Атрад зімовага маршруту “Азімыя” наведаў Любчанскую сярэднюю школу  

- 18:23Клуб юного журналиста, Проба пера

У рамках рэспубліканскага патрыятычнага працоўнага праекта рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ “Зімовы маршрут” байцы атрада “Азімыя”, сфарміраванага на базе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, наведалі Любчанскую сярэднюю школу.

На ўрачыстай лінейцы гасцей віталі начальнік упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Людміла Мароз і дырэктар Любчанскай сярэдняй школы Вераніка Аляшкевіч.

Удзельнікі праекта арганізавалі для навучэнцаў нашай школы розныя адукацыйныя і гульнявыя праграмы, майстар-класы, інтэрактыўныя заняткі па здаровым ладзе жыцця, расказалі пра работу студэнцкіх атрадаў і дзейнасць БРСМ.

У рамках Года гістарычнай памяці ўдзельнікі праекта правялі працоўную акцыю па ўборцы тэрыторыі каля помнікаў, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны, якія ўсталяваныя ў цэнтры Любчы і каля Любчанскага замка.

У завяршэнне сустрэчы члены атрада зімовага маршруту “Азімыя” прэзентавалі сваю канцэртную праграму для навучэнцаў Любчанскай сярэдняй школы і для жыхароў Любчы. Дзякуй атраду за гэты па-сапраўднаму яркі і вясёлы канцэрт, які падарыў усім шмат пазітыўных эмоцый і ўражанняў!

 

Ульяна ПІЛІПЧЫК,
навучэнка 11-га класа
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий