Фальклорнае свята для выхаванцаў 5–6 год “Будзем саракі святкаваць ды вясну заклікаць”

- 12:22ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Фальклорнае свята праводзіцца на пляцоўцы дзіцячага сада.

Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

Праграмныя задачы: 

– фарміраваць уяўленні пра народнае свята;
– развіваць творчыя здольнасці, узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей;
– выхоўваць устойлівую цікавасць да беларускіх народных традыцый, да роднай мовы і абрадаў на аснове актыўнага ўдзелу ў святах і сумеснай дзейнасці з дарослымі.

Абсталяванне: птушачкі, вырабленыя з паперы, стужачкі для гульні, цацка божая кароўка, музычныя інструменты (званочкі); салодкія падарункі.

 

Ход свята

 

Вядучы.

Шуміць, гудзе – Вясна iдзе.
Шчасце i радасць людзям нясе!     
У небе песня зазвiнела,
Лясы, палi, абудзiла.

Добра свеціць сонейка, але слаба яшчэ грэе. Няма яшчэ сапраўднай вясны. У даўнія часы моладзь збiралася i iшла на cyxi пагорак вяснянкi спяваць, вясну-красну заклiкаць.

Дзяўчынка.

Ой, Вясна, ты, вёсенка,
Дзе падзелася?
Нам зiма халодная
Ужо прыелася.

Музычны кіраўнік. А Вясна прыслухоўвалася i прыходзiла ў наш край. Сёння, дзецi, мы з вамi сабралiся, каб таксама пагукаць Вясну i сустрэць яе. Станавіцеся ў карагод.

Карагод «Мы ідзём гукаць вясну» (сл. I. Цітаўца, муз. В.Сярых)

Вядучы.

Завея зранку вiравала,
Круцiла злосна мокры снег.  
Ды сонца весела зайграла     
Апоўднi на цымбалах стрэх.
А хутка з поля да ракiты
3iму пагоняць ручаi.
I у небе радасна-блакітным
Развеяць бомы жаўрукi.       

Дзiця.

Як вясна прыйшла ў гai,
Разбудзiла ручаi
I паклiкала iзнoў
Птушак з выраю дамоў
Хай ляцяць к нам жаўрукi,
I зязюлi, i шпакi!

Музычны кіраўнік. А мы ведаем песню пра жаваранкаў, давайце заспяваем яе.

Песня “Жавароначкі, прыляціце” (б.н.п.)

Музычны кіраўнік. Але ж мы ўсе жадаем сустрэцца з Вясной-красной. Толькi я яе тут не бачу. Можа надвор’е ёй перашкодзiла? Давайце запытаемся ў божай кароўкі, што заўтра будзе – дождж, цi пагода. Калi будзе добрае надвор’е, Вясна пачуе i прыйдзе да нас. У мяне ёсць чароўныя званочкi, яны нам таксама дапамогуць.

 

Гульня “Божая кароўка” (б.н.г.)

У пачатку гульнi выбiраецца вядучы, у яго ў руцэ – цацка, а ў дзяцей – званочкi. Дзецi кажуць заклiчку i прысядаюць:

Божая кароўка,
Што заўтра будзе?
Дождж цi пагода,
Пень цi калода?
Пагода – ляцi!
Дожджык – сядзi…

Вядучы гульнi. Пагода!

Пасля слоў вядучага дзецi бегаюць i звiняць званочкамi. Вядучы даганяе дзяцей i дакранаецца да iх. Да каго ён дакрануўся, той прысядае. Гульня заканчваецца, калi вядучы дакранецца да ўсiх дзяцей.

Вядучы.

Цi скора ж ты, жаданы час
Вясны-красны, прыйдзеш да нас?
Сагрэй ты нас, цяплом абвей.
Iдзi, Вясна, iдзi хутчэй!

Дзецi, мы з вамi тут гуляем, Вясну чакаем, а яна нiяк да нас не прыйдзе. Давайце яе iзноў паклiчам.

1-е дзiця. Прыйдзi, прыйдзi, Вясна!

2-е дзiця. Прыйдзi, прыйдзi, Красна!

3-е дзiця. Прыйдзi ў дзiцячы сад – кожны будзе рад!

Усе разам. Ау-ау, гукаем, Вясну заклiкаем!

Вядучы.

Вясна, iдзi да нас хутчэй!
Хай будзе ўciм нам весялей!

Музычны кіраўнік.

Шумiць, гудзе – Вясна ідзе!
Шчасце i радасць людзям нясе!

Усе дзецi бяруць музычныя інструменты i выконваюць разам з дарослымi Весялуху”.

Аркестр “Весялуха” (б.н.п.)

Па заканчэннi музыкі ўваходзiць Вясна.

Вясна. Добры дзень, дарагiя сябры! Прывiтанне ўсiм!

Музычны кіраўнік.

Маладая Вясна!
Залатая пара!           
Будзь красна i ясна,
Не шкадуй нам дабра!

Вядучы.

Вокам маткi зipнi,
Бледнасць з твару зганi!
Дай уздужаць малым
Пад паветрам тваiм.

Вясна.

Кожны з вас, што краска.
Красуйцеся, калi ласка!

Музычны кіраўнік. Мы цябе чакалі, рыхтаваліся. Вось паслухай вершы.

Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ўжо ляцяць.

I зіма, як дым, прапала!
Зелянее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла
Наша родная зямля.
                  (Якуб Колас)

Вясна. Якія прыгожыя вершы, за гэта я з вамі пагуляю ў цікавую гульню.

Гульня “Барада”

Дзеці рухаюцца па пляцоўцы. Да каго Вясна дакранулася, той прысядае і так да канца гульні пакуль да ўсіх не дакранецца.

Дзецi: Вясна-красна, што ж ты нам прынясла?

Вясна.

Я вам дам жменю ячменю,
Жыта карыта, мерку пшанiцы,      
Вады з крынiцы!
Птушкам – пачастунак!
Дачушкам – падарунак!
Сынкам – пацешку!

Дзеці. А нам?

Вясна.

А вам – усмешку!
Hяciце – хвалiцеся,
3 yciмi дзялiцеся!

Вясна дае салодкія пачастункі.

Вясна. Вось як добра мы з вамі павесяліліся. Але ж мне пара спяшацца, у мяне шмат працы: трэба абудзіць усё наваколле. Бывайце, дзеці! Спявайце, у розныя гульні гуляйце, пра мяне, Вясну, не забывайце, ды часцей мяне заклікайце!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий