«Зімовыя забавы». Гульня-расказванне па адукацыйнай вобласці «Развіццё беларускага маўлення» для дзяцей сярэдняй группы

- 10:16Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Марына МАЙКОВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА «Яслі – сад № 31 г.Мазыра»,
Гомельская вобласць




Праграмныя задачы:

– Працягваць фарміраваць уменне адказваць на пытанні па змесце малюнка, складаць апавяданне пра зімовыя забавы; развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;
– Узбагачаць слоўнік дзяцей словамі, якія адносяцца да зімовай тэматыкі (снег, сняжынка, мароз, снегавік, канькі, санкі, футра, валёнкі, завіруха, лыжнік);
– Практыкаваць ва ўтварэнні формы 3-й асобы множнага ліку назоўнікаў (гуляюць, катаюцца, усміхаюцца, размаўляюць);
– Практыкаваць у правільным вымаўленні гука  [г]  у словах і сказах;
– Выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

Матэрыялы і абсталяванне: лялькі Янка і Арынка; ліст 14 [3].
Папярэдняя работа: гутаркі з дзецьмі, адгадваньня загадак, разгляданне ілюстрацый па тэме «Зіма», экскурсія ў прыродзе (назіранне за надвор’ем.)
Метады і прыёмы: наглядны (прагляд карціны); славесны
Тып занятка
: замацаванне.

         

Ход занятка

I этап. Уводны (арганізацыйны)

Арганізацыйнае практыкаванне «Усмешка» (франтальная форма працы)

Мэта: стварэнне камфортнай добразычлівай атмасферы, выхаванне добразычлівага стаўлення да аднагодкам ў працэсе гульнявой дзейнасці. арганізацыя дзяцей, матывацыя на будучую дзейнасць, развіццё пазнавальнага цікавасці.

Выхавальнік: Добры дзень, мае даражэнькія маленькія! Рада ўсіх вас прывітаць.

 

II этап. Асноўны

Гутарка «З’яўленне Янкі і Арынкі»  (франтальная форма працы)

Мэта: Удакладніць назву пары года і змены якія адбываюцца ў прыродзе зімой. Высвятліць каму і чым падабаецца зіма. Звярнуь увагу на карціну «Зімовыя забавы».

Янка і Арынка: Добры дзень, сябры! А ці ведаеце вы, якая пара года на дварэ?
Хто з вас любіць зіму? Чаму? Якія змены адбываюцца у прыродзе зімой? Хто кусае ўзімку нас за шчокш і нос? (Адказы выхаванцаў.) Так, мароз.

 

Разглядванне карціны «Зімовыя забавы»

Мэта: з дапамогай пытанняў, якія стымулююць дзяцей да выкарыстання назоўнікаў: гуляюць, катаюцца, усміхаюцца, размаўляюць.

Янка: Паглядзіце на малюнак. Якая пара года намаляванна? Чаму вы думаеце, што зіма? Раскажыце пра снег? (Белы, чысты, ліпкі.) Што робяць дзеткі? (Дзеці катаюцца на санках з горкі, Дзеці катаюцца на лыжах па снезе.) Ці замерзлі дзеткі? Якая у іх вопратка? Якія тварыкі у дзяцей? (Вясёлыя, радасныя, усмешлівыя.) Які настрой у дзяцей? (Добры, вясёлы, радасны.)

А ці вы каталіся на санках, лыжах? Як мы назавём таго, хто катаецца на лыжах? (Лыжнік.)

 

Дыдактычная гульня «Зімовыя словы».

Мэта: узбагаціць слоўнік дзяцей словамі, якія адносяцца да зімовай тэматыкі.

Арынка: Пагуляем у гульню «Зімовыя словы». Я буду называць словы і кідаць і кідаць вам мячык, а вы – кідаць мне і гаварыць – «зімовае», або «незімовае» гэта слова (снег, сняжынка, мароз, снегавік,канькі, лыжы, санкі, снягурка, Дзед Мароз, футра, валёнкі, завіруха і інш.).

Выхаванцы перадаюць мяч па крузе і  называюць «зімовыя словы» (снег, сняжынка, мароз, снегавік, канькі, санкі, футра, валёнкі, завіруха, лыжнік).

 

Чыстагаворка

Мэта: практыкаваць у правільным вымаўленні гука  [г]  у словах і сказах. Развіваць маўленчае дыханне, слыхавое ўспрыманне.

Выхавальнік:

«Га-га-га – снегу выпала гара.
Гу-гу-гу – я на вуліцу пайду».

 

Фізкультхвілінка «Мароз»

Мэта: папярэджанне стомы, зняцце напружання.

(Дзеці становяцца ў круг)

Выхавальнік:

Як захоча Мароз,
Замарозіць шчокі, нос,
(Паціраюць рукамі шчокі і нос).
Я не буду стаяць,
Буду бегаць і скакаць.
(Хадзьба, бег і скачкі на месцы).

 

Складанне апавядання па карціне

 

Мэта: развіваць уменне ўдзельнічаць у беларускамоўных зносінах, выхоўваць жаданне адлюстроўваць ўяўленні аб навакольным свеце даступнымі выразнымі сродкамі.

Янка: Паспрабуем разам скласці апавяданне па малюнку і расказаць яго. Спачатку буду расказваць я:

Аднойчы выдаўся сонечны, зімовы дзень. Дзеці выйшлі на прагулку. Яны ўзялі з сабой лыжы, санкі. Настрой у іх быў вячёлы і бадзёры.

А цяпер раскажыце вы пра зімовыя забавы дзетак. Дапамогуць вам у гэтым малюнкі. (Хлопчыкі і дзяўчынкі каталіся на санках з горкі, хадзілі на лыжах па снезе.). Далей ізноў раскажу я:

Вопратка ў дзетак была цёплая, і яны не замерзлі у моцны мароз. Добра гуляць зімой! Таму настрой дзетак быў вясёлы і бадзёры.

Хто з вас яшчэ хоча скласці апавяданне па малюнку пра зімовыя забавы дзяцей разам са мной?

Скласці апавяданне разам з Янкам яшчэ раз прапануецца 2 – 3-м дзецям.

 

III этап. Заканчэнне занятка

Падвядзенне вынікаў

Мэта: аналіз вынікаў дзейнасці выхаванцаў.

Выхавальнік: Як называлася карціна, якую мы сёння разглядалі? Што робяць дзеці зімой на вуліцы? Колькі зімовых слоў вы ведаеце? Ці пачулі вы на занятку новыя зімовыя словы? Якое слова вы нічулі раней?

 

Літаратура:

1 Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.- Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2019.
2 Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.- метад дапам.для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С.Старжынская,
Д.М.Дубініна. – Мінск: Аверсэв, 2018. – 183 с.
3 Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў ад 4 да 7 гадоў: вучэб.- нагляд. дапам.для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з рус. мовай навучання / Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий