Частка першая была размешчана раней. Частка другая змяшчае заданні для самастойнай адпрацоўкі рашэння задач і можа выкарыстоўвацца ў якасці дамашняга задання ў межах падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання), а таксама як дадатковыя заданні для работы ў профільным 10-м класе з мэтай удасканалення атрыманых на ўроках ведаў і практычных навыкаў рашэння задач.
Наталля ЖУКОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа”
Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць
Заданні прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў рашэння задач па тэмах “Экалагічныя піраміды, правіла 10 %”, “Прадукцыйнасць экасістэм”, якія прапаноўваліся абітурыентам для выканання ў заданнях цэнтралізаванага тэсціравання розных гадоў. Могуць выкарыстоўвацца на ўроках біялогіі ў профільных 10-х і 11-х класах, а таксама пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).
Распрацаваны набор задач уключае дзве часткі. Частка першая была размешчана раней.
Частка другая змяшчае заданні для самастойнай адпрацоўкі рашэння задач і можа выкарыстоўвацца ў якасці дамашняга задання ў межах падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання), а таксама як дадатковыя заданні для работы ў профільным 10-м класе з мэтай удасканалення атрыманых на ўроках ведаў і практычных навыкаў рашэння задач. Настаўнікі-прадметнікі могуць выкарыстоўваць такія заданні на свой погляд: на этапе першаснага замацавання матэрыялу, у якасці кантролю навыкаў рашэння задач, як матэрыял для дыферэнцыраванага навучання на ўроках.
1. Пры назіранні за дубравай выявіліся наступныя заканамернасці: агульная біямаса дубравы 1*108г, пры гэтым маса раслін складае 94 % ад агульнай біямасы і ў сярэднім на 1 кг біямасы прыходзіцца 1200 кДж энергіі. Якая колькасць кансументаў ІІІ парадку можа пражываць у дадзеным згуртаванні, калі 1/10 кг масы цела змяшчае 800 кДж энергіі?
2. У ельніку на працягу многіх гадоў пражывае папуляцыя крыжадзюба-яловіка, якая складаецца з 45 пар птушак. Вызначце агульную масу елак (утонах) у дадзеным згуртаванні, калі за сезон адна птушка з’ядае каля 2 кг насення елак. Маса насення складае 0,001 % ад масы дрэва, пры ўмове што ў дадзеным лесе толькі крыжадзюбы харчуюцца насеннем елкі, з’ядаючы яго (насенне) поўнасцю.
3. Разглядзіце піраміду энергіі экасістэмы.
Якую долю (%) валавай першаснай прадукцыі прадуцэнты расходуюць на працэсы жыццядзейнасці, калі вядома, што яны паглынаюць 6*108 кДж сонечнай энергіі? Пераход энергіі з аднаго трафічнага ўзроўню на другі адбываецца ў адпаведнасці з правілам 10 %.
4. Разглядзіце піраміду энергіі экасістэмы. Якая доля (%) валавай першаснай прадукцыі запасаецца ў выглядзе чыстай першаснай прадукцыі, калі вядома, што прадуцэнты дадзенай экасістэмы паглынаюць 9*106кДж сонечнай энергіі? Пераход энергіі з аднаго трафічнага ўзроўню на другі адбываецца ў адпаведнасці з правілам 10 %.
5. Экалагічная піраміда паляўнічай гаспадаркі мае выгляд:
Выкарыстоўваючы дадзеныя піраміды, вызначце, дазвол на адстрэл якой колькасці ваўкоў (кансументаў ІІ парадку) можна выдаць для аднаўлення экалагічнай раўнавагі, калі вядома, што ў целе аднаго ваўка захоўваецца 400 кДж атрыманай энергіі. Працэс трансфармацыі энергіі з аднаго трафічнага ўзроўню на другі адбываецца ў адпаведнасці з правілам Р.Ліндэмана.