“Не проста ў словы я гуляю – на мове роднай размаўляю”. Інтэлектуальная гульня для вучняў 5–6-х класаў

- 10:10Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Прапанаваны матэрыял можна выкарыстаць на падагульняючых уроках, пры падрыхтоўцы да алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, прапанаваць вучням у якасці дамашняга задання, прымяніць падчас розных пазакласных мерапрыемстваў: віктарын, конкурсаў, турніраў.

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы  і літаратуры
ДУА
  “Гімназія г. Быхава”
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

ЗАДАННЕ 1. Люстэрка

Зрабіце пераклад спалучэнняў слоў з рускай мовы на беларускую:

Сладкая земляника, зелёное яблоко, золотая медаль, белая ромашка, синий василёк, светлая комната

(Салодкія суніцы, зялёны яблык, залаты медаль, белы рамонак, сіняя валошка, светлы пакой).

 

ЗАДАННЕ 2. Адшукайце пару

Аб’яднайце фрагменты прыказак, якія пераблыталіся.

А Якая птушка 1 заўтра як знойдзеш.
Б Родная зямелька 2 той узімку галадае.
В Дзе пасееш густа 3 дык не сядзі на пячы.
Г Сёння зробіш 4 такі і галасок.
Д Хто халадку шукае 5 дык будзеш з ядою.
Е Выходзь на поле з расою 6 як зморанаму пасцелька.
Ж Хочаш есці калачы 7 хваліць сваё дзіцятка.
З Усякая матка 8 там не будзе пуста.

(А – 4, Б – 6, В – 8, Г – 1, Д – 2, Е – 5, Ж – 3, З – 7)

 

ЗАДАННЕ 3. Запрашаем за стол

Выберыце з прапанаваных слоў тыя, якія абазначаюць прадметы посуду.

Парасон, лыжка, апалонік, рондаль, прас, брыль, півоня, слоік, абцас, ручнік, патэльня, імбрычак, кубак, зэдлік, кавун, відэлец.

(Лыжка, апалонік, рондаль, слоік, патэльня, імбрычак, кубак, відэлец).

 

ЗАДАННЕ 4. Збярыце букет

Лагічна аб’яднайце разведзеныя ў два слупкі малюнкі і назвы кветак.

 

А

Аксамітка

1

Б

Бэз

2

В

Званочак

3

Г

Валошка

4

Д

Рамонак

5

Е

Гарлачык

6

Ж

Канюшына

7

З

Дзьмухавец

8

(А – 5, Б – 6, В – 7, Г – 8, Д – 3, Е – 2, Ж – 4, З – 1)

 

ЗАДАННЕ 5. Цікавае пытанне

1) Якой літары пастаўлены помнік у горадзе Полацку? ______________________________________
2) Колькі літар у беларускім алфавіце? ________________________________________________________
3) Назавіце 21-ю літару ў беларускім алфавіце _______________________________________________ 
4) Колькі галосных гукаў у беларускай мове? _________________________________________________
5) Як называецца раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі? _________________________
6) Якая літара не мае гука? _____________________________________________________________________
7) Як называецца фанетычная з’ява ў беларускай мове, калі глухія перад звонкімі вымаўляюцца звонка? ___________________________________________________
8) Як называюцца ўстойлівыя непадзельныя спалучэнні слоў, якія існуюць у мове як адно сэнсавае цэлае? _________________________________________________________________________________
9) Назавіце беларускі адпаведнік да запазычанага слова арфаграфія. ______________________
10) Назавіце антонім да слова поўдзень. ______________________________________________________

(1) Літары Ў; 2) 32 літары; 3) У; 4) 6; 5) Фанетыка; 6) Мяккі знак; 7) Азванчэнне; 8) Фразеалагізмы; 9) Правапіс; 10) Поўнач).

 

ЗАДАННЕ 6. Фразеалагічнае сіта

Выберыце правільнае слова ў дужках, якое ўваходзіць у склад фразеалагізма, запішыце яго:

Хоць іголкі (сей, збірай, ламай) ______________________________________________________________
Акунацца з (галавой, настроем, усмешкай) _________________________________________________
Вешаць лапшу на (нос, хвост, вушы) ________________________________________________________
Жывуць як кошка з (мышамі, катом, сабакам) ______________________________________________
Купляць (парася, ката, сабаку) у мяшку _____________________________________________________
Як курыца (крылом, хвастом, лапай) ________________________________________________________

(Хоць іголкі збірай. Акунацца з галавой. Вешаць лапшу на вушы. Жывуць як кошка з сабакам. Купляць ката ў мяшку. Як курыца лапай).

 

ЗАДАННЕ 7. Зоркае вока

Найдзіце словы з арфаграфічнымі памылкамі і запішыце іх правільна:

Кампьютар, сузор’е, верабьі , салаў’і, пяшчаны, пяшчота, ляснічоўка, ляснічы, акварыум, лягенда, почта, сцешка, класс, іерогліф, стагоддзе.

(Камп’ютар, сузор’е, вераб’і, салаўі, пясчаны, пяшчота, леснічоўка, ляснічы, акварыум, легенда, пошта, сцежка, клас, іерогліф, стагоддзе).

 

ЗАДАННЕ 8. Шыфроўка

Расшыфруйце крыптаграму пры дапамозе алфавіта.

Народная мудрасць сцвярджае:

“15,1      17,18,1,25,32,4,21    22,19,32,4,16      3,6,12,1    12,15,10,4,1   3,21,26,28,25,29    26,1,13,1,3,6,12,1”.

(Народная мудрасць сцвярджае:”На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека”).

 

ЗАДАННЕ 9. Для кемлівых

Адгадайце загадкі А.Клышкі.

Пчаліная справа.
Мядзведжая страва.
Просяцца на вусначкі
Акрайчыкі, скібачкі, лустачкі.
Благі з яго нырэц.
Скочыў у ваду і канец.

(1. Мёд; 2. Хлеб; 3.Цукар).

 

ЗАДАННЕ 10. Збіраем ураджай

Літары ў словах пераблыталі сваё месца. Расстаўце літары ў правільным парадку. Словы, якія атрымаліся размяркуйце ў адпаведныя слупкі табліцы.

Кубра, быляк, ормідпа, огхар, шаруг, вілас, каруго, бялыцу, дніварга, тупакса, бырасок, ачалы.

Садавіна Агародніна
   

(Садавіна: яблык, груша, сліва, вінаград, абрыкос, алыча. Агародніна: бурак, памідор, гарох, агурок, цыбуля, капуста)

 

Цімохава. Інтэлектуальная гульня АДКАЗЫ

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий