Выкарыстанне біяэнергапластыкі ў працы лагапеда

- 21:47Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

 

Алена СЛЯСАРЧЫК,
настаўнік-дэфектолаг
гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага Свіслачы

 

Сёння назіраецца павелічэнне колькасці дзяцей з парушэннямі гукавымаўлення, якія з’яўляюцца следствам аслабленых мышцаў органаў артыкуляцыі; яны не дазваляюць зрабіць правільную паставу языка ці вуснаў. Для таго каб дамагчыся прыгожага вымаўлення гукаў, неабходна ўмацаваць мышцы артыкуляцыйнага апарату і навучыць дзіця правільна дыхаць.

У сваёй практыцы я пачала выкарыстоўваць такі метад, як біяэнергапластыка. Гэта спалучэнне рухаў артыкуляцыйнай маторыкі і пальцаў рук. У момант выканання практыкавання рука паказвае, дзе і ў якім становішчы знаходзіцца язык ці вусны. Біяэнергапластыка ў дзіцяці паляпшае кровазварот, пры гэтым умацоўваюцца мышцы твару, развіваецца дробная маторыка рук і агульная гаворка. Сінхранізацыя маўленчай і дробнай маторыкі ўзмацняе выніковасць карэкцыйных заняткаў.

  

У прымяненні гэтай методыкі ёсць свае асаблівасці. Спачатку практыкаванні паказвае настаўнік, а затым іх выконвае дзіця. Да артыкуляцыйнага практыкавання далучаецца вядучая рука, потым удзельнічаюць абедзве рукі адначасова.

З мэтай павышэння зацікаўленасці дзяцей я ўжываю ў сваёй працы розных персанажаў («Чароўныя пальчаткі»), уключаю музыку і прагаворванне вершаў. Узаемадзеянне прамовы і руху спрыяе развіццю мыслення. Такім чынам нашы заняткі па карэкцыі гукавымаўлення праходзяць весела, актыўна, а галоўнае – прадуктыўна.

Для вырабу «чароўных пальчатак» дзеці часта самі прапануюць свае творчыя ідэі. У канчатковым выніку атрымліваецца той герой, які дапамагае навучыцца правільна і прыгожа гаварыць кожнаму дзіцяці, якое наведвае заняткі лагапеда. Некаторыя пальчаткі вучні вырабляюць дома разам з бацькамі, упрыгожваюць іх пацеркамі, гузікамі і паеткамі, тым самым развіваючы дробную маторыку рук. Гэтыя прадметы можна выкарыстоўваць у інсцэніроўках. Кожная з пальчатак з’яўляецца асобным героем, які можа самастойна расказываць верш, праспяваць песню ці прыдумаць нейкае цікавае апавяданне. Такім чынам мы развіваем памяць дзіцяці, голасавядзенне і творчы кірунак.

Прымяненне ў лагапедычнай практыцы біяэнергапластыкі можа зрабіць занятак кожнага спецыяліста яркім і непаўторным.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.