Мы ўсе ў гісторыі прафтэха

- 6:41После уроков, Фоторепортаж

 

Ірына АСТАШКЕВІЧ

 

80-годдзе рыхтуецца адзначыць сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі краіны. З гэтай нагоды на Гомельшчыне стартаваў абласны конкурс інфармацыйна-прафарыентацыйных матэрыялаў “Профі-АРТ”. 

На суд журы было прадстаўлена больш 200 работ у розных намінацыях.

У намінацыі “Мы ўсе ў гісторыі “прафтэха” пэўным значымся радком” прадстаўлены кнігі, прысвечаныя прафесіям, якім навучаюць ва ўстановах прафтэхадукацыі. Сёння выстава 35 такіх кніг здзіўляе маштабам і фантазіяй іх аўтараў: кніга ў выглядзе сапраўдных драўляных дзвярэй, кнігі, зробленыя з цеста і гліны, з выкарыстаннем ільну і саломкі, вышываныя і ў стылі сцімпанка, з завязанымі марскімі вузламі і міні-прыборамі кухара… Ёсць тут прыклады паперапластыкі, разьбы па дрэве, пэчварку, выцінанкі і іншых кірункаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий