Прыгожая і відовішчная падзея адыходзячага года адбылася ў гімназіі № 56 Мінска. У навагодні вечар перад канкурсанткамі — 9 самымі прывабнымі гімназісткамі — стаяла нялёгкая задача: заваяваць сэрцы гледачоў талентам, абаяннем і крэатывам. Перад журы ж задача — выбраць тую, якая будзе вартая тытула “Міс Ззянне”.