Прыклады выкарыстання краязнаўчага матэрыялу на ўроках беларускай мовы ў 5-6-х класах

- 11:25II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Аўтар дзеліцца прыёмамі работы на ўроках беларускай мовы, якія спрыяюць не толькі засваенню тэмы, але і садзейнічаюць развіццю ў вучняў цікавасці да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю, традыцый свайго народа. Матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы, факультатыўных занятках, а таксама для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Вольга КРАСНІЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Макранская сярэдняя школа”
Быхаўскага раёна,
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

Прыём “Лаві памылку”

Знайдзіце памылкі ў словах – назвах населеных пунктаў Быхаўскага раёна. Запішыце правільна словы, растлумачце свой выбар.

Ірдіца, Паленінавічы, Дедава, Нераж, Маскі, Людкоу, Сапежынка, Ліпаука, Студёнка, Ўхлясць.

 

Прыём “Арфаграфічны трэнажор”

Заданне 1

Прачытайце. Дакажыце, што перад вамі тэкст, ахарактарызаваўшы яго асноўныя прыметы. Сфармулюйце асноўную думку тэксту. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.

Адна з версій паходжа(нн/н)я назва… вёсак Гру(д/дз)інаўка і Гру(д,дз)ічына Быха…скага ра…на звязана з пахава(н/нн)ямі славянскіх плямёнаў, якія зас…лялі тэрыторыю ра…на ў раннім жалезным веку, – курганамі. Паводле тапанімікі, курганы ў нашым р…гіёне м…сцовае насельніцтва называла “грудамі”. В…рагодна, з-за бага(ц/цц)я курга(н/нн)ых компл…ксаў, пакінутымі нашымі про…камі ў месцах ра…мяшчэння вышэйназваных вёсак, і з’явілася іх назва. Доказ таму – захаваны буйны курга(н/нн)ы комплекс каля вёскі Перакладавічы, за 3 кіламетры ад Гру(д,дз)інаўкі, і а(д,дз)інкавыя курганы каля вёскі Гру(д,дз)ічына. (Паводле кнігі С.Ф.Жыжыяна “101 займальны факт з гісторыі Быхаўшчыны”)

 

Заданне 2

Прачытайце тэкст. Вызначце стылёвую прыналежнасць тэксту, яго асноўную думку. Рашыце арфаграфічныя задачы. Графічна растлумачце пастаноўку працяжніка ў першым сказе.

Баркулабаўская хроніка (Баркулабаўскі летапіс) – помнік беларускага летапісання пачатку XVII стагоддзя, вядомы (у, ў) адзіным спісе, што зберагаецца (у,ў) зборніку XVII стагоддзя (у, ў) Дзяржаўным музеі (у, ў) Маскве (Сінядальны фонд № 790). Твор ананімны, напісаны (у, ў) в. Баркалабава (Баркулабава) Быхаўскага раёна. Храналагічна ахоплівае 1545–1608 гады. Сістэматычнае апісанне падзей пачынаецца з 1564 года – з часу заснавання беларускім шляхціцам Баркулабам Іванавічам Корсакам вёскі і замка, названых яго імем. Па знешніх чыста фармальных адзінках твор гэты (у, ў) значнай ступені нясе на сабе адбітак старай летапіснай традыцыі, паводле якой з’явы, падзеі, факты звычайна падаюцца (у, ў) храналічнай паслядоўнасці. Кожны запіс тут аднесены да пэўнага года, дата якога адпавядала апісанаму (у, ў) творы факту або жыццёва важнаму выпадку.

“Баркалабаўскі летапіс” уключае матэрыял, узяты з самых разнастайных крыніц. У адным выпадку – гэта (у, ў)ласныя назіранні а(у, ў)тара над мясцовым жыццём сяла Баркулабава і яго ваколіц, у другім – лісты, пераказы і (у, ў)спаміны іншых асоб, у трэцім – афіцыйныя, прыватныя і дзяржаўныя дакументы эпохі і, нарэшце, народныя легенды і паданні.

А(у, ў)тар стварае эмацыянальна насычаныя, выразныя малюнкі мясцовага жыцця, яркія пейзажныя замалё(у, ў)кі, жывыя вобразы сялян.

Праца селяніна, яго эканамічнае становішча і сацыяльны быт – вось што цікавіць перш за ўсё і стаіць (у, ў) цэнтры (у, ў)вагі а(у, ў)тара “Баркулабаўскага летапісу”. І гэта адлюстрована (у, ў) яго запісах так дэталёва і маля(у, ў)ніча, як ні (у, ў) адным з сучасных яму помніка(у, ў) літаратуры. (Паводле кнігі “Памяць” Быхаўскі раён)

 

Заданне 3

Спішыце тэкст, рашаючы арфаграфічныя задачы.

Легенда пра Днепр

В(е,я)лікая р(а,э)ка Дз(е,я)сна задумала спрэчку з Дн(е,я)пром: чые воды хутчэй. Дз(е,я)сна паб(е,я)гла на нізіну, там л…гчэй. А Днепр паб(е,я)г да бацькі, мора. Прарва(у, ў)ся Днепр праз горы і яры н(е,я)праходныя. Бачыць Дз(е,я)сна, што мацней Днепр і не дагнаць ёй яго, стала кам(е,я)ні ў яго кідаць і п(е,я)рашкоды розныя на шл(е,я)ху Дн(е,я)пра ставіць, каб павольней быў Днепр. І сталася так дванаццаць парога(у,ў).

 

Прыём “Працягні ланцужок”

Дадзена геаграфічная карта Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Трэба знайсці і працягнуць ланцужок са словамі – назвамі населеных пунктаў Быхаўскага раёна на правапіс літар у, ў.

Быхаў – Глухі, Грудзінаўка, … .

 

Прыём “Суаднясі назвы”

Суаднясіце назвы вёсак і рачулак Быхаўшчыны. Рашыце арфаграфічную задачу.

А (С,с)тудзёнка 1 (Б,б)алонаўка
Б (У,у)хлясць 2 (А,а)даменка
В (Н,н)овы (Б,б)ыхаў 3 (М,м)акранка
Г (З,з)алахвенне 4 (В,в)аронінка
Д (М,м)окрае 5 (Г,г)рэза
Е (Д,д)уброва 6 (Л,л)ахва

 

Прыём “Карэспандэнт”

Прачытайце тэкст, запісаны вучаніцамі 6-га класа Красніцкай Уладзяй і Паджаравай Палінай аб святкаванні Калядак у вёсцы Гарадзец Быхаўскага раёна ад Жукавай Ларысы Ларывонаўны, якая нарадзілася 04.04.1934 г. Звярніце ўвагу на асаблівасці лексічнага складу тэксту і вызначце, ці можна тэкст аднесці да народнай гаворкі або ён напісаны на беларускай літаратурнай мове. Якія традыцыі святкавання Калядак існуюць у вашай мясцовасці?

На Каляды заўсёды прыходзілі дзеці. Варэнне давалі часцей, а калі багатая Каляда, і каўбасачка, і кравяначка павінна быць у мяне. У дзяцінстве мы і на бедную Каляду, з 6 на 7 хадзілі. Давалі нам канфеты, пячэнне, так, хадзілі. Што ў людзей было, тое і давалі. Абавязкова Казу вадзілі, і звязда была, шасцікутная. Качаргу ўпрыгожвалі. Там і Баба Яга была, і Чорт. У каго толькі мы не маглі надзецца. На бедную Каляду павінна быць скацерка засланая, а пад скацеркай далжно быць паложана сена. Пастаўлена далжна быць на кут куцця ілі з пшаніцы, ілі з пярлоўкі. Вот такая куцця далжна быць. Яшчэ далжна быць посная, на посным масле. На стол што хочаш пастаў: хочаш грыбы, хочаш гуркі, што ёсць. Бедная ёсць бедная. Па-рознаму было. У кожнага па-свойму. Дзе сяльцо, там і слаўцо. А на багатую дванаццаць блюд павінна было быць.

Зараз дзеці ходзяць, я ніколі хату не закрываю. Ёсць у мяне канфеты, ёсць у мяне зефір, што ёсць. Яшчэ і банку варэння дам з сабой. Гэта на бедную. А на багатую ўжо і кусочак сала дасі, і каўбушка адрэжаш.

Ходзяць дзеці, возьмяць жыта, пшаніцы, заходзяць у хату, паздравяць, спяюць віншавальную песню, жытам усё абсыпляць. А як павыдзелаюцца, то краскай якой, сажай павымазаюцца, шапкі панадзяваюць, кажухі навыварат. “Давайце каўбасу, давайце сала,” – кажуць. Каза тая – “брык” і ўпала. Крычаць: “Дайце сала, каб Каза ўстала”. Тады збіраюцца к каму ў хату, там ужо і святкуюць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий