Маятнікі. Ператварэнне энергіі. Урок фізікі ў 11-м класе

- 9:24II И III СТУПЕНИ, Методичка, ФИЗИКА, Физика. Сценарии

Урок праводзіцца пасля вывучэння тэмы “Спружынны і матэматычны маятнікі. Ператварэнні энергіі пры гарманічных ваганнях”.

Надзея ДРАНІЦА,
настаўнік фізікі
ДУА “Любчанская сярэдняя школа імя Л.П.Сечкі”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

Мэты

Навучальная: мяркуецца, што па заканчэнні ўрока вучні абагульняць і сістэматызуюць веды па тэме “Маятнікі. Ператварэнне энергіі” праз рашэнне ключавых і эксперыментальных задач.

Развіваючая: садзейнічаць развіццю пазнавальнай цікавасці вучняў праз эксперыментальна-даследчую дзейнасць, удасканальваць навыкі самастойнай працы.

Выхаваўчая: садзейнічаць выхаванню дысцыплінаванасці пры выкананні эксперыментальных заданняў, станоўчых адносін да ведаў, павагі да дзеячаў навукі; упэўненасці ў сваіх сілах.

Абсталяванне: маятнік Галілея, матэматычны маятнік, посуд з вадой, рулетка, калькулятары; прэзентацыя да ўрока.

 

Ход урока

I Арганізацыйны момант

– Сёння вы будзеце прыкладаць свае веды ў якой справе?

– А навошта нам патрэбна ўмець рашаць задачы?

 

II Актуалізацыя ведаў

– Давайце прыгадаем, дзе на практыцы мы сустракаемся з механічнымі ваганнямі?

– Якая мэта нашага ўрока? (Вызначаюцца з мэтамі)

– Такім чынам, асноўная мэта нашага сённяшняга ўрока – навыкі, атрыманыя пры рашэнні задач, можна будзе выкарыстоўваць у далейшым на практыцы пры разліку параметраў рэальных вагальных сістэм.

– Перш чым рашаць задачы, паўторым асноўны тэарэтычны матэрыял. Я прапаную вам камандную гульню “Фізічнае даміно” (Дадатак), у ходзе якой вы паўторыце асноўныя звесткі аб характарыстыках вагальнага руху. Нам патрэбна дзве каманды.

Вучні цягнуць карткі з фізічнымі адзінкамі і велічынямі – перыяд, частата, амплітуда, Гц, секунда, метр. Фарміруюць дзве каманды. Выконваюць заданні.

 

III Рашэнне ключавой задачы

1 На слайдзе (Слайд 2) паказаны графік вагальнага руху матэматычнага маятніка. Маючы дадзены графік, якія фізічныя велічыні можна разлічыць? (Адказы вучняў: перыяд, частату, цыклічную частату, даўжыню матэматычнага маятніка, максімальную скорасць ваганняў, запісаць кінематычны закон руху і вызначыць каардынату пункта ў любы момант часу).

2 Самастойная праца вучняў па вызначэнні дадзеных фізічных велічынь (15 мінут). Калі хто выконвае сваё заданне хутчэй за адведзены час, яму прапануюцца задачы па зборніку. Кожны можа выбраць сабе задачу рознага ўзроўню складанасці. Настаўнік выступае ў ролі кансультанта.

3 Праверка выканання заданняў вучняў. (Слайд 3)

 

Фізкультмінутка (1 мінута)

 

IV Эксперыментальна-даследчая дзейнасць вучняў

1. Эксперыментальная задача “Маятнік Галілея”

1) Як, на вашу думку, будуць адбывацца ваганні?

Выказваюць гіпотэзы, як будуць адбывацца ваганні і як разлічыць перыяд такога маятніка.

2) Праводзяць эксперымент па вызначэнні перыяду маятніка Галілея.

3) Разлічваюць перыяд па формуле Томсана.

4) Аналізуюць вынікі эксперыменту і тэорыі, робяць вывады.

5) Адказваюць на пытанне “Чаму маятнік назвалі маятнікам Галілея”. (Падкрэсліваем ролю Галілео Галілея і Хрысціяна Гюйгенса ў вывучэнні ваганняў і прымянення гэтых ведаў на практыцы; у 1657 годзе створаны першы маятнікавы гадзіннік з рэгулярным ходам. (Слайды 4, 5)

2. Эксперыментальная задача “Маятнік у вадзе”. Назіранні за ваганнямі матэматычнага маятніка ў вадзе.

1) Як вы можаце патлумачыць дадзены вынік? (Выказваюць гіпотэзы).

2) Якія ваганні адбываюцца ў рэальных сістэмах?

 

V Рэфлексія

Я папрашу вас працягнуць фразы:

– Сёння на ўроку я…

– Больш за ўсё мне сёння запомнілася…

– Самым цікавым было…

– Мне спатрэбіцца дадзены матэрыял для…

 

VI Ацэньванне ведаў вучняў

 

VII Дамашняе заданне

§ 4, практыкаванне 4 (6, 7).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий