Мерапрыемства накіравана на выхаванне цікавасці да мінулага роднага краю, павагі да працы на зямлі, традыцый беларускага народа, дзяржаўнай сімволікі; садзейнічае развіццю камунікатыўных здольнасцей, увагі, уменняў працаваць у групе, прымяняць атрыманыя веды на практыцы, выказваць свае думкі, аргументаваць свой выбар.
Вольга ДАРОШЫК,
настаўнік хіміі і біялогіі
ДУА “Малабераставіцкая сярэдняя школа”
Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма: “Беларускі лён: традыцыі і сучаснасць”.
Узроставая катэгорыя вучняў: 12–13 гадоў.
Форма правядзення: экскурсія ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”.
Мэта: азнаямленне вучняў з ільнаводствам на тэрыторыі Беларусі ў мінулым і на сучасным этапе.
Задачы:
– садзейнічаць паглыбленню ведаў пра лён, пра яго выкарыстанне, прылады працы для апрацоўкі лёну, пра ільнаводства на тэрыторыі Беларусі на сучасным этапе;
– развіваць пазнавальную актыўнасць дзяцей, камунікатыўныя здольнасці, уменні працаваць у групе, увагу, уменні прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
– выхоўваць цікавасць да мінулага роднага краю, павагу да працы на зямлі, традыцый беларускага народа, дзяржаўнай сімволікі.
Абсталяванне: герб Беларусі, кветкі настрою, семя льну, прыказкі пра лён, пранік, церніца, трапло, грэбень, кросны, калаўрот, гульня “лато”, фатаграфіі, якія адлюстроўваюць этапы апрацоўкі лёну і этапы яго вырошчвання, геаграфічная карта (прадпрыемствы па перапрацоўцы лёну).
Для стварэння спрыяльнага псіхалагічнага клімату вучням было прапанавана ахарактарызаваць свой эмацыянальны стан пры дапамозе пэўнага колеру, растлумачыць свой выбар; у ходзе экскурсіі быў арганізаваны дыялог паміж настаўнікам і вучнямі, вучні мелі магчымасць выказаць свае меркаванні, праявіць свае камунікатыўныя здольнасці, уменні працаваць у групе.
Ход экскурсіі
1 Арганізацыйны момант (5 хвілін)
Мэта этапа: забеспячэнне ўмоў для псіхалагічнай гатоўнасці класа да экскурсіі. Арганізацыя ўвагі ўсіх вучняў.
Педагагічная задача: падрыхтаваць вучняў да зносін на экскурсіі.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Добры дзень! Шчыра вітаю вас у нашым народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”. |
Арганізуюцца на працу |
Этап 2 Арыентацыйна-матывацыйны (10 хвілін)
Мэта этапа: арганізацыя дзейнасці вучняў па вызначэнні мэты экскурсіі. Арганізацыя ўвагі ўсіх вучняў.
Педагагічная задача: забеспячэнне ўключэння дзейнасці вучняў у сумесную дзейнасць па вызначэнню мэты экскурсіі.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Аб чым пойдзе размова на нашай экскурсіі мы даведаемся з наступнага верша. |
Слухаюць верш |
Этап 3. Аперацыйна-пазнавальны (15 хвілін)
Мэта этапа: арганізацыя дзейнасці вучняў па засваенні новых ведаў.
Педагагічная задача: арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Адказаць на пытанне, калі сеялі лён і як яго вырошчвалі нам дапамогуць наступныя фотаздымкі. |
Вучні разглядаюць фатаграфіі і насенне лёну. |
Цяпер уявіце сябе селянінам таго часу, які сабраў добры ўраджай і гатовы апрацаваць лён для атрымання тканіны. |
Вучні выцягваюць карткі са словамі (пранік, церніца, трапала, грэбень, шчотка, калаўрот, кросны). Чытаюць назвы прылад працы і іх выкарыстанне, спрабуюць прадэманстраваць этапы працы з гэтымі прыладамі. |
Фізкультурная хвілінка (1 хвіліна) |
Паўтараюць за настаўнікам |
Каб адказаць на пытанне, ці сеюць лён у сучаснай Беларусі, я прапаную паглядзець на карту. Сіняй кветачкай адзначаны прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай лёну. |
Вучні разглядаюць карту Беларусі, знаходзяць прадпрыемствы, якія займаюцца перапрацоўкай лёну; называюць назвы прадпрыемстваў, іх месца знаходжання. |
Этап 4. Замацаванне ведаў (10 хвілін)
Мэта этапа: выяўленне ўзроўню засваення новых ведаў.
Педагагічная задача: стварэнне ўмоў для самаацэнкі сваіх ведаў і ўменняў.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Цяпер я прапаную нам даведацца, хто быў самым уважлівым на нашым занятку. Для гэтага мы з вамі падзелімся на дзве каманды. Кожнай камандзе будуць прапанаваны заданні. Адказ на заданне ацэньваецца ў адзін бал. Выйграе каманда, якая набярэ найбольшую колькасць балаў. |
Вучні абмяркоўваюць назву каманды. |
Этап 5 Рэфлексія (4 хвіліны)
Мэта этапа: падвядзенне вынікаў экскурсіі.
Педагагічная задача: ініцыяцыя рэфлексіі вучняў, іх псіхаэмацыянальнага стану і вынікаў сваёй дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць вучняў |
Ацаніце свой настрой у канцы нашай экскурсіі. |
Праз адну хвіліну настаўнік прапануе вучням растлумачыць свой выбар. |