Вусны часопіс “Ведаць і паважаць сваю гісторыю”. Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 5–7-х класаў і іх бацькоў

- 13:05Воспитательная работа, Работа по военно-патриотическому воспитанию, Сценарии

Мэта: выхаванне паважлівых адносін вучняў да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі вучняў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краіны.

 

Зоя УЦЕПЯРГЕНАВА,
настаўнік хіміі і біялогіі
ДУА “Старадварэцкая базавая школа” Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

Мэта: выхаванне паважлівых адносін вучняў да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі вучняў, пачуцця прыналежнасці да свайго народа, краіны.

 

Ход мерапрыемства

1 Арганізацыйны момант

2 Уступнае слова настаўніка

Даўно вядома, што калі са студні не чэрпаць ваду, то яна перасохне, заплыве глеем. Сёння мы разам звернемся да крыніцы, якая сілкуе нашу памяць. Крыніца гэта – гісторыя.

Эпіграфам да нашай працы будуць словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі: “Нет благороднее миссии, чем сохранение исторической памяти во имя светлого будущего”.

Мінулае кожнага народа заўсёды побач з ім і вызначае яго дзень сённяшні і дзень заўтрашні. Веданне гісторыі засцерагае ад памылак, надае людзям адказнасць за ўчынкі, якія яны робяць зараз.

І нашы продкі з вялікай павагай ставіліся да сваёй гісторыі, заўжды імкнуліся, каб новыя пакаленні раслі годнымі людзьмі.

Шмат светлых і радасных старонак у гісторыі беларускага народа, аднак падзеі Вялікай Айчыннай вайны павінен помніць кожны беларус.

 

Вучань.

Ліхалецце ваенных гадоў
Назаўсёды ў памяці будзе.
Да падзей тых звяртаемся зноў мы і зноў,
Іх ніколі ніхто не забудзе.

3 Віртуальная экскурсія ў мемарыяльныя комплексы

1) “Брэсцкая крэпасць-герой”
2) “Хатынь”
3) “Чырвоны Бераг”
4) “Ала”

Прагляд відэафрагментаў, абмеркаванне, гутарка аб адказнасці кожнага чалавека за лёс сваёй роднай зямлі.

4 Ваенныя сцежкі Бераставіччыны

Настаўнік. Не абышла вайна і нашу Бераставіччыну. Асабліва жорсткімі былі баі ў раёне Малой Бераставіцы.

Знаёмства з гістарычным даследаваннем вучняў “Ваенныя сцежкі Бераставіччыны”.

5 Памяць зямлі беларускай

Настаўнік. Заўсёды ў памяці народнай засталіся славутыя імёны беларусаў, якія загінулі ў баях за вызваленне роднай зямлі. Іх подзвіг увекавечаны помнікамі і кнігамі, у якіх ні адно імя не забыта.

Знаёмства з кнігамі “Памяць”, “Памяць Беларусі”, “Ганарымся тваім імем, вуліца”.

Вучань.

Шануйце родны край – Айчыну,
Тых, хто яе абараняў,
Хто ў бітвах з ворагам загінуў,
Хто перамогу атрымаў.

 

6 Праслухоўванне песні “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”

Размова пра родныя мясціны, абмен думкамі, гутарка аб любові да роднай зямлі, адказнасці за яе лёс.

Вучань.

Што такое Бацькаўшчына? Знаеш?
Гэта рэчка, сцежачка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх – вясёлка.
Бацькаўшчына – гэта дом твой, школа,
Гэта песні, што звіняць наўкола…

 

7 Беларусь – мая краіна

Завочнае падарожжа па знакамітых месцах Беларусі.

Вучань.

Багаты гісторыяй велічны Гродна,
На Нёмане-бацьку здаўна ты стаіш,
І кожнаму з нас па-сапраўднаму родны,
Гісторый нязведаных шмат ты таіш.

Знаёмства з гістарычнымі месцамі г.Гродна.

Вучань.

Бераставіца, Бераставіца,
Ты – раённая сталіца,
У прыгожым тым мястэчку
Кожны з нас ўжо пабываў,
Захапляюся заўсёды
Прыгажосцю я тваёю,
Ўсе жыцце я ганаруся
Любай роднаю зямлёй.

Анлайн-экскурсія па Вялікай Бераставіцы, гутарка аб знакамітых месцах.

8 Мая малая радзіма

Вучань.

Хто пабыў у Старым Дворцы,
Шмат аб чым ёсць расказаць.
Парк прыгожы і маёнтак,
Помнік слаўным абаронцам
На пытанні, што ўзніклі,
Разам могуць адказаць.

Прагляд відэафрагмента пра аг. Стары Дворац, размова пра сваю малую радзіму, яе значэнне ў лёсе кожнага чалавека.

9 У адзінстве сіла народа

Сумесная творчая справа вучняў і бацькоў з прымаўкамі і прыказкамі пра родны край, адзінства беларускага народа.

10 Вынік мерапрыемства

Настаўнік. Гістарычная памяць – гэта магутная сіла, якая здольна ўмацоўваць адзінства народа.

Уладзімір Караткевіч пісаў: “У падзеях мінулага нашы карані. А дрэва без карэння не можа існаваць і даваць плады”.

Я хачу пажадаць, каб карані нашы толькі ўмацоўваліся і станавіліся больш магутнымі.

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий