Размова пра новую сістэму здачы выпускных экзаменаў

- 13:20Мнения, После уроков

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна на пасяджэнні савета ўстановы прайшло абмеркаванне новай сістэмы здачы выпускных экзаменаў.

 

Дзіяна ЦВІРКО,
дырэктар
ДУА “Уселюбскі ВПК
дзіцячы сад – сярэдняя школа” 
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

У апошні час і бацькі, і вучні, і педагогі гаварылі пра тое, што дзеці вельмі нагружаны, што выпускнікоў трэба разгрузіць. Вядома, што для змяншэння нагрузкі на выпускнікоў, выключэння суб’ектыўнасці пры ацэнцы, а таксама для павышэння якасці школьнага атэстата з 2023 года ў 11-м класе прапаноўваецца ўвесці нацыянальны дзяржаўны экзамен. Гэта прадугледжвае правядзенне выпускных экзаменаў па матэматыцы і адной з дзяржаўных моў у форме цэнтралізаванага тэсціравання.

Члены савета прыйшлі да высновы, што рашэнне пра ўвядзенне абавязковага адзінага экзамену ў форме ЦТ прагрэсіўнае і своечасовае. Гэта не проста механічнае аб’яднанне, а пераўтварэнне самой формы выніковай атэстацыі. Разам з ёй мы набудзем зразумелую і лагічную сістэму падрыхтоўкі да экзаменаў.

На думку вучняў, увядзенне новай формы праверкі дазволіць аб’ектыўна ацаніць веды выпускнікоў і стварыць для іх псіхалагічны камфорт. Педагогі выказалі думку, што гэта дасць магчымасць вучням 10–11-х класаў сарыентавацца на тыя прадметы, якія неабходныя для ЦТ, а вучням з балам ніжэй за шэсць – працягнуць навучанне ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі і набыць рабочыя прафесіі. Абавязковы адзіны экзамен будзе інструментам, які скароціць разрыў паміж патрабаваннямі вышэйшай школы і якасцю сярэдняй адукацыі.

З боку бацькоўскай грамадскасці прагучала меркаванне, што цэнтралізаваніе тэсціраванне – адзіная аб’ектыўная ацэнка ведаў выпускніка, калі з экзаменацыйнага працэса выключаны чалавечы фактар, які заўсёды звязаны з той або іншай доляй прадузятасці.

На наш погляд, новаўвядзенне павысіць адказнасць вучняў і іх бацькоў за вынікі вучобы, умацуе вучэбную дысцыпліну.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий