Тэст “Схоплівай на ляту!” па раздзеле “Фразеалогія”

- 9:33Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Неад’емнай часткай заданняў ЦЭ (ЦТ) па беларускай мове з’яўляюцца заданні па раздзеле “Фразеалогія”. Тэст “Схоплівай на ляту!” прапануецца як для самастойнай працы навучэнцаў, так і для працы пад кіраўніцтвам настаўнікаў з мэтай практычнага замацавання і сістэматызацыі матэрыялу па фразеалагічных адзінках.

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

 

Заданне 1. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Выводзіць на чыстую ваду.
Б. Выводзіць са строю.
В. Выводзіць у людзі.
Г. Выводзіць у поле.

1. Дапамагаць каму-небудзь заняць трывалае або высокае становішча ў жыцці.
2. Пазбаўляць самавалодання, душэўнай раўнавагі.
3. Выкрываць чые-небудзь цёмныя справы.
4. Спрытна, хітра ашукваць, падманваць каго-небудзь.
5. Пазбаўляць працаздольнасці, баяздольнасці.

 

Заданне 2. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннямі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Выскаляць зубы.
Б. Званіць у лапаць.
В. Выліваць душу.
Г. Вісець на валаску.

1. Аказвацца ў вельмі небяспечным становішчы.
2. Смяяцца, рагатаць.
3. Балбатаць, балабоніць.
4. Шчыра дзяліцца пра тое, што хвалюе.
5. Гаварыць што-небудзь без належных падстаў.

 

Заданне 3. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі-суправаджальнікамі, з якімі фразеалагізмы ўжываюцца ў маўленні. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. … нос.
Б. … пуп.
В. … сэрца.
Г. … шыю.

1. Рваць.
2. Выскаляць.
3. Мыліць.
4. Рэзаць.
5. Высунуць.

 

Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі-суправаджальнікамі, з якімі фразеалагізмы ўжываюцца ў маўленні. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. … грамата.
Б. … юшка.
В. … мова.
Г. … ніць.

1. Бабіна.
2. Эзопава.
3. Фількава.
4. Арыядніна.
5. Дзям’нава.

 

Заданне 5. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку і сінонімамі да іх у правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Ламаць дровы.
Б. Ставіць кропку.
В. Абводзіць вакол пальца.
Г. Гуляць у бірулькі.

1. Падводзіць рыску.
2. Насіць ваду рэшатам.
3. Крывіць душой.
4. Перагінаць палку.
5. Круціць хвастом.

 

Заданне 6. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку і супрацьлеглымі ім па значэнні фразеалагізмамі ў правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Звіць гняздо.
Б. Даваць волю.
В. Гладзіць па галоўцы.
Г. Даць падножку.

1. Гладзіць супраць шэрсці.
2. Здымацца з якара.
3. Трымаць на прывязі.
4. Агарод гарадзіць.
5. Саступаць з дарогі.

 

Заданне 7. Узнавіце фразеалагізмы, прапанаваныя ў левым слупку табліцы, уставіўшы на месцы пропускаў лічэбнікі з правага слупка. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Лупіць …. скуры.
Б. На … словы.
В. На ўсе …. бакі.
Г. Ставіць у …. рад.

1. адзін.
2. два.
3. тры.
4. чатыры.
5. пяць.

 

Заданне 8. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку і сінонімамі да іх у правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Цэлы воз.
Б. Лахі пад пахі.
В. Курам на смех.
Г. Кату па пяту.

1. З мухамі ў носе.
2. Адны слёзы.
3. Ад зямлі не адрос.
4. Шашкі ў мяшкі.
5. Адбою няма.

 

Заданне 9. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Дзень зімою з заечы хвост.
Б. Хлопцы ўцякалі тады што ёсць сілы.
В. У спрэчцы мы стараліся абыходзіць вострыя вуглы.
Г. Заключны акорд прагучыць сёння.

1. Дзейнік.
2. Выказнік (частка выказніка).
3. Азначэнне.
4. Дапаўненне.
5. Акалічнасць.

 

Заданне 10. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі рускай і беларускай мовы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. В кои-то веки.
Б. У чёрта на куличках.
В. То и дело.

Г. Два сапога пара.

1. Раз за разам.
2. Гады ў рады.
3. Абое рабое.
4. За светам.
5. Асёл маляваны.

 

Адказы

1 А3, Б5, В1, Г4
2 А2, Б3, В4, Г1.
3 А5, Б1, В4, Г3.
4 А3, Б5, В2, Г4.
5 А4, Б1, В5, Г2.
6 А2, Б3, В1, Г5.
7 А3, Б2, В4, Г1.
8 А5, Б4, В2, Г3.
9 А2, Б5, В4, Г1.
10 А2, Б4, В1, Г3.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий