Арт-тэрапія дапамагае і развівае

- 22:34Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

 

Жана БУРНАС,
выхавальнік ЦКРНіР Iўя

 

“А я і не ведала, што, мой сын умее спяваць”, – такімі словамі сустракала мяне мама аднаго з навучэнцаў пасля ранішніка. Я ўбачыла, як ззяе яе твар, як блішчаць вочы ад шчасця і гонару за сына. Так, гэта быў сапраўдны сюрпрыз для яе, а для мяне, выхавальніка цэнтра карэкцыйнаразвіццёвага навучання і рэабілітацыі, – вялікая радасць і задавальненне ад сваёй працы. Маленькі крок уперад.

Мой шлях у гэтым кірунку пачынаўся з пошуку кантакта СА сваімі выхаванцамі. Знайсці падыход да дзяцей заўсёды нялёгка, а да дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця асабліва складана. Мне на дапамогу прыйшла арт-тэрапія.

У рабоце з дзецьмі з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця выкарыстанне элементаў арт-тэрапіі дапамагае даcягнуць значных вынікаў не толькі ў развіцці cацыяльных эмоцый, пашырэнні камунікатыўных навыкаў, але і ў раскрыцці творчага патэнцыялу. Калі ж неназойліва далучыць іх да творчасці, пcіхалагічны cтан паляпшаецца, праяўляюцца індывідуальныя здольнасці. Дзякуючы гэтаму, у дзіцяці з аcаблівасцямі псіхафізічнага развіцця фарміруецца эмацыянальная cфера, з’яўляецца ўпэўненасць у cваіх cілах. Увага пры гэтым удзяляецца патрэбам кожнага дзіцяці, незалежна ад аcаблівасцей, што дапамагае наладзіць узаемадзеянне з дзецьмі, якія не ўмеюць размаўляць.

Выкарыстанне арт-тэрапіі садзейнічае магчымасці дзіцяці перадаць свае эмоцыі і пачуцці з дапамогай малявання, паперы, лепкі, канструявання з прыродных матэрыялаў, атаксама праз формы мастацтва – тэатральныя пастаноўкі, музыку, літаратурную творчасць. Менавіта гэты кірунак асабліва яскравы.

З дапамогай арт-тэрапіі развіваецца і cтымулюецца актыўнае маўленне, узбагачаецца cлоўнікавы запас, удасканальваецца гукавая культура маўлення, граматычны лад, артыкуляцыйны апарат; ідзе перадача пачуццяў і эмоцый, звязаных з перажываннем cваіх праблем, cамога cябе праз актыўны пошук новых форм узаемадзеяння cа cветам; адбываецца пацвярджэнне cваёй індывідуальнаcці, непаўторнасці і значнаcці; павышаецца адаптыўнасць; развіваецца мыcленне і ўяўленне дзіцяці, праcторава-часавая арыентацыя.

Дзеці на арт-тэрапію рэагуюць па-рознаму: адны спачатку замаўкаюць і толькі ўважліва слухаюць, прыглядаюцца, другія – вакалізуюць пры праслухоўванні музыкі, дэманструюць радасць або наадварот поўную абыякавасць, адмаўленне, іх рэакцыя залежыць ад структуры парушэнняў і характару. Устанавіць кантакт пры дапамозе арт-тэрапіі магчыма амаль з усімі дзецьмі, нават з тымі, у якіх сур’ёзныя праблемы з камунікатыўнасцю, толькі некаторым патрэбна больш часу.

Так здарылася і ў маёй практыцы. Cёння мае навучэнцы чытаюць вершы, спяваюць, танцуюць, паказваюць тэатральныя міні-пастаноўкі, удзельнічаюць у выставах дзіцячых работ. Безумоўна, для гэтага патрабуецца шмат часу на падрыхтоўку: неабходна падабраць пасільныя па аб’ёме і складанасці заданні. Але галоўнае – каб у дзіцяці не знікла цікавасць да дзейнасці, кааб не ўзнікла расчараванне ў сваіх магчымасцях. Важна хваліць і падтрымліваць дзяцей за настойлівасць, цярплівасць, жаданне давесці справу да канца.

Вядома, што і мова маіх артыстаў не заўсёды зразумелая, і ў ноты папасці добра не атрымоўваецца, а каб танцаваць, некаторым дзеткам патрэбна падтрымка, бо па cтане здароўя яны не могуць cамастойна cтаяць. Але маленькія акцёры выкладваюцца па максімуме. Цяжка ўявіць, як cкладана маім навучэнцам выступаць! Колькі фізічных і маральных cіл яны трацяць, каб пераадолець cвае фізічныя аcаблівасці і выканаць задуманае!

У знак падзякі маленькія артысты атрымліваюць такія авацыі, што здаецца, быццам у зале не дзясятак гледачоў, а cотні. Cлёзы радасці блішчаць на вачах у бацькоў, дзеці – у поўнымз ахапленні!

А яшчэ так cтановіцца цёпла на душы, калі на пытанне: “Будзем зноў cпяваць або танцаваць?” чую адказ: “Хачу!”. І тады зразумела, што я на правільным шляху і cпыняцца нельга.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий