Серыя гульняў “Свая гульня” (на беларускай і рускай мовах) накіравана на падрыхтоўку навучэнцаў да выпускнога экзамену па гісторыі Беларусі ў 9-м класе. Уключае пытанні білетаў (1–25). У дапаўненне даюцца кароткія адказы на пытанні білетаў.
Сяргей СТРАЛЬЧУК, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
ДУА “Вярбовіцкая базавая школа”
Нараўлянскага раёна,
Гомельская вобласць.
Раман ЖЫГАЛАЎ, настаўнік гісторыі
ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Гомеля”
Мэты і задачы гульні:
– выяўленне і падтрымка інтэлектуальна адораных навучэнцаў;
– развіццё пазнавальных інтарэсаў школьнікаў да паглыбленага вывучэння гісторыі Беларусі;
– стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей вучняў;
– фарміраванне ўмення навучэнцаў працаваць у камандзе.
Удзельнікі гульні: удзельнікамі інтэлектуальнай гульні з’яўляюцца навучэнцы 5–9-х класаў, падзеленыя на 2–3 каманды.
Парадак арганізацыі і правядзенні гульні
Гульня праводзіцца ў некалькі тураў, кожны з якіх прадугледжвае веды аб гісторыі Беларусі са старажытнасці да XV ст. і ўменне выкарыстоўваць гэтыя веды ў нестандартнай сітуацыі.
Камандная гульня прадугледжвае выкананне заданняў у абмежаваны прамежак часу. Кожная каманда пры выкананні заданняў пэўнага тура атрымлівае балы ад 10 да 80. Складанасць пытання залежыць ад намінацыі і колькасці балаў.
Кіраўніцтва гульнёй ажыццяўляюць вядучы і журы.
Падвядзенне вынікаў
Падвядзенне вынікаў і выяўленне пераможцаў праводзіцца па колькасці набраных камандамі балаў. Атрыманыя вынікі сумуюцца. Каманды-пераможцы і прызёры інтэлектуальнай гульні ўзнагароджваюцца граматамі. Усім удзельнікам гульні выдаюцца сертыфікаты.
1. Старажытныя людзі |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
60 |
70 |
80 |
2. Полацкае і Тураўскае княствы |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
60 |
70 |
80 |
3. Хрысціянізацыя беларускіх земляў |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
60 |
70 |
80 |
4. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
60 |
70 |
80 |
5. Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII–XV стст. |
10 |
20 |
30 |
40 |
50 |
60 |
70 |
80 |
Інтэрактыўная гульня:
https://drive.google.com/drive/folders/1kqoeofBPoYVmyU3PJUxiuqd5zkpSqMwK?usp=sharing
1. Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі
10 балаў. Якую першую жывёлу прыручыў першабытны чалавек? Адказ: сабака.
20 балаў. Назавіце першыя стаянкі краманьёнцаў на тэрыторыі Беларусі, іх даціроўку. Адказ: Юравічы (24 тыс. гадоў таму) і Бердыж (21 тыс. гадоў таму).
30 балаў. Пералічыце асноўныя заняткі краманьёнцаў на тэрыторыі Беларускіх земляў. Апішыце, што менавіта дзякуючы гэтым заняткам людзі здабывалі. Адказ: паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства, бортніцтва; палявалі на мамантаў, мядзведзяў і аленяў; збіралі грыбы, ягады, клубні і карані; прылады выраблялі з крэмнію, самымі распаўсюджанымі прыладамі былі востраканечнікі і скрабкі, карысталіся таксама прыладамі працы з дрэва і косткі.
40 балаў. Вызначыце від гаспадаркі пры якім людзі атрымлівалі ўсё неабходнае ад прыроды. Адказ: прысвойваючая.
50 балаў. Пералічыце і апішыце асноўныя віды земляробства ў бронзавым веку. Адказ: матычнае (зямля апрацоўвалася пры дапамозе матыкі); падсечна-агнявое, або ляднае (дрэвы высякаліся і спальваліся, у зямлю, угноеную попелам, сеялі насенне і скародзілі бараной-сукаваткай); ворыўнае (зямлю аралі драўляным ралам).
60 балаў. У VII ст. да н. э. быў адкрыты спосаб выплаўлення жалеза з балотнай руды. Апішыце гэты працэс. Адказ: балотную руду змяшчалі ў спецыяльную печ-домніцу, у якой яе выплаўлялі і атрымлівалі порыстую масу жалеза – крыцу. Затым ударамі молата чысцілі ад прымешак і атрымлівалі чыстае жалеза.
70 балаў. Што такое неалітычная рэвалюцыя? Калі яна праходзіла? Адказ: пераход чалавецтва ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай; канец каменнага веку.
80 балаў. На якія стагоддзі прынята дзяліць першабытнае грамадства ў адпаведнасці з перыядызацыяй? Вызначыце храналагічныя рамкі кожнага стагоддзя. Адказ: каменны век (2,5 млн гадоў таму назад – канец 3-га тысячагоддзя да н. э.); бронзавы век (пачатак 2-га тысячагоддзя да н. э. – канец VIII да н. э.); жалезны век (VII ст. да н. э. – канец V ст. н. э.).
2. Полацкае і Тураўскае княствы ў X–XII стст.
10 балаў. Хто стаў першым князем Кіеўскага княства? Калі паводле летапісу ён пачаў кіраваць? Адказ: Рурык, 862 г.
20 балаў. Даведайцеся асобу: «Прыёмнік і паплечнік Рурыка. Здзейсніў паход на Кіеў. Заснаваў Старажытнарускую дзяржаву (Кіеўскую Русь)». Адказ: князь Алег.
30 балаў. Калі ўпершыню Полацак згадваецца ў летапісе “Аповесць Часовых гадоў”? Адказ: у 862 г.
40 балаў. Першы дакладна вядомы князь Полацка, як мяркуецца, варажскага паходжання гэта…? Адказ: Рагвалод.
50 балаў. Даведайцеся асобу: «Полацкі князь які кіраваў у 1003–1044 гг. Пашырыў тэрыторыю Полацкага княства, узмацніў кантроль за гандлёвым шляхам «З варагаў у грэкі»? Адказ: Брачыслаў.
60 балаў. Даведайцеся асобу: «Полацкі князь з 1044 да 1101 гг. Пашырыў тэрыторыю Полацкага княства, а таксама захапіў і спаліў Ноўгарад. Падчас яго кіравання княства дасягне максімальнай магутнасці». Адказ: Усяслаў Чарадзей.
70 балаў. Растлумачце, чаму гандлёвы шлях «з вараг у грэкі», які праходзіў па тэрыторыі Беларусі, у т. л. праз полацкія землі, атрымаў такую назву? Адказ: злучыў скандынаўскія дзяржавы з Візантыяй.
80 балаў. Апішыце падрабязна гісторыю адносін паміж дачкой Рагвалода Рагнедай і наўгародскім князем Уладзімірам. Адказ: Адмовілася выйсці замуж за Уладзіміра, той забіў яе бацьку і братоў, затым сілком узяў яе ў жонкі. Стаў князем кіеўскім. Рагнеда нарадзіла яму сына – Ізяслава. У адну ноч Рагнеда паспрабавала забіць Уладзіміра, але той прачнуўся і вырашыў пакараць жонку. За маці заступіўся Ізяслаў. Пасля Ізяслаў разам з маці быў сасланы ў родныя краі, дзе ў яго гонар пабудавалі новы горад.
3. Хрысціянізацыя беларускіх зямель у X–XIII стст.
10 балаў. Як называецца вера ў мноства багоў, распаўсюджаная на Русі ў дахрысціянскую эпоху? Адказ: паганства.
20 балаў. У якім годзе Уладзімір Чырвонае Сонейка хрысціць Кіеўскую Русь? Адказ: 988 год.
30 балаў. Назавіце майстра-ювеліра, які стварыў крыж Е.Полацкай? Адказ: Лазар Богша.
40 балаў. Даведайцеся архітэктурную пабудову, узведзеную ў XII стагоддзі на тэрыторыі сучаснага горада Гродна. У сцены гэтага збудавання былі ўмураваны жбаны-галаснікі. Адказ: Каложская (Барыса-Глебская) царква.
50 балаў. Даведайцеся асобу: «Манах, які замураваў сябе ў вежы, аўтар малітваў-споведзяў, прытч. Атрымаў мянушку Залатавуст». Адказ: Кірыла Тураўскі.
60 балаў. Што агульнае ў ілюстрацый? Адказ: «Барысавы камяні», «Рагвалодавыя камяні», «Берасцяныя граматы» – першыя сведчанні пісьменства на тэрыторыі Беларусі.
70 балаў. Даведайцеся асобу: «Дачка полацкага князя, якая адмовілася выйсці замуж за нялюбага і пайшла ў манашкі. Заснавала мужчынскі і жаночы манастыр, адкрыла ў кляштары школу для жанчын, арганізавала перапісванне царкоўных кніг. Па яе замове з кіпарысавага дрэва быў зроблены крыж». Адказ: Еўфрасіння Полацкая.
80 балаў. Вядома, што на тэрыторыі беларускіх земляў у X – пачатку XI стст. былі створаны дзве епархіі. Назавіце гэтыя епархіі, хто іх узначальваў і калі яны былі створаны? Адказ: 992 – Полацкая – біскуп Міна; 1005 – Тураўская – біскуп Фама.
4. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
10 балаў. Першая сталіца ВКЛ. Адказ: Навагрудак.
20 балаў. Першы князь ВКЛ. Адказ: Міндоўг.
30 балаў. Якая асноўная прычына ўзнікнення ВКЛ? Адказ: Знешняя пагроза з боку крыжакоў і татара-манголаў.
40 балаў. У якім годзе каранаваўся вялікі князь літоўскі Міндоўг? Калі яго забілі? Адказ: у 1253 годзе каранаваўся; у 1263 годзе забілі.
50 балаў. Вызначыце асноўныя тры шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ. Адказ: шлюб, саюз, ваенны (сілай).
60 балаў. Якое княства ўвайшло ў склад ВКЛ у выніку заключэння спецыяльнай дамовы? Адказ: Полацкае.
70 балаў. Якое княства ўвайшло ў склад ВКЛ у выніку дынастычнага шлюбу? Адказ: Віцебскае.
80 балаў. У сучаснай гістарыяграфіі існуе тры канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. Пералічыце і апішыце іх. Адказ: 1) Канцэпцыя «Літоўскай заваёвы»: літоўскія князі захапілі беларускія землі, а ўтварэнне ВКЛ звязана выключна з балцкімі плямёнамі, пры гэтым беларускім землям адводзіцца нязначная роля 2) Канцэпцыя «Беларускай дзяржавы»: беларускія землі сталі цэнтрам новай дзяржавы, і ВКЛ павінна лічыцца па характары беларускай дзяржавай 3) Канцэпцыя «поліэтнічнай дзяржавы: ВКЛ з’яўляецца беларуска-літоўскай дзяржавай з цэнтрам у Навагрудку. Славяне і балты ўнеслі агульны ўклад у стварэнне новай дзяржавы.
5. Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII–XV стст.
10 балаў. Дата заснавання крэпасці Рыга ў вусці Заходняй Дзвіны. Адказ: 1201 год.
20 балаў. Вызначыце асноўныя прычыны з’яўлення крыжакоў у Прыбалтыцы? Адказ: 1) Распаўсюджванне хрысціянства; 2) Умацаванне ўплыву каталіцкай царквы; 3) Узбагачэнне саміх крыжакоў.
30 балаў. Калі была заключана Крэўская унія? Апішыце яе асноўныя вынікі. Адказ: у 1385 годзе. Вялікі князь літоўскі Ягайла стаў каралём Польшчы.
40 балаў. Калі было заключана Востраўскае пагадненне? Апішыце яго асноўныя вынікі. Адказ: у 1392 годзе; Вітаўт – намеснік Ягайлы ў ВКЛ (фактычна кіраўнік ВКЛ).
50 балаў. Як звалі вялікага князя літоўскага, пры якім становішча ВКЛ заставалася цяжкім, даводзілася вытрымліваць удар за ўдарам з боку крыжакоў (гэты князь перанёс сталіцу з Наваградка ў Вільню)? Адказ: Гедымін.
60 балаў. Назавіце гады Вялікай вайны. Хто ўзначальваў абарону Мальброка – сталіцы Тэўтонскага ордэна? Адказ: 1409–1411 гг., Ота фон Юнгінген.
70 балаў. Калі праходзіла Грунвальдская бітва? Хто па выніку бітвы перамог? Адказ: 15 ліпеня 1410 г.; Польска-літоўскія войскі нанеслі паражэнне войскам крыжакоў.
80 балаў. Як называецца тэрыторыя ВКЛ, якую на пачатку XV ст. крыжакі здолеюць падпарадкаваць з-за сваёй ваеннай актыўнасці? Вызваленне гэтай тэрыторый стане асноўнай мэтай па выніках сакрэтнай нарады Вітаўта і Ягайлы ў 1408 г. Адказ: Жамойць.