Алімпіядны інтэнсіў для вучняў 6-га класа па беларускай мове і літаратуры  

- 14:23БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Аўтар прапануе матэрыял для арганізацыі якаснай падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з навучэнцамі 6-га класа. Заданні дапамогуць паўтарыць вялікі аб’ём матэрыялу перад самім спаборніцтвам, пашырыць веды па фанетыцы, арфаграфіі, лексікалогіі, марфалогіі, словаўтварэнні, а таксама па беларускай літаратуры.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

                                  

 

Мэты: актуалізаваць, сістэматызаваць і паглыбіць набытыя ў 5-6-м класах веды з розных раздзелаў беларускай мовы і літаратуры.

Задачы: пашыраць актыўны слоўнік, кругагляд, развіваць кемлівасць вучняў; выхоўваць паважлівыя адносіны да беларускай літаратурнай спадчыны, роднай мовы.

 

ЗАДАННІ

1. Выбраць з прапанаваных назваў тыя, якія ўяўляюць сабой словазлучэнне, назваць аўтара і жанр твора: “Прысяга сэрцам”, “Калі ласка”, “Жураўлі на Палессе ляцяць…”, “Разумная дачка”, “У старых дубах”, “Уцякала зіма ад вясны…”, “Конь і сабака”, “Зоры спяваюць”, “Малпін жарт”, “Дрымотна ціснуцца кусты”.

Твор Аўтар Жанр
     
     
     

 

2. Паставіць назвы літаратурных твораў у патрэбным склоне, вызначыць аўтара і жанр твора.

Твор Склон Аўтар Жанр
“Пестунь” Т. скл.    
“Лісце” Т. скл.    
“Крыніца” М. скл.    
“Дарэктар” М. скл.    
“Насцечка” М. скл.    
“Гарбуз” М. скл.    

 

3. Уставіць патрэбныя прыметнікі ў назвы твораў, вызначыць іх разрад, назваць аўтара і жанр.

Твор Прыметнік Разрад прыметніка Аўтар Жанр
“… вада”        
“…скіт”        
“…мудрасць”        
“… удзячнасць”        
“… яблыкі”        

 

4. Падлічыць колькасць неабходных гукаў у назвах твораў, назваць аўтара і жанр.

Твор Колькасць гукаў Аўтар Жанр
“Я – маленькая кропля з крыніцаў святых” Мяккіх –    
“Падслуханая казка” Глухіх –    
“Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…” Санорных –    
“На рэчцы” Шыпячых –    

 

5. Уставіць неабходнае слова ў назву твора, вызначыць, якім спосабам яно ўтварыліся, назваць аўтара і жанр.

Твор Неабходнае слова Спосаб утварэння Аўтар Жанр
“… кадзіла”        
“… Каляда на белым кані…”        
“Добры хлопец …”        
“Чужое …”        

 

6. Пра якога пісьменніка гэтыя факты? Суаднясіце факт з фотаздымкам пісьменніка і назавіце яго сапраўднае прозвішча.

Факт пра пісьменніка Фотаздымак Псеўданім і сапраўднае прозвішча
1. Нарадзіўся ў засценку Акінчыцы А. І. Янка Маўр
(Іван Фёдараў)
2. Узяў у якасці псеўданіма мянушку свайго дзеда Б. ІІ. Змітрок Бядуля
(Самуіл Плаўнік)
3. Першая кніга, якая пакінула незабыўнае ўражанне, была кніга М.Гогаля “Вечера на хуторе близ Диканьки” В. ІІІ. Канстанцін Міцкевіч
(Якуб Колас)
4. Паводле прызнання гэтага пісьменніка, дзве сутнасці жывуць у яго грудзях. Гэта кроў яўрэйскага Усходу… У другой жа валасы –ільняныя. Яна трымае ў руках гуслі і спявае песні беларускай зямлі Г. ІV. Максім Танк
(Яўген Скурко)
5. Заснавальнік прыгодніцкага і фантастычнага жанраў у беларускай літаратуры Д. V. Кузьма Чорны
(Мікалай Раманоўскі)

 

7. Хто з герояў твора гаварыў гэтыя словы? Назавіце аўтара, устаўце неабходныя літары, знакі прыпынку, раскрыйце дужкі.

Урывак твора Герой і твор Аўтар
Др..жба в..лікая спр..ва. Б..з др..жб.. ч..л..веку ця..ка ж..ць чу..це дзя..чаткі? Др..жба р..біць в..лікі.. спр..вы.      
Што было тое (быллё) п..р..сло. Усё пра..шло і н..ма чаго п..раг..в..рваць… Прахо..ь бр..т бліж..й да Л..ні ды ра..ка..вай.    
Усё і самае лё..кае тр..ба в..в..чыць зр..з..мець вел..мі ясна. В..в..чыш зр..з..мееш – н..вучы..ся д..м..ць р..зв..жаць усё будз..ш сх..пл..ваць на хаду. Мо..г свой трэба тр..н..раваць зм..лку.    
Кол..кі п..еў я гэтага с..ла а т..кога як еў у с..р..к тр..цім не д..в..дз..лася.    

 

8. Растлумачыць значэнне слоў: смуга, волат, лагчына, дыямент, запісаць іх у патрэбнай форме ў творы, вызначыць поўную назву твора і аўтара, сінтаксічную ролю выдзеленых займеннікаў.

Твор Слова і яго лексічнае значэнне Поўная назва твора Аўтар Сінтаксічная роля займенніка

Падаюць сняжынкі –
…-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном…

       
Ёсць дрэвы-… і карлікі, засохлыя і крывыя, кучаравыя і абкарнаныя. Гэтак жа і ў лесе чалавечым… А я веру: у кожнага чалавека сваё Я. Непаўторнае!        
Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было цяпер такое яркае,
як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, … .
       
У балотнай …, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры.
З аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі.
       

 

9. Перакласці на беларускую мову словы, утварыць ад беларускіх адпаведнікаў лексемы з памяншальна-ласкальным значэннем і ўставіць іх у народную песню: тулуп, кнут, телега, лошадь, дружка:

Прыехала Каляда на белым кані,
Яе … – ясен месячык,
Яе … – ясна зорачка,
Яе … – ясна звёздачка,
Яе … – з тоўстага лядку,
Яе … – з белага сняжку.

Як называецца мастацкі сродак у выдзеленых словазлучэннях?

 

10. Суаднесці твор з аўтарам і зборнікам, у якім ён быў надрукаваны.

Твор Зборнік Аўтар
1. “Продкі” А. “Шляхціц Завальня” І. Янка Брыль
2. “Купальскія светлякі” Б. “Вянок” ІІ. Алесь Пісьмянкоў
3. “Вадзянік” В. “Планіда” ІІІ. Ян Баршчэўскі
4. “Вужыная карона” Г. “Казкі жыцця” ІV. Максім Багдановіч
5. “Над зямлёй – красавіцкае неба” Д. “Жменя сонечных промняў” V. Якуб Колас

 

11. Разгадаць крыжаванку “Літаратурныя тэрміны”.

 

1. Частка вершаванага тэксту, якая змястоўна аб’ядноўвае некалькі радкоў.
2. Сугучнасць канчаткаў радкоў у вершаваным творы.
3. Літаратурныя творы, у якіх адбываюцца падзеі, немагчымыя ў рэальным жыцці.
4. Рыса, выразная падрабязнасць у паказе паводзін, учынкаў, перажыванняў, апісанні знешнасці героя, яго адзення, абстаноўкі.
5.Мастацкі прыём, калі нежывым, неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот.
6. Апісанне знешняга выгляду героя, якое дае ўяўленне пра гэтага чалавека, а таксама перадае адносіны да яго аўтара ці апавядальніка.

 

12. Адзначыць правільныя сцвярджэнні знакам “+”.

Факт +/– Факт +/–
Раней даследчыкі і паэты называлі Скарыну Георгій   Пісьменнікі Алена Масла, Генрых Далідовіч, Андрэй Федарэнка, Раіса Баравівова – гэта нашы сучаснікі  
У творы Уладзіміра Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” расказваецца пра Ефрасінню Полацкую   Сінонімам да выдзеленага слова з’яўляецца лексема чыгунок:
“Не паспелі сесці пры сустрэчы,
Як патэльня засквірчэла ў печы” (Пятрусь Броўка)
 
Творы Анатоля Вярцінскага “Два полі” і Васіля Зуёнка прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны   У загадцы “Крылаў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш” гаворыцца пра кнігу  
Апавяданне “Вужыная карона” спачатку было напісана на польскай мове   Народная песня “А на Купалу Рана сонца іграла…” прысвечана беларускаму пісьменніку Янку Купале  

 

Адказы

1.

Твор Аўтар Жанр
“Прысяга сэрцам” Пятрусь Броўка Верш
“Разумная дачка” Беларуская народная казка
“У старых дубах” Якуб Колас Апавяданне
“Малпін жарт” Уладзімір Корбан Байка

 

2.

Твор Склон Аўтар Жанр
“Пестунь” Т. скл. “Пестунню” Легенда
“Лісце” Т. скл. “Лісцем” Уладзімір Караткевіч Верш
“Крыніца” М. скл. “Крыніцы” Якуб Колас Літаратурная казка
“Дарэктар” М. скл. “Дарэктару” Якуб Колас Урывак з паэмы “Новая зямля”
“Насцечка” М. скл. “Насцечцы” Кузьма Чорны Аповесць
“Гарбуз” М. скл. “Гарбузе” Алесь Звонак Байка

 

3.

Твор Прыметнік Разрад прыметніка Аўтар Жанр
“… вада” Жывая Якасны Якуб Колас Літаратурная казка
“…скіт” Лебядзіны Адносны Уладзімір Караткевіч Літаратурная казка
“…мудрасць” Векавая Адносны Іван Саверчанка Урывак з легенды “Скарб крывічоў”
“… удзячнасць” Дамавікова Адносны Легенда
“… яблыкі” Салодкія Якасны Вячаслаў Адамчык Апавяданне

 

4.

Твор Колькасць гукаў Аўтар Жанр
“Я – маленькая кропля з крыніцаў святых” Мяккіх – 8 Алесь Казека Верш
“Падслуханая казка” Глухіх – 7 Андрэй Федарэнка Літаратурная казка
“Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…” Санорных – 9 Пятрусь Броўка Верш
“На рэчцы” Шыпячых – 0 Якуб Колас Урывак з паэмы

 

5.

Твор Неабходнае слова Спосаб утварэння Аўтар Жанр
“Сармацкае кадзіла” Сармацкае Суфіксальны Пімен Панчанка Верш
“Прыехала Каляда на белым кані…” Прыехала Прыставачны Беларуская народная песня
“Добры хлопец Дзік” Дзік Бяссуфіксны Максім Лужанін Аповесць
“Чужое багацце” Багацце Бяссуфіксны Георгій Марчук Літаратурная казка

 

6. 1 – Б – ІІІ; 2 – Г – V; 3 – В – ІV; 4 – А – ІІ; 5 – Д – І.

 

7.

Урывак твора Герой і твор Аўтар
Дружба вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць, чуеце, дзяўчаткі? Дружба робіць вялікія справы.   Маці Насцечкі, аповесць “Насцечка” Кузьма Чорны
Што было, тое быллём парасло. Усё прайшло, і няма чаго перагаворваць… Праходзь, брат, бліжэй да Лёні ды расказвай. Бацька Лёні,
Апавяданне “Сябры”
Алена Васілевіч
Усё, і самае лёгкае, трэба вывучыць, зразумець вельмі ясна. Вывучыш, зразумееш –навучышся думаць, разважаць, усё будзеш схопліваць на хаду. Мозг свой трэб трэніраваць змалку. Хлопчык Міця, апавяданне “Страта” Генрых Далідовіч
Колькі паеў я гэтага сала, а такога, як еў у сорак трэцім, не даводзілася. Дзед Агей, апавяданне “Цітаўкі” Анатоль Кудравец

 

8.

Твор Слова і яго лексічнае значэнне Поўная назва твора Аўтар Сінтаксічная роля займенніка
Падаюць сняжынкі – …-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном…
Дыяменты – алмазы Паэма “Дзясяты падмурак” Паўлюк Трус Азначэнне
Ёсць дрэвы-… і карлікі, засохлыя і крывыя, кучаравыя і абкарнаныя. Гэтак жа і ў лесе чалавечым… А я веру: у кожнага чалавека сваё Я. Волаты – асілкі Кніга
“Я: праўдзівы аповед пра твой і мой радавод”
Уладзімір Ліпскі Азначэнне
Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было цяпер такое яркае, як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, … . Смуга – туман Раман “Подых навальніцы” Іван Мележ Дзейнік
Дапаўненне
У балотнай лагчыне, парослай алешнікам, яшчэ адну плаціну даўным-даўно паставілі бабры. З аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі.   Аповесць “Паляванне на Апошняга Жураўля” Алесь Жук Акалічнасць

 

9.

Прыехала Каляда на белым кані,
Яе конічак – ясен месячык,
Яе дружачка – ясна зорачка,
Яе пужачка – ясна звёздачка,
Яе вазочак – з тоўстага лядку,
Яе кажушок – з белага сняжку.

Ясен месячык, ясна зорачка, ясна звёздачка – сталыя эпітэты.

 

10. 1 – В – ІІ; 2 – Г – V; 3 – Б – ІV; 4 – А – ІІІ; 5 – Д – І.

 

11. 1 – страфа; 2 – рыфма; 3 – фантастыка; 4 – дэталь; 5 – увасабленне; 6 – партрэт.

 

12.

Факт +/– Факт +/–
Раней даследчыкі і паэты называлі Скарыну Георгій + Пісьменнікі Алена Масла, Генрых Далідовіч, Андрэй Федарэнка, Раіса Баравівова – нашы сучаснікі +
У творы Уладзіміра Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі” расказваецца пра Ефрасінню Полацкую Сінонімам да выдзеленага слова з’яўляецца лексема чыгунок:
“Не паспелі сесці пры сустрэчы,
Як патэльня засквірчэла ў печы” (Пятрусь Броўка)
Творы Анатоля Вярцінскага “Два полі” і Васіля Зуёнка прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны + У загадцы “Крылаў не маю, а хутка лятаю, сам мяне выпусціш, ды потым не зловіш” гаворыцца пра кнігу
Апавяданне “Вужыная карона” спачатку было напісана на польскай мове + Народная песня “А на Купалу Рана сонца іграла…” прысвечана беларускаму пісьменніку Янку Купале

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий