Дашкольны цэнтр адзначыў юбілей

- 11:45После уроков, Юбилеи

35 гадоў таму для маленькіх грамадзян Астраўца расчыніў дзверы яслі-сад № 3.

Будаўніцтва будучага дзіцячага сада № 3 Астраўца пачалося ў 1984 годзе. Да гэтага (пакуль вялося будаўніцтва будучага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1) некалькі груп размяшчаліся ў будынку дзіцячага садка «Дубок». Загадчыцай новай дашкольнай установыбыла прызначаная Праўлуцкая Ядвіга Іосіфаўна.

Урачыстае адкрыццё дзіцячага садка адбылося ў студзені 1985 года. У гэтым жа годзе ўстанова выпусціла першых выпускнікоў.

Першы выпуск, 1985г.

Першы калектыў установы, 1985г. 

Хочацца адзначыць тых работнікаў, хто стаяў ля вытокаў зараджэння нашай дашкольнай установы і працягвае працаваць да гэтага часу. Гэта выхавальнік дашкольнай адукацыі Кузняцова Жанна Раманаўна, памочнікі выхавацеля Бародка Тэрэса Яўгеніеўна,Завадская Галіна Мечыславаўна, Пукшта Валянціна Аляксандраўна, музычны кіраўнік Замара Валянціна Казіміраўна.

Кіраўнікамі ўстановы ў розныя гады былі Праўлуцкая Ядвіга Іосіфаўна, Мартынава Ларыса Аляксандраўна, Неціоўская Галіна Паўлаўна, Кошур Галіна Іосіфаўна, Пратаковіч Людміла Андрэеўна, Мяльгуй Ірына Раманаўна, Паўтаран Тэрэса Іванаўна.

Першай медсястрой ва ўстанове была Макарэвіч Алена Уладзіміраўна – неабыякавы чалавек, прафесіянал сваёй справы.

І, вядома, мы кажам вялікі дзякуй тым людзям, хто шмат гадоў працаваў і сышоў з родных сцен на заслужаны адпачынак: Пратаковіч Людміле Андрэеўне, Кагарка Любові Платонаўне, Лукшо Любові Валер’еўне, Харытонавай Надзеі Уладзіміраўне, Трамбовіч Ганне Мечыславаўне, Галоўчыц Валянціне Васільеўне, Палтаран Тарэсе Іванаўне, Віюк Ірыне Анатольеўне, Казлоўскай Вільгельміне Генрыхаўне, Завадскай Галіне Мечыславаўне, Казюлевіч Галіне Аляксандраўне, Пукшта Валянціне Александраўне.

Ва ўстанове працуе добрая маладая змена, якая захоўвае і працягвае традыцыі старэйшага пакалення педагогаў, Пукшта Аляксандра Уладзіміраўна, Штаненка Вераніка Аляксандраўна, Тумкевіч Данута Вітольдаўна, Мячына Вікторыя Сяргееўна, Герасім Вікторыя Эдуардаўна, Багдановіч Дыяна Іванаўна.

Хочацца ўспомніць і тых, каго ўжо няма з намі: Клімовіч Людмілу Уладзіславаўну (выхавальніка дашкольнай адукацыі), Падворскую Тэрэсу Мар’янаўну (вартаўніка), Дамуць Марыю Баляславаўну (памочніка выхавальніка), Праўлуцкую Ядвігу Іосіфаўну (загадчыцу ўстановы).

Сярод нашых выпускнікоў ёсць вядомыя людзі – майстар спорту міжнароднага класа па боксе, чэмпіён Рэспублікі Беларусь 2007 года, 2011–2016 гадоў, пераможца і прызёр міжнародных спаборніцтваў Віталь Бандарэнка і майстар спорту міжнароднага класа па боксе Сяргей Лобан.

Калектыў сёння– гэта калектыў аднадумцаў, які працуе па прынцыпе адзінай педагагічнай каманды. Галоўнай умовай яго работы з’яўляецца любоў да дзяцей і жаданне падарыць ім радасць, веды і часцінку душы. Выхавальнікі нашы ініцыятыўныя, энергічныя. Мы стараемся выхоўваць дзетак ў духу патрыятызму, любові да свайго роднага краю, згодна сямейным традыцыям і традыцыям нашага цудоўнага горада.

За 35 гадоў установа прайшла шлях станаўлення, назапашвання педагагічнага вопыту, творчага пошуку. Сёння гэта дашкольная ўстанова, якая рэалізуе навучальную і спецыяльную праграму дашкольнай адукацыі і арыентавана на развіццё здольнасцяў дзяцей у розных відах дзейнасці. У 9 групах адукацыйны працэс ажыццяўляецца на рускай мове, у 3 – на беларускай. Прадастаўляецца шырокі спектр дадатковых адукацыйных паслуг на платнай аснове па розных напрамках дзіцячай дзейнасці з улікам запытаў бацькоў. Функцыянуюць групы кароткачасовага знаходжання дзяцей.

На базе нашага цэнтра праходзяць раённыя метадычныя аб’яднанні, у працэсе якіх ідзе абмен вопытам, нараджаюцца цікавыя ідэі.

Па выніках працы ўстанова і педагогі неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі, дыпломамі розных узроўняў, тры гады запар з’яўляемся пераможцамі конкурсу дабрачынных праектаў.

Самым значным дасягненнем з 2015 года з’яўляецца перамога ў раённым конкурсе ў намінацыях «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі», «Лепшая арганізацыя працы сярод устаноў дашкольнай адукацыі».

На юбілей дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці прыйшлі ветэраны педагагічнай працы нашай ўстановы: загадчыкі ўстановы ў розныя гады Мартынава Ларыса Аляксандраўна, Пратаковіч Людміла Андрэеўна, Палтаран Тэрэса Іванаўна, выхавальнік КагаркаЛюбоў Платонаўна.

На свяце выступілі і работнікі ўстановы, і выхаванцы, і бацькі. Ветэраны ўспомнілі гады сваёй працы, павіншавалі калектыў з юбілеем і падарылі памятныя падарункі. Прыемна адзначыць і тое, што напярэдадні свята ў нашай установе прайшла сустрэча ветэранаў педагагічнай працы устаноў дашкольнай адукацыі раёна. Пратаковіч Людміла Андрэеўна выступіла з прапановай, якую мы падтрымалі – на базе ўстановы была арганізавана выстава яе ворчых работ. А нашымі педагогамі была падрыхтавана міні-праграма для ветэранаў і чаяванне.

Юбілейная дата сыдзе ў гісторыю, а наперадзе ў калектыву – новыя адкрыцці, дасягненні, здзяйсненні, пастаяннае павышэнне педагагічнага майстэрства, удзел у жыцці горада, раёна, вобласці, а самае галоўнае – бесперапынны працэс выхавання, адукацыі, навучання дзяцей.Галоўным вынікам працы калектыву лічым жаданне дзяцей з радасцю ісці ў дзіцячы сад і шматлікія удзячныя водгукі бацькоў, упэўненых, што іх дзяцей любяць і кожную раніцу чакаюць з нецярпеннем!

Алена ВАСІЛЬЧЫК,
загадчыца ДЦРД №1 г. Астраўца

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий