Медыяазбука як спосаб паўтарэння асноўных тэрмінаў і паняццяў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену па біялогіі

- 11:32Подготовка к ЦЭ/ЦТ

У 11-м класе найлепшым спосабам сістэматызаваць веды вучняў за курс біялогіі з’яўляецца выкарыстанне на ўроках медыяазбукі, якая дазваляе на кожным уроку за кароткі час паўтарыць каля 30 тэрмінаў і паняццяў. Прапанаваны матэрыял можа быць выкарыстаны настаўнікамі біялогіі, якія ажыццяўляюць выкладанне прадмета ў 11-м класе ў чацвёртай чвэрці, калі вядзецца інтэнсіўная падрыхтоўка да здачы цэнтралізаванага экзамену, а таксама абагульненне і сістэматызацыя ведаў навучэнцаў.

Наталля ЖУКОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа”
Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

У бягучым навучальным годзе ўпершыню старшакласнікі будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць у распрацоўцы матэрыялаў, якія будуць выкарыстоўвацца настаўнікамі-прадметнікамі на кожным уроку з мэтай якаснай падрыхтоўкі навучэнцаў да здачы цэнтралізаванага экзамену.

У адпаведнасці з пунктам 10 спецыфікацыі экзаменацыйнай (тэставай) работы па вучэбным прадмеце “Біялогія” для правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2023 годзе, зацверджанай 18.01.2023 г., аб’ектам кантролю для экзаменуемых навучэнцаў з’яўляецца веданне і разуменне асноўных біялагічных тэрмінаў і паняццяў, біялагічных законаў і тэорый. Навучэнцы абавязкова павінны ўмець прымяняць атрыманыя веды на практыцы і рашаць біялагічныя задачы.

На мой погляд, у 11-м класе найлепшым спосабам  сістэматызаваць веды вучняў за курс біялогіі з’яўляецца выкарыстанне на ўроках медыяазбукі, якая дазваляе на кожным уроку за кароткі час паўтарыць каля 30 тэрмінаў і паняццяў.

Медыяазбука

Прапанаваны матэрыял можа быць выкарыстаны настаўнікамі біялогіі, якія ажыццяўляюць выкладанне прадмета ў 11-м класе, у чацвёртай чвэрці, калі вядзецца інтэнсіўная падрыхтоўка да здачы цэнтралізаванага экзамену, а таксама абагульненне і сістэматызацыя ведаў навучэнцаў.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий