Навучанне праз рух. Дапаможнік “Гаваруша”

- 9:15КОРРЕКЦИОННАЯ ПЕДАГОГИКА, Коррекционная педагогика. Авторские пособия, Методичка

Дапаможнік “Гаваруша” прызначаны для індывідуальнай і падгрупавой формаў работы настаўніка-дэфектолага з дзецьмі дашкольнага ўзросту з рознымі моўнымі дэфектамі.

 

Кацярына ШАЛЫГІНА,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п.Брагін”,
Гомельская вобласць

 

 

Асноўнай формай арганізацыі дэфекталагічнай працы з’яўляюцца групавыя і індывідуальныя заняткі. Кожны карэкцыйна-развіваючы занятак, які праводзіць настаўнік-дэфектолаг уяўляе сабой цэлы комплекс пазнавальнай дзейнасці, маторыкі, маўлення. Формы арганізацыі дзейнасці павінны зацікавіць выхаванца, дапамагчы выправіць маўленчыя парушэнні. Каб было цікавей і прадуктыўней, неабходна шукаць новыя формы захаплення дзяцей на занятках.

Вучонымі неаднаразова было даказана, што рух стымулюе інтэлект, мысленчую актыўнасць чалавека, што ў выніку адлюстроўваецца на яго маўленні. “Не толькі інтэлект дзіцяці, але і яго пачуцці, яго эмоцыі ўзбуджаюцца да жыцця рухам: дзіця не толькі думае, але і адчувае мускуламі”, – гаварыў Яўхім Аркін, савецкі урач-псіхолаг, педагог, доктар псіхалагічных навук.

Занятак настаўніка-дэфектолага зачастую зводзіцца да правядзення гульняў з карткамі, якія выконваюцца за сталамі. Статыстычную позу дзеці, асабліва дашкольнага ўзросту, доўга вытрымаць не могуць. І, як вынік, губляецца інтарэс да занятку: дзіця пачынае катацца на стуле, у яго падаюць карандашы, карткі, якія патрэбна дастаць. Такія моманты падштурхнулі мяне да пошуку новых формаў арганізацыі дзіцячай дзейнасці. Спрабавала розныя, але найбольш прадуктыўнай аказалася навучанне праз рухомую дзейнасць. Для дасягнення мэты я вырабіла маўленчы дыванок з назвай “Гаваруша”. У працэсе гульні-вандроўкі па ім можна вырашаць адукацыйныя задачы заняткаў па розных адукацыйных галінах.

Дапаможнік “Гаваруша” прызначаны для індывідуальнай і падгрупавой формаў работы настаўніка-дэфектолага з дзецьмі дашкольнага ўзросту з рознымі моўнымі дэфектамі.

Дапаможнік прадстаўлены ў выглядзе палатна памерам 1,5 на 2 метры, на якім размешчаны разнастайныя рознакаляровыя геаметрычныя фігуры, а таксама стрэлачкі, лічбы, кветачкі, лісцікі, аблачынкі і інш. Дзеці скачуць, крочаць, пераскокваюць рознымі спосабамі па дыванку (на двух нагах, на адной назе, з заплюшчанымі вачыма, спінай наперад, бокам, прыстаўнымі шагамі, у паўпрысядзе, у поўным прысядзе і інш.). Дапаможнік даступны ў самастойным вырабе: палатно – ізалон, фігуры – фоаміран.

Яго мэта: павысіць эфектыўнасць работы настаўніка-дэфектолага. Вялікай перавагай дапаможніка з’яўляецца яго шматфункцыянальнасць.

Дыванок можна выкарыстоўваюць як увесь цалкам, так і асобна па сектарах. Дапаможнік падзелены на 10 сектараў, якія маюць сваю дадатковую сэнсавую нагрузку. Сектары злева – чырвоны круг, зялёны квадрат, сіні прамавугольнік – прызначаныя для заняткаў па развіцці фанематычнага аналізу і сінтэзу (чырвоны колер – галосны гук, сіні – цвёрды і г.д.).

У працэсе разбору на занятку рухаемся і робім гукавы аналіз слоў. Дзецям вельмі падабаецца такая форма правядзення заняткаў.

Занятак па развіцці маўлення па лексічных тэмах, напрыклад, «Поры года», – выкарыстоўваю сектары справа – фіялетавы чатырохвугольнік, чырвоную трапецыю, жоўты ромб. Яны выкарыстоўваюцца для працы над прасадычным бокам маўлення: пры рабоце з гэтымі сектарамі дзецям прапануецца заданне вымавіць гукі, словы, словазлучэнні або сказы з пэўнай інтанацыяй або з пэўнай сілай голасу: ціха (фіялетавы чатырохвугольнік), гучна (чырвоная трапецыя), шэптам (жоўты ромб).

Сектары зверху – сіні прамавугольнік, зялёны трохвугольнік, чырвоны авал, жоўты ромб – выкарыстоўваюцца пры вывучэнні пор года (сіні – зіма, зялёны – вясна, чырвоны – лета, жоўты – восень).

Сектары знізу – чырвоны круг, жоўты шматвугольнік, сіні пяцівугольнік, фіялетавы чатырохвугольнік – дапамагаюць засвоіць такія паняцці, як раніца (чырвоны колер), дзень (жоўты), вечар (сіні), ноч (фіялетавы).

У цэнтры дыванка размешчаны здымны сектар – зорачка, на які становіцца дзіця і пачынае свой рух па сектарах у залежнасці ад заданняў настаўніка-дэфектолага, кожны раз вяртаючыся назад на зорачку.

Дапаможнік шматфункцыянальны, можа выкарыстоўвацца як настаўнікамі-дэфектолагамі, так і выхавальнікамі на:

1) лагапедычных занятках;
2) занятках па адукацыйнай галіне “Падрыхтоўка да навучання грамаце”;
3) па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін;
4) па фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў;
5) па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода”;
6) пры правядзенні фізкультхвілінак.

З дапамогай дыдактычнага дапаможніка можна рэалізоўваць мноства задач:

1) актывізацыя і выпрацоўка дыферэнцыраваных агульных рухаў цела;
2) развіццё фанематычных функцый:

а) развіццё фанематычнага ўспрымання;
б) развіццё фанематычнага аналізу і сінтэзу;

3) развіццё гука-складовай структуры слова;
4) развіццё прасадычнага боку маўлення;
5) развіццё граматычнага ладу маўлення;
6) развіццё навыкаў абагульнення, класіфікацыі, выключэння;
7) фарміраванне і замацаванне ўяўленняў пра поры года, часткі сутак;
8) фарміраванне і замацаванне ведаў пра геаметрычныя фігуры.

На сектары могуць выкладвацца розныя карцінкі, у залежнасці ад таго, якія задачы вы рэалізоўваеце на занятку.

Гэта могуць быць карцінкі-антонімы, карцінкі “Адзін – многа”, “Вялікі – маленькі”, карцінкі-прыназоўнікі, карцінкі-дзеянні, карцінкі-колеры, карцінкі-склады, карцінкі – героі казак (складанне апавяданняў) і інш.

 

Практычная значнасць дапаможніка “Гаваруша” выяўляецца ў тым, што ён стымулюе пазнавальную дзейнасць дзіцяці, яго маўленчую актыўнасць праз рух, які так неабходны ў дашкольны перыяд. Інакш кажучы, усе заданні з выкарыстаннем картак і малюнкаў, якія мы прад’яўляем дзецям на стале, і якія выконваюцца седзячы за сталом, мы можам прапанаваць выконваць іх дынамічна, у руху, што значна павялічвае цікавасць і запамінанне вывучаемага матэрыялу.

Відэапрэзентацыя дыванка “Гаваруша”:  https://drive.google.com/file/d/1unZHCTqZhyDJHwLIuGfRs-GZkZB_dTOv/view?usp=sharing 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий