Эпоха Пятра Вялікага. Урок гісторыі ў 8-м класе  

- 6:30II И III СТУПЕНИ, ИСТОРИЯ И ОБЩЕСТВОВЕДЕНИЕ, История и обществоведение. Сценарии, Методичка

Тэрэса ЮЗВІК,
настаўнік гісторыі і геаграфіі
ДУА “Беняконская сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

Мэта ўрока: сфарміраваць уяўленне пра эпоху Пятра I.

Задачы ўрока:

– навучальныя: вызначыць прычыны i сутнасць рэформ Пятра, пазнаёміць вучняў з рознымі ацэнкамі дзейнасці Пятра I;
– развіваючая: садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў, актывізацыі ix разумовай дзейнасці;
– выхаваўчая: на прыкладах з жыцця i дзейнасці Пятра I паглыбіць уяўленне вучняў аб ролі асобы ў гісторыі.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Эпіграф да ўрока: “Россию поднял на дыбы”, – А.С.Пушкін.

 

Ход урока

I Арганізацыйны момант

Калі вы слухаеце, вы многае забываеце,
Калі вы бачыце, то вы разумееце, 
Калі вы дзейнічаеце, вы вучыцеся.

Я запрашаю вас да сумеснай працы на ўроку. Вы згодны вучыцца разам? Тады ў дарогу!

 

II Праверка дамашняга задання

– Якія пытанні ёсць па дамашнім заданні?

 

Рашэнне тэста на камп’ютарах або на лістах (з арганізацыяй узаемаправеркі)

Тэст: Пачатак праўлення Раманавых

1. Міхаіл Фёдаравіч быў выбраны ў 1613 годзе на царстваванне:

1) Выбранай радай    
2) Земскім саборам
3) Сенатам       
4) Баярскай думай    

2. Земскі сабор выбіраў новага цара з:

1) польскай дынастыі
2) рускага дваранства
3) шведскай дынастыі
4) французскай дынастыі

3. Земскі сабор 1613 года:

1) спыніў Лівонскую вайну
2) змяніў парадак прастоланаследдзя
3) выбраў новага цара
4) паклаў пачатак новай дынастыі

4. Міхаіл Раманаў – унук:

1) Барыса Гадунова
2) Васіля ІІІ
3) Івана Грознага
4) Кацярыны ІІ

5. Земскі сабор адбыўся:

1)1413 г.
2)1313г.
3)1513г.
4) 1613г.

6. Перамір’е Расія з РП заключыла ў:

1) 1618г.
2)1518г.
3)1814г.
4) 1456г.

7. На Балотнай плошчы ў Маскве быў пакараны смерцю ў 1670 годзе:

1) Сцяпан Разін
2) Кузьма Мінін
3) Іван Балотны

8. Саборнае ўлажэнне земскім саборам было прынята:

1) 1549г.
2) 1649г.
3) 1548г.
4) 1648г.

9. Асноўнай апорай абсалютнай манархіі Расіі ў XVII ст сталі:

1) дзяржаўны апарат     
2) прыказы
3) дзякі і пад’ячыя
4) сяляне
5) армія        
6) суддзі      
7) дваране

10. Цар Аляксей Міхайлавіч апіраўся першапачаткова на:

1) Баярскую думу
2) царкву
3) Земскія саборы
4)”тайную”малую думу

Ключ адказаў: 1) 3; 2) 2; 3) 3,4; 4) 3; 5) 4; 6) 1; 7) 1; 8) 2; 9) 1,5; 10) 1,3

 

III Уступная частка

Настаўнік зачытвае ўрывак з паэмы А.С.Пушкіна “Медны коннік”.

На берегу пустынных волн
Стоял он, дум великих полн,
И вдаль глядел,
И думал он:
Отсель грозить мы будем шведу,
Здесь будет город заложен
На зло надменному соседу.
Природой здесь нам суждено
В Европу прорубить окно.

Адкажыце на пытанні:

1. Як вы думаеце, каму i якім падзеям з гісторыі Расіі будзе прысвечаны наш урок?
2. Ці вядомы вам гістарычны дзеяч, пра якога ідзе размова ў паэме? Што вы ведаеце пра яго?
3. Хто аўтар гэтага твора?

 Настаўнік абагульняе: Сапраўды, гаворка ў паэме А.С.Пушкіна “Медны коннік” ідзе пра Пятра І.

Перад вамі ацэнка дзейнасці Пятра І.

Прачытайце і адкажыце: ці аднолькавая яна?

“Мы сталі грамадзянамі свету, але перасталі быць у некаторых выпадках грамадзянамі Расіі – вінаваты ў гэтым Пётр! Ён вялікі, безумоўна, але яшчэ мог бы ўзвялічыцца больш, калі б знайшоў спосаб прасвятліць розум расейцаў без шкоды для іх грамадзянскіх дабрачыннасцей”.

Н.М.Карамзін

“Пётр I не баяўся народнай свабоды, немінучага следства асветы, бо давяраў сваёй магутнасці і пагарджаў чалавецтва, можа быць, больш, чым Напалеон… Гісторыя ўяўляе каля яго рабства”.

А.С.Пушкін

“Шмат няўдач і расчараванняў зведаў Пётр, вялікія былі ахвяры, якія ён патрабаваў ад народа, але вялікія былі і яго дасягненні”.

С.Г.Пушкароў

“Але ёсць, і нямала, плям на сонцы Пятра Вялікага. Еўрапеізацыя, якая праводзілася ім, насіла гвалтоўны, спешны, малапрадуманы і таму шмат у чым павярхоўны характар…”

“На ўсё XVIII стагоддзе і шырэй – пецярбургскі перыяд рускай гісторыі – кладзецца адзін гіганцкі цень – Пятра Вялікага – імператара-рэфарматара. І хай ён дзейнічаў у тым напрамку, які цалкам вызначаўся пры яго бацьку, хай яго рэформы народжаныя самой логікай гістарычнага развіцця XVII ст., усё роўна нельга адмаўляць, што менавіта Пётр стаў стваральнікам новай Расеі”.

С.В.Бушуеў

– Як ацэньваюць гісторыкі дзейнасць Пятра? (Адказы вучняў)

Сапраўды, па ацэнцы дзейнасці Пятра I i яго рэформ спрэчкі не ўціхаюць з часу яго смерці. Ставяцца пытанні: “Чаму Пятра называюць Вялікім? Можа, за яго двухметровы рост?” Пра яго казалі: “То акадэмік, то герой, то мараплавец, то цясляр”, цар суровы, але справядлівы i дэмакратычны; цар, які “прарубіў акно ў Еўропу”. Дык хто ён на самай справе? Злы геній ці прарок у сваёй Айчыне?

І сёння нам патрэбна будзе адказаць на гэтыя праблемныя пытанні, вызначыць свой погляд наконт дзейнасці Пятра І. А тэма нашага ўрока “Эпоха Пятра Вялікага”

 

ІV Вывучэнне новага матэрыялу

Давайце вызначым мэту ўрока (Адказы вучняў).

Настаўнік абагульняе: Нам патрэбна пазнаёміцца з эпохай праўлення Пятра І і даць ацэнку яго дзейнасці.

 

1 Перадумовы рэформ

(Матэрыял вывучаецца вучнямі самастойна: § 24, п. 1).

Успомніце:

– Што такое “рэформа”?
– Якім словам можна замяніць слова “рэформа”?

Заданне: прачытайце § 24, п. 1 і адкажыце на пытанне: Што ўяўляла сабой Расія ў канцы XVII ст.? Для гэтага вам патрэбна выправіць памылкі ў тэксце з дапамогай падручніка. (Вучням раздаецца тэкст, у якім прапануецца выправіць памылкі з дапамогай падручніка)

У канцы XVII ст. Расія была адной з самых эканамічна развітых краін свету. Правячая дынастыя Рурыкавічаў была зацікаўлена ў хуткім развіцці мануфактурнай вытворчасці, гандлю.

У той час у Расіі існавала рэгулярная, добра ўзброеная армія, ваенна-марскі флот. Але дзяржава не мела выхадаў да мора, што стрымлівала развіццё гандлёвага i культурнага абмену. Шлях у Еўропу праз Чорнае мора закрывала Швецыя, а праз Балтыйскае мора – Асманская імперыя.

Праверка тэксту і прапанова адказаць на пытанні:

– Што ўяўляла сабой Расія ў канцы XVII ст.?
– Для чаго былі патрэбны рэформы ў Расіі?

Давайце абагульнім: Якім было становішча Расіі? (Абагульненне вучняў і дапаўненне настаўніка)

 

2 Пачатак праўлення Пятра I

Праглядзіце ўважліва відэафільм і адкажыце на пытанні, якія знаходзяцца ў картцы № 2.

Прагляд відэафільма https://youtu.be/58sE3dQzIjQ

Калі пытанне засталося без адказу, вам дапаможа падручнік (с. 142, п. 2).

Пытанні:

1. Якія роды вялі барацьбу за ўладу? (Міраслаўскія і Нарышкіны)
2. Якія два малалетнія цары апынуліся на троне? (Пётр І і Іван V)
3. Куды быў сасланы Пётр Соф’яй? (Сяло Праабражэнскае)
4. Якім навукам навучаўся малады цар? (Матэматыка, артылерыйская справа)
5. Ці падабаўся яму еўрапейскі ўклад жыцця? (Так)
6. У якім узросце Пётр І стаў адзіным царом? (24 гады)

Заданне: З пытанняў і адказаў складзіце аповед “Пачатак праўлення Пятра”. (Абагульненне вучняў і настаўніка)

 

3 Рэформы Пятра I

Цар разумеў, што патрэбны змены, а якія, мы даведаемся праз работу ў групах. Кожная група атрымоўвае сваё заданне і рыхтуе адказ.

Групы фарміруюцца ў залежнасці ад колькасці вучняў.

1-я група. Рэформы дзяржаўнага кіравання.

1) Выпішыце, якія змены былі ў дзяржаўным кіраванні.
2) У “Табелі аб рангах” вызначаліся наступныя чыны: канцлер, правадзейны тайны саветнік, калежскі асэсар, генерал-фельдмаршал, генерал, палкоўнік, штаб-капітан. Якія з іх захаваліся да сённяшняга часу?
3) 3 якой рэформай Пятра I звязана паняцце “сінод”?

 

2-я група. Ваенныя рэформы.

1) Вызначыце, у чым быў сэнс ваенных рэформ.
2) Прадоўжыце кароткі аповед. Пасля паражэння над Нарвай у 1700 г. Пётр загадаў зняць частку званоў з цэркваў i манастыроў. Да 30 тыс. пудоў звонавай медзі было завезена ў Маскву. Пасля Пётр I загадаў…
3) Як вы зразумелі выраз “падобныя на еўрапейцаў”?

 

3-я група. Паўночная вайна.

1) Складзіце план вывучэння пытання.
2) Знайдзіце на карце месцы буйнейшых бітваў і абазначце іх на контурнай карце.
3) Чаму Расія атрымала перамогу ў вайне?

Дадатковы матэрыял для 3-й групы

Да пачатку XVIII ст. усё заходняе ўзбярэжжа Балтыкі кантралявала Швецыя. Пад яе ўладай апынуліся і тыя тэрыторыі на ўсходзе Фінскага заліва, якія стагоддзямі належалі Расіі. Балтыйскае мора ператварылася ў свайго роду “шведскае возера”. Гэта не магло не выклікаць турботы суседніх са Швецыяй краін. Для барацьбы з яе валадарствам на Балтыцы ў 1699 г. быў заключаны Паўночны саюз у складзе Расіі, Даніі і Саксоніі.

Вайна пачалася ў 1700 годзе. Аднак першы яе этап прынёс саюзнікам поўныя няўдачы. У Нарвскай бітве шведы страцілі 3 тыс. чалавек, а рускія – 8 тыс. салдат, 1451 гармат і ўсе запасы харчавання. У выніку руская армія ў самым пачатку вайны засталася без артылерыі. Пётр I загадаў здымаць званы з цэркваў і пераплаўляць іх у гарматы. У народзе пра яго пачалі гаварыць «цар-Антыхрыст».

Аднак у 1702 г. рускія войскі штурмам авалодалі крэпасцю Нотэбург у вусце Нявы. З улікам ключавой ролі ў выхадзе на Балтыку Пётр пераназваў яе ў Шлісельбург (“горад-ключ”). Вясной 1703 г. на Няве быў закладзены Санкт-Пецярбург.

Кожная група абараняе сваё заданне.

 

А зараз я прапаную вам праглядзець уважліва відэафільм і дапоўніць свае адказы.

Прагляд відэафільма. https://youtu.be/rVxqllVumKQ

Дапаўненне вучнямі сваіх адказаў і абагульненне.

 

4 Санкт-Пецярбург

Санкт-Пецярбург – адзін з самых прыгожых гарадоў Расіі і свету. Вы ведаеце гісторыю гэтага горада? Калі не, то паслухайце свайго сябра.

Адзін вучань выступае з творчым папераджальным заданнем. Прэзентацыя “Санкт-Пецярбург”: https://docs.google.com/presentation/d/1MRbhMK3S73050HrwSDSNsz0XDZfuhkQc/edit?usp=sharing&ouid=107446889985856883945&rtpof=true&sd=true

– Што вы даведаліся новага з гісторыі горада?

У пачатку ўрока мы пазнаёміліся з ацэнкай дзейнасці Пятра Вялікага. А зараз я вам прапаную даць сваю ацэнку.

Устаньце тыя, хто лічаць, што рэформы былі неабходнымі.

Астатнія, я разумею, прытрымліваюцца іншага погляду.

 

Зараз мы дзелімся на дзве групы згодна сваіх поглядаў. Калі ласка, абмяркуйце ў групах і адкажыце, чаму вы так лічыце.

Адказы дзяцей

– У выніку абмеркавання ў каго-небудзь змяніўся погляд? Чаму?

Я думаю, што мы яшчэ звернемся да гэтага пытання на наступных уроках гісторыі.

Пра эпоху Пятра Вялікага можна расказваць шмат цікавага, але сёння мы паспрабуем скласці пасланне ў будучыню, дзе абазначым, што вы лічыце галоўным і што патрэбна каб ведалі іншыя. (Вучням 1–3 узроўняў прапаноўваю выказванні па тэме, якія яны могуць выкарыстоўваць, а вучні 4–5 узроўняў вызначаюць галоўнае самастойна. Можна працаваць індывідуальна, у парах, групах).

Адказы афармляюцца на дошцы:

ЭПОХА ПЯТРА ВЯЛІКАГА

1.
2. і г.д.

 Абагульненне вучнямі па тэме ўрока.

Вяртаемся да эпіграфа ўрока.

– Ці адпавядае эпіграф уроку?

– Чаму так лічыце?

Выкажыце сваю думку па ўроку:

+ Цікава
     

 

V Выстаўленне адзнак

VI Дамашняе заданне

§ 24, пытанні на ст.146.

Творчае заданне (на выбар):

1) скласці крыжаванку па тэме ці заданне для суседа па парце;
2) абгрунтаваць адказ на пытанне “Пётр I быў рэвалюцыянерам ці рэфарматарам на троне?”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий