільны адказ – 1 бал (максімальная колькасць – 6 балаў).

Страказа, муха, чмель (насякомыя).
Ружа, рамонак, валошка (кветкі).
Шпак, ластаўка, бусел (птушкі).
Фуфайка, спадніца, сукенка (адзенне).
Вавёрка, воўк, вожык  (звяры).
Чаравікі, боты, туфлі (абутак).

Выканаўшы заданне, вучні атрымліваюць элемент пазл № 1

 

Лакацыя 2. «Складзі прыказку»

Заданне: за тры хвіліны трэба скласці прыказкі, прачытаць і растлумачыць сэнс. За поўны адказ – 1 бал (максімальная колькасць – 6 балаў).

Дарагая тая хатка,

там няма работы.

Вялікага дуба

рана гаспадыню будзіць.

Дзе няма ахвоты,

дзе радзіла мяне матка.

Роблена наспех

не лапці плесці.

Гаспадарку весці –

з малым карэннем не бывае.

Студзень хаты студзіць

і зроблена насмех.

Выканаўшы заданне, вучні атрымліваюць пазл № 2

 

Лакацыя 3. «Пагуляем у рыфмы»

Заданне: дапоўніць загадку словам у рыфму і адгадаць загадку. За правільны адказ – 1 бал (максімальная колькасць – 9 балаў).

1 I ў сто гадоў я малады.
Маё насенне – … (жалуды, дуб.)
2 Я засцілаю дол ігліцай.
Спрадвеку слаўлюся … (жывіцай, сасна.)
3 Адна я ў лесе з белаю карой.
Багата сокам веснавой … (парой, бяроза.)
4 Хоць вусаты, хоць я колкі,
Ды не злосны аніколькі.
Лета ўсё адным заняты –
Кожны дзень спялю зярняты.
Не асыплюся на дол –
Хлебам я прыйду на… (стол, колас)
5 Летам я – рагатая,
Восенню хвастатая.
Хоць і горкая зусім,
Ды патрэбная… (усім, цыбуля)
6 У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе ўмела.
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён…(вядзе, бабёр)

Выканаўшы заданне, вучні атрымліваюць пазл № 3

 

Лакацыя 4. «Метаграма»

Заданне: у зыходным слове замяніць адну літару, каб атрымалася іншае слова. За правільны адказ – 2 балы (максімальная колькасць –16 балаў).

3 м расту я на градзе,
3 р я поўзаю ў вадзе.
(Мак – рак)
Калі на д – паверхі маю.
Калі на л – дзяўбу, ламаю.
(Дом – лом)
3 е дружу з будаўнікамі.
3 а купляй у хлебнай краме.
(Бетон – батон)
Белы ўзімку, шэры летам –
Вось табе мае прыкметы:
3 на с змяніць патрэбна,
Каб прадуктам быць мне хлебным.
(Зайка – сайка)
У лесе з б мяне шукаеш
I з прыемнасцю зразаеш.
Калі б на п заменіш –
Сцеражыся: захварэеш!
(Грыб – грып)
Я маю сцены і куты,
Усё жыццё служу табе.
Мне о на ы заменіш ты –
Шукай у коміне мяне.
(Дом – дым)
Стралу сталёвую
Узняў ажно да неба.
А разам з э –
Для фільмаў ён патрэбны.
(Кран – экран)
Бачыць ты прывык мяне цякучай,
Н устаў – і стану я балючай.
(Рака – ранка)

Выканаўшы заданне, вучні атрымліваюць пазл № 4

Лакацыя 5. «З рога ўсяго многа»

Заданне: неабходна выбраць правільны працяг фразеалагізма і падкрэсліць яго.

За правільны фразеалагізм – 1 бал (максімальная колькасць – 7 балаў)

Кату па

(галаву, пяту)

Абвесці вакол

(нагі, рукі, пальца)

Цягне ката за

(вуха, нос, хвост, лапы)

Выходзіць сухім з

(ракі, вады, мора, возера)

Месца пад

(дрэвам, сонцам, парасонам)

Рваць на сабе

(адзенне, валасы, паперу)

Курам

(на смех, на радасць,  на гумар)

Выканаўшы заданне, вучні атрымліваюць пазл №5.

 

Лакацыя 6. «Бабулін куфэрак»

Заданне: На малюнку падпісаць назвы адзення. За правільны адказ – 1 бал (максімальная колькасць – 10 балаў).

Адзенне: брыль, пояс, чаравікі, гарсэт, кашуля, андарак, штаны, фартух, боты, вянок.

Выканаўшы заданне, вучні атрымліваюць пазл № 6.

 

Лакацыя 7. «Пазл»

З пазлаў трэба скласці малюнак і назваць, што гэта за помнік (5 балаў), у якім горадзе ён знаходзіцца (5 балаў). За правільна адказ вучні атрымліваюць 10 балаў.

3 Кантрольна-ацэначны этап

Помнік літары “ў” устаноўлены ў горадзе Полацку ў 2003 годзе, у час святкавання 10-га Дня беларускага пісьменства. Аўтар помніка – беларускі мастак Ігар Куржалаў. Помнік мае выгляд вокладкі кнігі, на якой размешчаны словы з літарай “ў” і цытатай з верша Рыгора Барадуліна: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”.

Падлічваюцца балы, абвяшчаюцца пераможцы.

Рабяты, занятак даў нам магчымасць яшчэ раз зразумець, што мы жывём у цудоўнай, непаўторнай і багатай краіне. І дзе б мы не апынуліся, куды б ні закінуў нас лёс, у нашай душы, у нашым сэрцы заўсёды будзе з намі адчуванне моцнай сувязі з родным краем, зямлёй нашых продкаў. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываем сваіх каранёў, мы паважаем Радзіму, мы існуем як народ, як нацыя. 

 

 

Дадатак

Маршрутны ліст каманды 1

 

№ п/п

Назва лакацыі

Месца знаходжання

Колькасць балаў

1

«Назаві адным словам»

 

 

2

«Складзі прыказку»

 

 

3

«Пагуляем у рыфмы»

 

 

4

«Метаграма»

 

 

5

« З рога ўсяго многа»

 

 

6

«Бабулін куфэрак»

 

 

7

«Пазл»

 

 

 

Усяго

 

 

Маршрутны ліст каманды 2

 

№ п/п

Назва лакацыі

Месца знаходжання

Колькасць балаў

1

«Складзі прыказку»

 

 

2

«Пагуляем у рыфмы»

 

 

3

«Метаграма»

 

 

4

«З рога ўсяго многа»

 

 

5

«Бабулін куфэрак»

 

 

6

«Пазл»

 

 

7

«Назаві адным словам»

 

 

 

Усяго

 

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

0
Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий