Віртуалізацыя музейнай прасторы сельскай школы

- 12:09Наш музей

Сучасная рэчаіснасць вылучае перад музеямі патрабаванне фарміравання ўласных інфармацыйных рэсурсаў, а значыць і ўкараненне ў сваю дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Членамі школьнага савета музея Ручніка Корнадзьскай базавай школы створаны электронны рэсурс “Віртуальны музей Ручніка”.

 

Вольга ЛЫСЕВІЧ,
дырэктар
ДУА “Корнадзьская базавая школа” Свіслацкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

У Корнадзьскай базавай школе створаны ўнікальны музей Ручніка. Музей размешчаны ў трох памяшканнях плошчай 103 кв. м. Яго фонды налічваюць 693 экспанаты, што адлюстроўваюць розныя бакі жыцця народа пачатку ХХ стагоддзя. У выніку стараннай працы настаўнікаў і вучняў школы музей атрымаў цікавую і змястоўную экспазіцыю.

Экспазіцыя музея пабудавана па тэматычным прынцыпе, ярка выдзелены тэмы: “Ручнік – дарога чысціні”, “Вышыўка і ткацтва”, “Беларуская хатка”, “Народны побыт”, “Народны касцюм Свіслаччыны”, “Сучасны ручнік”, “Тканыя паясы”, “Народная лялька”, “Саламяныя павукі” і “Беларуская батлейка”.

 

Сучасная рэчаіснасць вылучае перад музеямі патрабаванне фарміравання ўласных інфармацыйных рэсурсаў, а значыць і ўкараненне ў сваю дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Членамі школьнага Савета музея Ручніка створаны электронны рэсурс “Віртуальны музей Ручніка” (https://kornadmuzey.site123.me/).

Віртуалізацыя музейнай прасторы сельскай школы спрыяе пераадоленню традыцыйных складанасцей, такіх як абмежаваная колькасць наведвальнікаў, партнёраў і спажыўцоў, і пашырае магчымасці стварэння камунікатыўнага асяроддзя і пазітыўнага іміджу музея.

Віртуальны музей – гэта спецыялізаваны сайт, які прадстаўляе сабой сістэму вэб-старонак, звязаных паміж сабой гіпертэкставымі ссылкамі. У любы час можна зайсці на яго старонкі, паглядзець экспазіцыі музея, прагартаць электронны фотаальбом, пазнаёміцца з новай інфармацыяй, наведаць віртуальную выставу творчых работ, задаць пытанні, пакінуць свае пажаданні і водгукі.

Галоўная старонка прадстаўляе ўвазе наведвальнікаў прэзентацыю школьнага музея, змяшчае эмблему і інфармацыю пра кіраўнікоў музея.

Закладка “Музейныя скарбы” знаёміць з цікавай і змястоўнай экспазіцыяй. Мы лічым, што наведвальнік віртуальнага музея павінен мець магчымасць зірнуць на экспазіцыі на свае вочы, скласці цэласнае ўяўленне пра музейную прастору, таму віртуальную прэзентацыю экспанатаў школьнага музея ажыццяўляем, здымаючы кароткія (1–3 мін.) відэаролікі, якія змяшчаюцца ў закладку “Экспанат тыдня”. Гэты фармат прэзентацыі абраны для таго, каб ролік не здаўся доўгім або сумным. Напрыклад, такі экспанат музея, як ручнік-выціральнік прадстаўлены відэасюжэтам, у якім дарослы чалавек паказвае і расказвае, як выглядаў ручнік і дзе прымяняўся. Тканы пояс прадстаўлены сюжэтам, у якім сучасны вучань спрабуе выткаць яго з дапамогай дошчачак.

Закладка “Праекты” дапаможа не толькі акунуцца з галавой у праектную дзейнасць установы, але і стаць актыўным удзельнікам у яе рэалізацыі.

Старонка “Экскурсіі і паходы” змяшчае ў сабе віртуальныя тэматычныя экскурсіі і паходы па родным краі, заснаваныя на аўтарскіх тэкстах. Асноўная мэта відэаэкскурсій не проста прад’явіць наведвальніку музея прадметны свет мінулага, але паказаць узаемадзеянне чалавека з гэтым светам, уцягнуць яго ў дзеянне.

Старонка “Вывучаем гуляючы” ўяўляе сабой займальны калейдаскоп, дзе вы трапляеце на “залатыя горы”, дзе перад вамі россып інтэрактыўных гульняў у выглядзе віктарын, рэбусаў, пазлаў. Ёсць магчымасць дасканала пазнаёміцца з культурай Свіслацкага раёна, выканаўшы ўсе прапанаваныя заданні.

Закладка “Жывыя ўрокі” прапануе здзейсніць падарожжы ў этнаграфічнае мінулае, перанесціся, прыкладна, у XIX стагоддзе, пазнаёміцца з тым, як жылі і працавалі нашы продкі, як вялі гаспадарку, бавілі час, у што апраналіся, чым харчаваліся, як выхоўвалі дзяцей, якія сямейныя традыцыі захаваліся да нашага часу.

Старонка “Даследчая дзейнасць” дапаможа акунуцца ў даследчую дзейнасць навучэнцаў (у тым ліку пазнаёміцца з тэзісамі работ пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў, канферэнцый даследчага характару вучняў па вучэбных прадметах) і знаёміць з духоўнай спадчынай Свіслаччыны. Ёсць магчымасць даведацца не толькі пра асаблівасцямі ручнікоў Панямоння, але і найбольш папулярныя рамёствы Свіслаччыны.

З фотаматэрыялам знаёміць закладка “Галерэя”.

Старонка “Наша творчасць” адкрывае перад наведвальнікамі багатую творчую скарбонку, створаную навучэнцамі ўстановы. Можна прыняць пад увагу матэрыялы прэзентацый, відэаролікаў.

Віртуальны музей – гэта інавацыйны прадукт, над удасканаленнем якога працуюць педагогі і навучэнцы школы.

Матэрыялы віртуальнага музея дазваляюць супаставіць жыццёвы вопыт навучэнцаў з новымі ведамі, выпрацаваць актыўную жыццёвую пазіцыю, максімальна рэалізаваць творчыя магчымасці і практычна прымяніць атрыманыя веды і вопыт, прыцягнуць бацькоў да сумеснай дзейнасці ў вывучэнні народных рамёстваў.

Сайт адрасаваны навучэнцам і іх бацькам, настаўнікам, усім тым, хто неабыякавы да народных рамёстваў і таго куточка, дзе нарадзіліся.

У выніку, выкарыстоўваючы віртуальную прастору, мы сталі бліжэй да сваіх наведвальнікаў.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий