Гастранамічны фэст у смаргонскай школе

- 11:13После уроков, Фоторепортаж

Да Дня роднай мовы ў 8 “А” класе сярэдняй школы № 5 Смаргоні прайшло свята беларускай нацыянальнай кухні “Гастранамічны фэст”.

Падчас свята вучні пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі, даведаліся пра гісторыю іх з’яўлення і рэцэпты. Таксама ў святочнай абстаноўцы адбылося прадстаўленне любімых сямейных страў і знаёмства з традыцыямі масленічнага тыдня.

Кульмінацыяй усяго мерапрыемства стаў майстар-клас па прыгатаванні дранікаў ад трох пакаленняў – бабуль, матуль і дачок.

Напрыканцы свята рабяты і запрошаныя госці прадэгуставалі беларускія стравы, пачаставаліся травяной гарбатай. Было не толькі цікава, але і вельмі смачна.

Нацыянальныя стравы – гэта непаўторнасць і адметнасць жыцця нашай краіны, а агульны стол – гэта месца, якое яднае людзей розных пакаленняў. Здаецца, мае вучні засвоілі чарговы ўрок: памятаць мінулае, шанаваць сучаснае і ствараць светлую будучыню. Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца!

Марыя ДЗЯТКОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні

Гродзенскай вобласці

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий