Шчыра дзякуй за віншаванні! Мы цэнім кожнага з вас!

- 14:44Объявления

 

Паважаныя супрацоўнікі адукацыйнага сеткавага выдання!

Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа” Мастоўскага раёна шчыра віншуе вас з першым юбілеем!

Мы ўдзячны лёсу, што маем магчымасць знаёміцца з цікавымі напрацоўкамі, ідэямі нашых калег з усёй рэспублікі, што самі таксама можам прадстаўляць матэрыялы з урокаў, пазакласных мерапрыемстваў. Дзякуй вялікі за вялізную працу, якую праводзіце вы, дастаўляючы нам усім радасць ад поспехаў калег і сваіх таксама. Жадаем вам поспехаў, творчага ўздыму, прыемных сустрэч, цікавых знаходак. Дзякуй за падтрымку і супрацоўніцтва з намі.

З павагай,
калектыў ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
і асабіста намеснік дырэктара Р.І.Дравіца

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий