З надыходам зімы пачынаецца чаканне Новага года – самага ўтульнага і казачнага хатняга свята. Гэта адно з любімых свят дзяцей і дарослых, ад якога ўсе з нецярпеннем чакаюць чараўніцтва, святочнай мітусні, падарункаў і прыходу галоўнага героя – Дзеда Мароза.
Традыцыйна да гэтага свята ва ўсіх дашкольных установах праходзяць конкурсы навагодніх вырабаў. Так, у яслях-садзе № 3 Навагрудка напярэдадні Новага года бацькам выхаванцаў было прапанавана прыняць удзел у конкурсе “Рукавічка Дзеда Мароза”.
Дружныя і спагадлівыя бацькі разам СА сваімі дзецьмі зрабілі яркія, крэатыўныя святочныя рукавічкі, праявіўшы ўсю сваю фантазію і майстэрства.
Такая сумесная творчасць захапляе, натхняе, аб’ядноўвае і збліжае дзяцей, бацькоў і педагогаў.
Вольга ПУЛКО,
кіраўнік фізічнага выхавання
ясляў-сада № 3 Навагрудка