ШАГ: Залескі яслі-сад – сярэдняя школа Смаргонскага раёна    

- 18:33ШАГ

У Залескім яслях-садзе – сярэдняй школе Смаргонскага раёна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме “Антыфашысцкае супраціўленне на акупіраваных тэрыторыях”.

У ШАГу 1 “Мы даведваемся” вучні пазнаёміліся з антыфашысцкім рухам на акупіраванай тэрыторыі. Школьнікі далі вызначэнне тэрмінам “рух Супраціўлення”, “партызанскі рух”, “падпольная барацьба”. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства А.А.Міхалкоўскі акцэнтаваў увагу на тым, што з першых дзён вайны на Беларусі пачалі ўзнікаць партызанскія атрады, дзейнасць якіх была накіравана на супраціўленне фашысцкай акупацыі.

У фокусе разважання ШАГа 2 – антыфашысцкае Супраціўленне ў гады вайны. Вучні прааналізавалі формы і метады барацьбы, паразважалі пра тое, што ў руху Супраціўлення ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных пластоў, нацыянальнасцей, рэлігійных поглядаў, якіх а’ядноўвала агульная мэта – супрацьстаяць фашысцкаму акупацыйнаму рэжыму. У ходзе гутаркі вучні прыйшлі да высновы, што ў Беларусі супраціўленне акупантам насіла агульнанародны характар, а па арганізаванасці, колькасці ўдзельнікаў, формах і сродках барацьбы пераўзыходзіла ўсе еўрапейскія краіны.

Перад школьнікамі выступіла памочнік пракурора Смаргонскага раёна Алена Крук. Алена Вікенцьеўна расказала вучням, што ў апошні час разгорнута інфармацыйная вайна, накіраваная на скажэнне гістарычных падзей на тэрыторыі нашай краіны. У мэтах захавання гістарычнай справядлівасці ў красавіку 2021 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. У рамках расследавання гэтай крымінальнай справы ўстанаўліваюцца новыя факты злачынстваў, знаходзяцца новыя месцы масавых пахаванняў, пра якія да сённяшняга часу не было вядома.

Наша краіна надае вялікую ўвагу захаванню гістарычнай памяці, недапушчэнню рэабілітацыі нацызму, у тым ліку на заканадаўчым узроўні. Алена Вікенцьеўна акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што, захаванне гістарычнай памяці замацавана ў новым праекце Канстытуцыі: “праява патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь” (артыкул 54).      

У ШАГу 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі мерапрыемства.Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што маладое пакаленне абавязана памятаць і не забываць гісторыю вайны, каб уберагчы сябе і сваіх блізкіх ад паўтарэння тых жахлівых падзей.

 

Алена ВАРАНІШЧА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Залескага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий