Прапанаваныя заданні прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў рашэння задач па тэмах “Экалагічныя піраміды, правіла 10 %”, “Прадукцыйнасць экасістэм”, якія прапаноўваліся абітурыентам для выканання ў заданнях цэнтралізаванага тэсціравання розных гадоў. Могуць выкарыстоўвацца на ўроках біялогіі ў профільных 10-х і 11-х класах, а таксама пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).
Наталля ЖУКОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа”
Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць
Прапанаваныя заданні прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў рашэння задач па тэмах “Экалагічныя піраміды, правіла 10 %”, “Прадукцыйнасць экасістэм”, якія прапаноўваліся абітурыентам для выканання ў заданнях цэнтралізаванага тэсціравання розных гадоў. Могуць выкарыстоўвацца на ўроках біялогіі ў профільных 10-х і 11-х класах, а таксама пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).
Методыка рашэння базавых задач па абазначаных тэмах прыводзіцца ў вучэбным дапаможніку па біялогіі для 10-га класа (С.С.Маглыш, В.А.Краўчанка, Т.Я.Даўгун). Нягледзячы на прыведзеныя ў дапаможніку падрабязныя спосабы рашэння заданняў пяці ўзроўняў складанасці, у старшакласнікаў вельмі часта ўзнікаюць цяжкасці пры рашэнні экалагічных задач. Задачы такога тыпу сустракаюцца ў цэнтралізаваным тэсціраванні не кожны год, аднак у новым прад’яўленні выклікаюць у будучых абітурыентаў цяжкасці. Часткова гэта звязана з неабходнасцю праводзіць матэматычныя разлікі пры рашэнні задач такога тыпу (паколькі калькулятар на цэнтралізаваным тэсціраванні па біялогіі выкарыстоўваць нельга, то вельмі часта памылкі дапускаюцца менавіта ў разліковым плане). Аднак патрэбна адзначыць, што ва ўсіх задачах па экалогіі разлікі праводзяцца вельмі лёгка, таму што лічбавыя даныя ў задачах дастаткова простыя.
Распрацаваны набор задач уключае дзве часткі.
Частка першая разлічана на падрыхтоўку старшакласнікаў да рашэння задач па тэмах “Экалагічныя піраміды, правіла 10 %”, “Прадукцыйнасць экасістэм” і ўключае асноўныя тыпы задач па вызначаных тэмах, якія сустракаліся ў заданнях цэнтралізаванага тэсціравання на працягу апошніх васьмі гадоў. Выкарыстоўваючы гэтыя заданні, настаўнік-прадметнік зможа за адзін занятак паказаць навучэнцам асноўныя варыянты прад’яўлення экалагічных задач і адпрацаваць з імі максімальна хуткія спосабы іх рашэння.
Частка другая (будзе размешчана пазней) змяшчае заданні для самастойнай адпрацоўкі рашэння задач і можа выкарыстоўвацца ў якасці дамашняга задання ў межах падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання), а таксама як дадатковыя заданні для работы ў профільным 10-м класе з мэтай удасканалення атрыманых на ўроках ведаў і практычных навыкаў рашэння задач.
Заданні для адпрацоўкі навыкаў рашэння задач. Частка 1