Складаем і разгадваем рэбусы з дапамогай сэрвісу kvestodel.ru

- 19:05В помощь школьному библиотекарю, Методичка

 

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна 

 

 

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі не мае строгіх часавых рамак. Галоўнае, што кожны год ён праходзіць вясной і прыносіць радасць дзецям ад сустрэч з цікавымі кнігамі і іх героямі.

Школьная бібліятэка Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна запрасіла сваіх юных чытачоў паўдзельнічаць у дні беларускай кнігі “Староначкі з моўнай скарбоначкі”, літаратурна-гульнявой праграме “Пані Загадка запрашае ў цуда-хатку”, конкурснай гульні “Мы гуляючы правяраем, што ўмеем і што ведаем”, дні літаратурных гульняў, конкурсаў і забаў “Калі смяюцца дзеці”. Дзень літаральна праляцеў як хвілінка – з жартамі, песнямі, казачнымі героямі, зробленымі сваімі рукамі. А дзякуючы конкурсу “Збяры прыказку”, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як трэба ставіцца да кніг.

Безумоўна, усім спадабаўся кінематаграфічны марафон “Любімыя героі кніг у мультфільмах”.

Чытачы бібліятэкі навучыліся складаць рэбусы ў анлайн-рэжыме пры дапамозе сэрвісу kvestodel.ru (“Квестодел”) – генератара рэбусаў http://kvestodel.ru/generator-rebusov. А спачатку школьнікі вывучылі правілы разгадвання рэбусаў http://kvestodel.ru/kak-razgadyvat-rebusy, і толькі пасля складалі іх. Тэмай для рэбусаў сталі словы “бібліятэка”, “кніжкіна нядзеля”, “дзіцячая кніга”, назва казкі “Чырвоны капялюшык”.

Увесь тыдзень працавала “Паштовая скрыня”, куды кожны жадаючы мог адправіць ліст сябру з рэкамендацыяй прачытаць сваю любімую кнігу.

Усе мерапрыемствы спрыялі павышэнню цікавасці да кнігі і чытання, развівалі ўяўленне, памяць, фарміравалі станоўчыя маральныя якасці навучэнцаў.

 

Прыклады рэбусаў

                                       

Зашыфраванае слова «Библиотекарь»

 

                       

Зашыфраванае слова «Детская книга»

 

 
                      

Зашыфраванае слова «Книжкина неделя»

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий