Выхаваўчы патэнцыял фальклору на ўроках беларускай мовы

- 15:08II И III СТУПЕНИ, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рыхтуючыся да ўрока ў 2022/2023 навучальным годзе, павінен звярнуць асаблівую ўвагу на рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага. І гэта яго першачарговая задача.

Валянціна ГАГАЛУШКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць 

 

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рыхтуючыся да ўрока ў 2022/2023 навучальным годзе, павінен звярнуць асаблівую ўвагу на рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага. І гэта яго першачарговая задача.

Багатым выхаваўчым патэнцыялам валодае фальклор. Гэта неацэннае нацыянальнае багацце, велізарны пласт духоўнай культуры беларусаў, які складаўся калектыўнымі намаганнямі многіх пакаленняў на працягу многіх стагоддзяў. На сучасным этапе нацыянальнага адраджэння неабходна вярнуцца да таго, што было дасягнута нашымі продкамі.

На ўроках мовы можна і трэба выкарыстоўваць прыказкі пры вывучэнні разнастайных моўных з’яў. У школьных падручніках па беларускай мове вельмі часта прыводзяцца прыказкі то ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу да правіла, то як сказы ў практыкаваннях. Нямала прыказак ёсць і ў зборніках з дыдактычным матэрыялам да праграмных тэм па мове. Структурным элементам прыказак могуць быць усе часціны мовы, а значыць, пры вывучэнні назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і г. д. прыказкі выступаюць як вельмі ўдзячны дыдактычны матэрыял. Тое самае трэба сказаць і пра вывучэнне сінтаксічных тэм: адны прыказкі маюць будову простага сказа, другія – складанага самых разнастайных відаў.

 

Так, пры вывучэнні тэмы “Лексічнае значэнне слова” (5-ы клас) на рэалізацыю мэты па выхаванні павагі да роднай мовы, да спадчыны роднага краю можна выкарыстаць заданне “Перакладзі на беларускую мову”:

Человек без Родины, что соловей без песни.
Рыбам – море, птицам – воздух, а человеку – Отчизна.
Родина – мать, умей за нее постоять.
Родная сторона – мать, а чужая – мачеха.
Жить – Родине служить.
Кто где родился, там и пригодился.
Где птица ни летает, а свое гнездо знает.
Родная землица и во сне снится.

 

Заданне “Скажы канцоўку” таксама мае багаты выхаваўчы патэнцыял, абуджае творчую актыўнасць вучняў:

Людзей слухай, … .
Не зведаўшы броду, … .
З разумным павядзешся – … .
Слоў мяшок, … .
Як гукнеш, … .
Рыхтуй калёсы зімой, … .

 

Пры вывучэнні тэмы “Антонімы” (5-ы клас) заданне з прыказкамі дазваляе актуалізаваць арфаграфічныя навыкі і ўменні, спрыяе развіццю маўлення вучняў і выкананню адукацыйных задач адначасова, пры гэтым удала рашае задачы па рэалізацыі ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета. Фармуліроўка можа быць такой: “Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачыць сэнс прыказак, падкрэсліць антонімы. Якая прыказка вам найбольш спадабалася? Чаму?”

Многа робiц… языком, ды мала рукамi.
Як ляжа спаць, дык забу…ецца …стаць.
Мен…ш гавары, больш пачуеш…
Яго не (у,ў)просiш ні про(с,з)ьбаю ні гро(з,с)ьбаю.
Садок летам, што кажух зімою.
Грошы згубiў – нiчога (не,ня) згубiў, здаро…е згубiў – палавiну згубiў, розум згубiў – усё згубiў.
В…лiкага дуба з малым карэннем не бывае.
Адна галавешка (не,ня) гарыць, а толькi тлее.

 

Вучыць пяцікласнікаў аналізаваць змешчаную ў тэксце культуразнаўчую інфармацыю, дапаўняць яго іншымі культуразнаўчымі звесткамі, аналізаваць маўленчую сітуацыю, у якой ужываюцца пэўныя прыказкі і прымаўкі, вызначаць рысы нацыянальнага характару беларусаў, адлюстраваных у прыказках у рамках тэмы “Аднародныя члены сказа” (5-ы клас) дапамогуць наступныя заданні:

1) Суаднясіце рысы нацыянальнага характару беларусаў з прыказкамі.

а) спакойны, вытрыманы нораў

1) Ідзі ў родны край, там і пад елкай рай.

б) добрыя адносіны да суседзяў

2) Не той моцны, хто стрымлівае коней, а той, хто стрымлівае сябе.

в) пачуццё асабістай годнасці

3) Усякая птушка сваё гняздо бароніць.

г) любоў да сваёй зямлі

4) Шануй сябе, то і людзі будуць шанаваць.

д) гатоўнасць з самаадданасцю бараніць родныя мясціны

5) Добры сусед раднейшы за роднага брата.

 

2) “Пераблыталіся прыказкі” 

Пакажыце стрэлкамі пачатак і канец кожнай з прыказак. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах.

Як гукнеш…                                                а спраў на вяршок.
Згода будуе…                                             а той, хто дае.
З вялікага грому…                                     дык забудзецца ўстаць.
Як ляжа спаць…                                         нягода руйнуе. 
Слоў мяшок…                                             так і адгукнецца.
Не той багаты, хто мае…                          малы дождж

 

Вывучэнню тэмы “Займеннік як часціна мовы” (6-ы клас) спрыяе выкарыстанне такога задання, дзе ў прыказках “сцерліся” некаторыя словы, трэба іх узнавіць і назваць разрад і сінтаксічную ролю ўстаўленага займенніка (работа ў парах).

Не чапай чужога і не бойся …………… .
Не хвалі сам ……………… , няхай другія пахваляць.
Нікому з неба …………… не спадзе.
……………. не ведае, як сірата абедае.
Хто не ляніцца,  той справай……………… ганарыцца.

 

У 7-м класе пры вывучэнні тэмы “Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў” прыказкі таксама саслужаць добрую справу ў выкананні адукацыйных, развіваючых і выхаваўчых задач урока.

Вучні павінны дапісаць у прыказках асабовыя канчаткі дзеясловаў, растлумачыць значэнне прапанаваных прыказак.

Што веда…, насіць няцяжка.
Усякая птушка сваё гняздо барон… .
Летам гуляючы, восенню не збяр… .
З разумным павядз…ся – розуму набяр…ся, а з дурнем і свой страц… .
Языком бервяна не ачэш…, сена не накос… .

 

А па тэме “Дзеяслоў як часціна мовы”  (7-ы клас) можна прапанаваць вучням уставіць у прыказкі дзеясловы, якія падыходзяць па сэнсе, сказы запісаць, графічна абгрунтаваць пастаноўку коскі ў трэцім сказе.

Паносіш мазалёў – … пірагоў.
Рана ўстанеш – многа … .
Вочы страшацца, а рукі … .
Чаго не можаш узяць рукамі, … галавой.

 

Прыказкі і прымаўкі могуць служыць падставай для маральных запаведзей, дапамагаючы развіваць мысленне, логіку, цікавасць да гісторыі і культуры народа. Выхаваўчы патэнцыял фальклору бязмежны. 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий